сту́каць несов.

1. (производить звук ударом) сту́кать, ударя́ть, хло́пать;

2. (наносить удар) сту́кать, ударя́ть;

3. (заставлять удариться) ста́лкивать;

1-3 см. сту́кнуць 1-3;

4. (производить стук) стуча́ть;

у ку́зні ~каў мо́лат — в ку́знице стуча́л мо́лот;

~кае ў скро́няхбезл. стучи́т в виска́х;

5. стуча́ть, стуча́ться;

с. у акно́ — стуча́ть (стуча́ться) в окно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

сту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да стукнуць (у 1–3 знач.).

2. Рабіць стук, шум пры ўдарах, штуршках; удараць са стукам. На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі. Самуйлёнак. Гаспадыня вынесла ў сенцы талеркі, графінчык, нешта рабіла там, тупала, стукала посудам. Арабей. / Пра механізмы і іх часткі. Ля клуба стукаў рухавік. Пташнікаў. У .. цішыні неяк ненатуральна гучна стукаюць ходзікі — нібы падкрэсліваюць імклівасць кожнай хвіліны. Шыловіч. / Пра аўтаматычную зброю. Гранаты рваліся бесперастанку раз за разам, і дробна стукалі аўтаматы. Чорны. / Пра сэрца, пульсуючую кроў. Ад бегу і шпаркай хады шчокі .. [Макаркі] разгарэліся, як мак, і сэрца стукала моцна і часта. Колас. // безас. Пра адчуванне шуму, штуршкоў, удараў (у галаве, вушах і пад.) пры моцна пульсуючай крыві. У скронях стукала, як малаткамі. Лобан.

3. Удараць (у дзверы, акно і пад.), стукам выказваць просьбу ўпусціць куды‑н. Ціток стукаў у бляшаны верх кабіны і прасіўся: — Дай ногі выпрастаць. Ды перакусім. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́каць гл стукнyць 1.

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Сту́каць ‘удараць, грукаць; ляскаць’ (ТСБМ, Ласт., Варл.; астрав., ашм., Сл. ПЗБ), сту́гаць з азванчэннем к > гстукаць, важка біць, збіваць’ (ТС), сту́кацца (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сюды ж стук ‘кароткі адрывісты гук’ (ТСБМ, ТС; мсцісл., Нар. лекс.), сту́кат ‘тс’, стуката́ць ‘бесперапынна стукаць’ (Нас., Касп., Байк. і Некр., Растарг.), стукаце́ць ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Растарг.), стукаце́нь ‘груканне’ (чэрв., навагр., Сл. ПЗБ), стукаце́ць ‘грукатаць, ляпаць’ (ТС), стукуня́ць ‘тс’ (Пар. Том.). Параўн. укр. сту́кати, рус. сту́кать, стараж.-рус. стукъ, стукнути, серб.-ц.-слав. стоукъ ‘гук; шум, звон’, польск. stukać, н.-луж. stukaś, чэш. дыял. stukať, славац. stukať ‘тс’. Прасл. дыял. *stukati гукапераймальнага паходжання; параўн. лат. stukât ‘ісці маленькімі крокамі’, stuknît ‘штурхаць, прасоўвацца ўперад ударамі’, stucinât ‘стукацець, грукаць’ і інш.; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 1100, 1102; гл. яшчэ Міклашыч, 327; Брукнер, 523; Праабражэнскі, 2, 407; Атрэмбскі, LP, 1, 147; Шустар-Шэўц, 1370. Аналагічна чэш. ťukati ‘пастукваць’, франц. разм. toquer ‘пастукваць’, іт. tocco ‘стук’, тур., крым.-тат. taka, tuka ‘стук (сякеры, малатка)’. Гл. Фасмер, 3, 787; ЕСУМ, 5, 458 (узводзіцца да прасл. *stuk‑). Гл. таксама тукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Ударыць, звычайна са стукам.

С. кулаком па стале.

2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.

У акно ціха стукнулі.

3. каго (што) і без дап. Нанесці ўдар каму-н.

С. па карку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, надысці; мінуць, споўніцца (пра час, падзеі; разм.).

Мне стукнула сорак. (безас.).

Стукнуць у галаву; галаву стукнула каму — нечакана прыйшла думка.

|| незак. сту́каць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. сту́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

стукаць, стукацца, пастукваць, ляскаць, біць, біцца, цокаць; стукацець, стукатаць, грукаць, грукатаць, грукацець, тарахцець, ласкатаць, тукаць, тукатаць, тухкаць, тахкаць, цюкаць, бухаць, гопаць, гупаць, цупаць, лопаць, ляпаць, лескатаць, лапацець, лязгаць (разм.); барабаніць, бубніць, бубнець, малаціць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ту́кать несов., разг. сту́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

засту́каць¹, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць стукаць.

Нехта застукаў у дзверы.

Кроў застукала ў скронях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

стуча́ть несов. сту́каць; (грохотать) гру́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

тра́хать несов., разг. тра́хаць; сту́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)