страхо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. страхаваць (у 1, 2 знач.).

2. Страхавая кампенсацыя. Да Шаманскага .. [Шаблонскі] паставіўся вельмі па-сяброўску. — Лён ты заары, Павел Паўлавіч, хоць страхоўку атрымаеш. Дуброўскі.

3. Разм. Страхавы плацеж, узнос. На самым днечку скрыначкі ляжалі даваенныя акладныя лісты і квітанцыі на аплату страхоўкі. Пальчэўскі.

4. перан. Сродак засцярогі ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. [Капітан:] — Для страхоўкі дзіця прыхапілі, каб больш верагоднай была версія. А што, калі мы не паверым у вашу версію. Сабаленка. Нават Андрэй, маўклівы канспіратар, не стрываў — пекануў дыскутанта адпаведным настрою матам, дадаўшы ў канцы, для страхоўкі, па-нямецку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Справядлі́вы ‘згодны з правам, праўдай, аб’ектыўнымі фактамі; праўдзівы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.; ашм., Стан.; Бяльк.), ‘праўдзівы, чэсны, правільны’ (Сл. ПЗБ), ‘сапраўдны’: справедлі́вы грыб ‘баравік, Boletus edulis Bull.’ (Пятк. 2, ЛА, 1), ст.-бел. справедливъ ‘праведны, праўдзівы, міласцівы’ (Альтбаўэр). Паводле Борыся (571), усходнеславянскія словы (укр. справедли́вий, рус. справедли́вый) з польск. sprawiedliwy, якое, у сваю чаргу, з чэш. spravedlivу́; апошняе з больш ранняга spravedlný пад уплывам прыметнікаў на ‑dl‑ivý (тыпу mlčedlivу́ ‘ціхі, маўклівы’), дэрывата ад назоўніка sprava ‘справа’, якое ад *praviti (гл. правіць). Гл. яшчэ Кохман, Stosunki, 127–129; Віткоўскі, Зб. Ліміту, 178; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 335 (“nie jest to formacja prasłowiańska”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зуй1 ’адыход пры часанні воўны’ (карэліц., Жыв. сл.). Ці не з літ. zuĩkis ’заяц’, паколькі заяц між іншым ’раменьчык, з дапамогай якога звязваюць часткі хамута’ ў рус. гаворках, сумежных з БССР. Але гэта мала верагодна. Звязана з зуёк (гл.)? Няясна.

Зуй2 ’хітры; кволы чалавек’ (Касп.). Рус. зуй, арханг., пенз. ’рухавае, жвавае дзіця’, перм. ’бойкі чалавек’, зах.-бранск. ’пануры, маўклівы чалавек’, ярасл., калуж. ’хітры чалавек, зух’. Розныя значэнні і шырокая тэрыторыя распаўсюджання не даюць пэўна выдзеліць цэнтральную сему (рухавасць?) і паставіць пытанне пра запазычаны характар слова (літ. zuĩkis ’заяц’, zùiti ’рухацца, шукаць’?). Ці звязана з зуёк? Параўн. зух. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смі́рны ‘ціхі, маўклівы, рахманы’ (Некр. і Байк., Жд. 3), смір (сміръ) ‘цішыня, спакой’ (Нас.), сміры́цца ‘памірыцца’ (мін., Сл. ПЗБ), смі́рна ‘навыцяжку, не варушачыся і не размаўляючы (пра стойку пры камандзе)’ (ТСБМ), ‘сціпла, нясмела, скромна’ (Бяльк.), смірне́ць ‘станавіцца ціхім’ (Нас.), Вытворныя ад мір ‘цішыня, спакой’ (Праабражэнскі, 2, 336; Махэк₂, 364). Аналагічныя дэрываты і ў іншых славянскіх мовах: рус. сми́рный, сми́рно!, укр. сми́рный, смирни́ты, чэш. smírny, (u)smířiti, серб.-харв. сме̑ран ‘скромны, рахманы, мірны’, балг. сми́рен ‘уціхаміраны’, сми́ря ‘супакоіць, уціхамірыць’, макед. смирен ‘спакойны, ціхі, рахманы’, смири ‘супакоіць, прымірыць’, ст.-слав. съмѣрѥнъ (съмѣрьнъ) ‘уціхаміраны, пакорны, прыніжаны’. Дапускаецца змяшэнне вытворных ад *mirъ і *měra ў познепраславянскі перыяд (ЕСУМ, 5, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марму́ль1 ’жорны, млыновыя камяні’ (Федар. 6). З польск. marmul, якое ў выніку распадабнення з marmur. Да ма́рмур (гл.).

Марму́ль2 ’пухліна на целе’ (Нікан.). З укр. моргуля, мордуля ’шышка, пухліна’. Да ўкр. варгу́ля ’шышка, гуля на ствале дрэва’, якое да варга ’губа’ < і.-е. *u̯erg‑ (ЕСУМ, 1, 333).

Марму́ль3 ’буркун, негаваркі’ (в.-дзв., докш., лід., гродз., Сл. ПЗБ), ’нелюдзімы, бурклівы чалавек’ (Федар. 6), ’чалавек, марудны ў рухах і ў словах’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. marmùklis ’той, хто бурчыць’, marmūnas ’той, хто гаворыць невыразна ў нос’. Сюды ж мармуць, мурмуцьмаўклівы чалавек’ (Крыў., Са сл. Дзіс.), утвораны пры дапамозе суфікса ‑ūtis ад marmė̃ti, murmė̃ti ’мармытаць, няясна гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і зме́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Вызначыць якой‑н. мерай велічыню чаго‑н. Змераць тэмпературу. □ Вадзік узяў вясло, на ўсякі выпадак змераў глыбіню возера. Гамолка. Дарогі, цёмныя дарогі! Вы так маўклівы, вы так строгі! Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць? Колас. Думак народных сягоння не змераць, Шчырых пачуццяў нічым не абняць. Глебка.

