Ту́кшына (ту́кшъна) ‘кухталь’ (кліч., Жыв. сл.). Магчыма, балтызм, параўн. літ.tuksẽnimas ‘стук’, tuksénti, tuksnóti ‘стукаць, тукаць’, ‘біцца’. Параўн. аналагічна рус.дыял.тукма́чить ‘біць, калаціць’, тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Праабражэнскі (Труды, 1, 15) супастаўляе з ту́кать (гл. тук3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм.
1. Моцна стукаць, утвараючы шум, грукат. Там, дзе былі сабакі,.. [хлопчык] замаруджваў хаду і, каб раззлаваць іх, тарабаніў палкай па штакецінах.Гамолка.
2.што. Несці што‑н. цяжкае, вялікае, грузнае. Азірнуўся — зямляк-аднакашнік Алесь Садовіч. Ідзе — калыхаецца, чамадан з распёртымі бакамі тарабаніць, а цераз плячо накідка звешваецца.Колас.А пасля .. [Антону] карцела схадзіць на рынак — і ён тарабаніў па вуліцы скрынкі і зэдлікі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трэ́шчыцца ‘ўглядацца’ (Юрч. СНЛ). Відаць, першапачатковае значэнне ‘шырока раскрываць, вылупліваць, вытрэшчваць вочы’, гл. вы́трашчыць. Слова з праблемнай этымалогіяй, параўн. рус.таращить (глаза) ‘напружана ўглядацца’, для якога Фасмер (4, 23) дапускае сувязь з трахнуть ‘стукнуць, трэснуць’, гл. трахаць. Борысь (720) на аснове чэш.třeštit ‘шалець, выходзіць з сябе’, ‘вылупліваць вочы’, дыял.treščit ‘стукаць’, ст.-чэш.treščiti ‘грукаць, трашчаць, лятаць з трэскам’, славац.trieštiť ‘разбіваць’, харв. і серб. старое trieštiť ‘трэснуць, ударыць (пра гром)’, славен.treščiti ‘выклікаць трэск, грукат’, ‘стукаць (пра маланку)’, ‘кідаць раптоўна, шпурляць’ мяркуе, што першаснае значэнне магло быць ‘адкрываць з трэскам’ (вобразна і пра вочы). Гл. трашчаць, трэснуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́хмалка груб. ‘твар’: даць у тухмалку (мёрск., ЖНС; Рэг. сл. Віц.). Няясна; пачатак слова падобны да рус.смал.ту́хман ‘удар рукой, тумак’, ту́хманка ‘тс’, ярасл.задаць ту́хманку ‘пабіць’, цвяр.дать ту́хменку ‘стукнуць’ (СРНГ), што, магчыма, сведчыць пра другасны характар семантыкі беларускага слова. Відаць, вытворнае ад ту́хаць ‘стукаць, тупаць’ (гл.) праз прамежкавую форму *тухма (тухаць), аналагічна да рус.тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Фасмер (4, 117) прапануе выводзіць з ту́каць ‘стукаць’, адначасова ставячы пад сумненне мажлівасць кантамінацыі з токмач, тукмач ‘удар кулаком’, ‘калатуша’, што тлумачыць другую частку слова; паводле Анікіна (561), хутчэй кантамінацыя з тумак ‘удар кулаком’. Параўн. тухляк1 ‘штурхаль, штуршок’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адчы́нены
1. откры́тый; отво́ренный;
2. отку́поренный;
3.см. адкры́ты 1;
1-3 см. адчыні́ць;
◊ дзень ~неных дзвярэ́й — день откры́тых двере́й;
пры ~неных дзвяра́х — при откры́тых дверя́х;
лама́цца (бі́цца, сту́каць) у ~неныя дзве́ры — ломи́ться в откры́тую дверь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Страйк ‘забастоўка’ (Беларусіка, 19, 226), страйкава́ць ‘баставаць’ (Сл. ПЗБ). Запазычана праз польск.strajk або ідыш Strajk (Шульман, Полымя, 1926, 8, 212) з англ.strike ‘забастоўка; баставаць’, з першасным значэннем ‘біць, стукаць’ і спецыяльным значэннем ‘спускаць ветразі’ (Сной₂, 742; ЕСУМ, 5, 432).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́хаць ’біць у дошку малатком падчас начной варты’ (Нас.), та́хыць ’ляпаць’ (Бяльк.), та́хаты ’ўзбоўтваць; стукаць, біцца (у тым ліку пра сэрца)’ (Сл. Брэс.), ’трэсці, варушыць, узбоўтваць (аб пасудзіне з вадкасцю)’ (драг., З нар. сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, суадноснае з тах, гл.