прызна́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прызна́ю прызна́ем
2-я ас. прызна́еш прызна́еце
3-я ас. прызна́е прызна́юць
Прошлы час
м. прызна́ў прызна́лі
ж. прызна́ла
н. прызна́ла
Загадны лад
2-я ас. прызна́й прызна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прызна́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прызна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго-што, у кім-чым і каго-што. Пазнаць па знешніх прыметах.

П. у сустрэчным старога знаёмага.

Яяе ледзь прызнала: так яна пастарэла.

2. што. Дапусціць рэальнасць, наяўнасць чаго-н., згадзіцца лічыць законным што-н.

П. чые-н. правы.

П. свае памылкі.

3. каго-што кім-чым або за каго-што. Палічыць, зрабіць якое-н. заключэнне пра каго-, што-н.

П. сваім важаком (за важака). Урач прызнаў яго здаровым.

П. факты правільнымі.

4. каго-што. Ацаніць каго-, што-н. па заслугах.

Яго творчасць спачатку не прызналі.

|| незак. прызнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; -нава́й.

|| наз. прызна́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызна́ць сов., в разн. знач. призна́ть; (прийти к заключению — ещё) найти́;

п. ура́д — призна́ть прави́тельство;

п. маладо́га пісьме́нніка — призна́ть молодо́го писа́теля;

п. сваю́ памы́лку — призна́ть свою́ оши́бку;

п. здаро́вым — призна́ть (найти́) здоро́вым

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Па якіх‑н. знешніх прыкметах выявіць, убачыць у кім‑, чым‑н. знаёмага або што‑н. знаёмае; пазнаць. [Марыя Іванаўна] добра да яго прыгледзелася, нават падышла бліжэй і з вялікім здзіўленнем прызнала ў ім былога ахоўніка завода. Няхай. Ледзь прызнаў яе. Некалі бачыў маленькай дзяўчынкай, а цяпер — нявеста. Пянкрат. Але Крыма сады, Як жа іх не прызнаць, І з якімі садамі Яны параўнаюцца?! Тарас.

2. каго-што. Палічыць кім‑, чым‑н., за каго‑, што‑н., якім‑н. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Мележ. І не такі .. [Мартын] чалавек, каб бяссільна палажыць вясло і прызнаць сябе пераможаным. Колас.

3. каго-што. Палічыць законным, зацвердзіць сваёй згодай права на існаванне чаго‑н. Прызнаць дзяржаву. □ Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю. Колас.

4. каго-што. Ацаніць каго‑, што‑н. па заслугах. І ўсё ж... карціну не прызналі; Адна з прычын тае бяды: Блакіт і сонца — ўсе дэталі Не з неба ўзяты, а з вады. Непачаловіч.

5. што і з дадан. сказам. Дапусціць рэальнасць, наяўнасці, чаго‑н.; згадзіцца з чым‑н. Прызнаць свае памылкі. □ [Хлапец] з вінаватай, кплівай усмешкай пакруціў галавою, перад усімі прызнаў кволасць сваю: — Запарыўся!.. Мележ. Сцёпка змушан быў прызнаць сваё паражэнне. Колас. Чалавек сумленны, Міхал таксама не мог не прызнаць, што начальнік цэха меў рацыю. Карпаў. // Прыйсці да якога‑н. заключэння, вываду; устанавіць. Жанчына ляжала, як нежывая. — Ад хворых нерваў, — прызнаў доктар. Чорны. Грышка рад, бо ўсе прызналі, Што найлепшы ён стралок. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызна́ць

1. nerkennen* vt;

2. (згадзіцца) zgeben* vt;

прызна́ць чыю-н. справядлі́васць j-m Recht gben*;

2. разм. (пазнаць) erknnen vt, weder erknnen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прызна́ць, прызнава́ць ’пазнаць; пагадзіцца, устанавіць’ (ТСБМ; шальч., даўг., лях., Сл. ПЗБ; ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад зна́ць ’ведаць’ (гл.). Паводле Трубачова (Этногенез, 188), слав. *priznati сінтэзуе значэнні ’быць родным’ і ’знаць’, што адлюстроўвае архаічнасць мыслення, параўн. рус. дыял. призна́ть ’атрымаць звесткі, даведацца’, ’вызначыць, распазнаць’, укр. призна́типрызнаць, пагадзіцца, успрыняць, устанавіць’, ’прызнаць сваім’, балг. призна́вам ’пагаджацца, прымаць да ведама’, ’паважаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поче́сть сов., уст. палічы́ць; (признать) прызна́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

призна́ть сов.

1. прызна́ць;

призна́ть прави́тельство прызна́ць ура́д;

призна́ть молодо́го писа́теля прызна́ць маладо́га пісьме́нніка;

призна́ть свою́ оши́бку прызна́ць сваю́ памы́лку;

призна́ть здоро́вым прызна́ць здаро́вым;

2. (узнать, опознать) разг. пазна́ць;

призна́ть в прохо́жем знако́мого пазна́ць у прахо́жым знаёмага;

ты его́ признаёшь? ты яго́ пазнае́ш?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кананізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. каго (што). У рэлігіі: залічыць (залічваць) у святыя, прызнаць (прызнаваць) царкоўна ўзаконеным.

2. што. Прызнаць (прызнаваць) канонам (у 2 знач.), узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору (кніжн.).

К. палажэнні якога-н. вучэння.

|| наз. кананіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легітымава́ць

прызнаць (прызнаваць) што-небудзь законным’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. легітыму́ю легітыму́ем
2-я ас. легітыму́еш легітыму́еце
3-я ас. легітыму́е легітыму́юць
Прошлы час
м. легітымава́ў легітымава́лі
ж. легітымава́ла
н. легітымава́ла
Загадны лад
2-я ас. легітыму́й легітыму́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час легітыму́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)