2. (у спалучэнні з назоўнікамі «поглядам», «позіркам», «вокам» і пад.). Прыкінуць, вызначыць на вока велічыню, памеры чаго‑н. Вокам змералі салдаты, Ці далёка да сяла. Калачынскі. // Агледзець з галавы да ног, вызначаючы што‑н. ці выяўляючы якое‑н. пачуццё (звычайна пагарду, гнеў, абурэнне). Васіль змераў Дразда халодным позіркам і адвярнуўся. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́птам, прысл.

1. Знянацку, нечакана, неспадзявана. І такая раптам спакуса з’явілася ў Міхася націснуць на курок, што аж галава закружылася. Якімовіч. Насцярожанае маўчанне ночы парушылася раптам нечаканым раскатам грому. Васілевіч. [Толяк] раптам заўважыў, што .. [Зося] зграбная і прыгожая. Чорны. // Ураз, адразу. Страляніна пачалася раптам. Тармола. Пачалася мітусня, страляніна. Маўклівы цёмны лес раптам ажыў, напоўніўся шумам, трэскам сухога галля і зламаных дрэў. В. Вольскі.

2. у знач. узмацняльнай часціцы. Адпавядае па значэнню словам: «калі», «а калі», «а што, калі» і пад. [Васіль:] — Быў міг, калі я падумаў: а раптам не прыйдзеш? Шамякін. — Хутчэй збірайся! — Я зранку яшчэ сабралася, — адказала Марына, — але трывожылася, раптам ты білетаў не дастанеш. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай. Шашкоў. Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц. Непачаловіч. // Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх. Чарнышэвіч. Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных]. Брыль. // Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.

2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек. Шамякін. — Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэск, ‑у, м.

1. Сухі, рэзкі гук, які ўтвараецца пры ламанні, трэсканні, разрыванні і пад. чаго‑н. Трэск ламачча. □ Маўклівы цёмны лес раптам ажыў, напоўніўся шумам, трэскам сухога галля і зламаных дрэў. В. Вольскі. Кладка рыпіць і вагаецца. Раздаецца трэск, і я лячу ў прорву. Аляхновіч. // Шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў і пад. Неўзабаве .. [Залівака] пачуў роў самалётаў, а потым сухі трэск кулямётаў. Гурскі. Трэск матацыклаў разарваў хвілінную цішыню па паляне. Лынькоў. У рупары пачуўся лёгкі сухі трэск, а потым голас дыктара абвясціў: — Увага! Шашкоў.

2. перан. Разм. Шуміха, пустыя размовы, балбатня. Працаваць без шуму і трэску.

•••

З трэскам — са скандалам, з ганьбай (выгнаць, зняць з пасады, праваліцца на экзамене і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маўчаць, мыўчаць, моўчетэ ’нічога не гаварыць, не падаваць голасу, весткі; захоўваць у таямніцы, не выказваць адкрыта сваіх думак’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС), маўча́нка ’маўчанне’ (ТСБМ, Грыг., Нар. Гом.; паст., Сл. ПЗБ), ’паслухмянасць’ (Нас.); маўча́к, маўчок ’маўчанне, ні слова, ні гу-гу’, ’маўклівы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), маўчком, моўчкам, маўчаком, моўчыкам, маўчака́, моўчака́, моўчакі, моўная, маўком ’ціха, патаемна, моўчкі, нічога не кажучы’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), моўчыкі маўча́ць ’быць маўклівым’ (Ян.), маўчлівы, моўчлівумаўклівы’ (Сл. ПЗБ, Яруш., ТС). Укр. мовча́ти, рус. молча́ть, молка́ть, мо́лкнуть, ст.-рус. мълчати, польск. milczeć, н.-луж. mjelcaś, в.-луж. mjelčeć, чэш. mlčeti, славац. mlčať, славен. mółčati, серб.-харв. му́чати, макед. молчи, балг. мълча, ст.-слав. мльчати. Прасл. mъlčeti (Бязлай, 2, 192), mьlčati (Трубачоў, Проблемы и.-е. языкозн., М., 1964, 101), Скок (2, 474) адносіць да асновы mьlk‑, Махэк₂ (368) — да ml̠k‑. Дакладныя роднасныя і.-е. адпаведнікі не выяўлены. Траўтман (184), Персан (BB, 19, 262), Трубачоў (там жа) збліжаюць слав. лексемы са ст.-в.-ням. motawên ’раставаць’, ірл. malcaim ’гнію’, ст.-грэч. μαλακός ’мяккі’, літ. smulkùs ’дробны’ smil̃kti ’адміраць’. Леві (IF, 32, 164), Гофман (189), Буазак (605) збліжаюць з літ. mùlkis ’дурны’ ст.-інд. mūrkhás ’дурнаваты’, ст.-грэч. μαλκή ’дубенне ад холаду’, лац. mulcēre ’гладзіць’, ’утаймоўваць’, ’цешыць’. Трубачоў (там жа, 100, 105), разглядаючы тэрміны ’маўчаць’ у і.-е. мовах, устанавіў семантычны пераход ’раставаць’ — ’маўчаць’ і паказаў генезіс і этымалагічную роднаснасць: ст.-в.-ням. molawên ’раставаць’ — слав. mьlčati; слав. tajati/taviti ’раставаць, плавіцца’ — лац. tacẽre ’маўчаць’, літ. tir̃pti ’раставаць’ — слав. tьrpĕti ’цярпець’, слав. tьlěti ’тлець’ — літ. tylė́ti ’маўчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)