2. Трапляцца, надарацца; бываць. Толькі ўсе былі ўзброеныя абы чым: большасць мела .. бамбукавыя пікі, але сустракаліся і стрэльбы, і рэвальверы.Маўр.Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы, затое дзікіх звяроў і птушак было тут вялікае мноства.В. Вольскі.//перан. Бываць, мець месца. Разам з тым трэба прызнаць, што ў нашым асяроддзі яшчэ сустракаюцца выпадкі п’янства, рвацтва, парушэння сацыялістычнай дысцыпліны.Машэраў.
3.Зал.да сустракаць (гл. сустрэць у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ком1 ’круглаваты зацвярдзелы кавалак рыхлага рэчыва’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Нар. лекс., Яшк., Яруш.). Укр.кім, рус.ком ’тс’, польск.kom ’тс’, славен.kom ’круглаваты прадмет’, балг.комина, серб.-харв.ко̏м, ко̏мина ’жамерыны’, чэш.kominy ’тс’. Бліжэйшыя адпаведнікі: лат.kams ’ком’, літ.kamuolỹs ’клубок’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш праблематычныя. Калі прызнаць адзінае паходжанне для ўсіх славянскіх форм, то можна разглядаць прасл.komъ як рэгулярны апафанічны адпаведнік да незафіксаванага на славянскай моўнай глебе дзеяслова *kemti. Параўн. літ.kim̃šti ’напіхваць’ і прасл.čęstъ ’густы’ (Бернекер, 1, 557; Трубачоў, Эт. сл., 10, 180).
Ком2 ’бульбяная каша, камы’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Сл., Жыв. сл., З нар. сл.). Гл. ком1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скло́ка ‘сварка, непрыязныя адносіны’ (ТСБМ), ‘калатня, гармідар; віхор, ураган’ (Ласт.), ‘моцны вецер з дажджом’: нахопітца склока да й пакруціць, паломіць усе збожэ (Сержп.). Параўн. укр.скло́ка ‘сварка’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 276), рус.скло́ка ‘тс’, якое Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 270) узводзіць да клок (гл.), параўн. таксама клаката́ць ‘сварыцца’ (Мат. Гом.), гл.; сюды ж склы́ка ‘лаянка, варожасць’ (Касп., Мат. Гом.), ‘сваркі, калатня’ (Растарг.), якое Трубачоў (Дополн., 3, 642) лічыць экспрэсіўным пераўтварэннем склока; хутчэй да клы́чыць ‘шкуматаць, блытаць; дражніць (злаваць)’, гл. Фасмер (3, 642) рус.склы́ка разглядае як дэрыват ад клык (гл.). Першасным значэннем трэба прызнаць ‘блытаць, круціць’, параўн. клочча ‘адходы пры апрацоўцы льну’ (гл.), рус.скло́чить ‘склычыць, пераблытаць’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памылі́цца, ‑мылюся, ‑мылішся, ‑моліцца; зак.
Зрабіць памылку. [Мяснікоў] можа памыліцца, але здольны прызнаць памылку і хутка яе выправіць.Гурскі.Хто можа з.. [Аленаю] справіцца. Не толькі на полі.. А пасадзі яе за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! А яна не памыліцца, не зблытае.Чарнышэвіч.— Можа, мы памыліліся? — выказаў меркаванне Валодзя. — Можа, гэта зусім не конь іржаў, а птушка якая?Курто.//укім. Скласці пра каго‑н. няправільнае ўяўленне. Каб не памыліцца ў чалавеку на вайне, трэба ўбачыць яго ў небяспецы.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
concede
[kənˈsi:d]
v.
1) саступа́ць, прызнава́ць
I conceded that I have made a mistake — Я прызна́ў, што зрабі́ў памы́лку
2) саступа́ць, дазваля́ць, здава́ць; прызнава́ць
to concede the game — здаць гульню́, прызна́ць пара́зу
The candidate conceded the election — Кандыда́т прызна́ў пара́зу ў вы́барах
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
2.Прызнаць заганным, ганебным што‑н.; выказаць неадабрэнне каму‑, чаму‑н. Адна толькі Волька, ідучы паўз хату Лявона, рэдка калі прамінала, каб не асудзіць уголас старых.Васілевіч.Старэйшыя жанчыны сурова асудзілі [Таццяну] за тое, што яна кінула дзіця.Шамякін.
3.перан.; нашто або зінф. Аддаць, пакінуць (на волю лёсу, на голад і пад.). Фашысцкія акупанты імкнуліся зрабіць партызанскія раёны зонай пустэчы, вынішчыць пасевы і тым самым асудзіць насельніцтва і народных мсціўцаў на голад.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віна́ж., в разн. знач. вина́;
прызна́ць сваю́ віну́ — призна́ть свою́ вину́;
загла́дзіць віну́ — загла́дить вину́;
уся́ в. па́дае на яго́ — вся вина́ па́дает на него́;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вінава́ты
1. вино́вный, винова́тый; пови́нный;
прызна́ць ~тым — призна́ть вино́вным;
2. (выражающий сознание своей вины) винова́тый;
в. по́зірк — винова́тый взгляд;
3.в знач. сказ. до́лжен;
я яму́ в. сто рублёў — я ему́ до́лжен сто рубле́й;
◊ бо́гу душо́ю не в. (ві́нен) — как пе́ред бо́гом чист
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЗЮДО́ (ад яп. дзю мяккасць + до шлях),
японская нац. барацьба (у кімано са свабодным поясам, без абутку). Пры барацьбе стоячы барцы імкнуцца з дапамогай падножак, падсечак, кідкоў і інш. прыёмаў кінуць адзін аднаго на татамі (спец. цыновачная мата), пры барацьбе лежачы — утрымаць праціўніка прыціснутым спінай да татамі або з дапамогай болевых прыёмаў і задушлівых захватаў прымусіць яго прызнаць сябе пераможаным. Схваткі праводзяцца ў 8 вагавых катэгорыях (жанчыны — 48, 52, 61, 66, 72, больш за 72 кг і абсалютная; мужчыны — 60, 65, 71, 78, 86, 95, больш за 95 кг і абсалютная) і працягваюцца 4 мін для жанчын і 5 мін для мужчын.
Дз. створана ў канцы 19 ст.праф. Д.Кано, які сістэматызаваў і палепшыў тэхніку джыуджыцу (без элементаў, што пагражалі жыццю і здароўю барцоў) і ўвёў шмат новых, створаных ім самім. З канца 19 — пач. 20 ст. Дз. пашырылася ў шэрагу краін Еўропы, Азіі, Амерыкі У 1956 створана Міжнар. федэрацыя Дз. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1956, чэмпіянаты Еўропы — з 1951. З 1964 Дз. — алімпійская дысцыпліна (перапынак у 1968).
На Беларусі развіваецца з 1974, у 1977 створана рэсп. федэрацыя. Сярод бел. дзюдаістаў чэмпіён Еўропы (1983, 1984, 1985), уладальнік Кубка свету (1984, 1986), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1985) В.Пясняк, чэмпіён Еўропы (1997) Р.Мамедаў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995) Н.Багіраў, прызёры чэмпіянату Еўропы 1977 А.Карыцкая і Т.Масквіна. Зборная каманда Беларусі сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1994).