Тэ́скаць ‘нясці нешта патайное, ды неаднаразова’ (баранав., Мілк. Сл.). З вялікай верагоднасцю суадносіцца з таска́ць (гл.) пры чаргаванні а э ў сувязі з пераносам націску на першы склад дзеяслова шматкратнага дзеяння; пра «адноўленае» пад націскам э на месцы карэннага а гл. Карскі 1, 104; аналагічна штаны́/штэ́нікі і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лепята́ць ’многа гаварыць, балбатаць’ (паст., карэліц., Сл. паўн.-зах.; ст.-дар., Ант.), укр. лепета́ти, рус. лепета́ть, балг. лепе́тя ’тс’. Гукапераймальнае. Аналагічна параўн. ст.-інд. lápati ’балбоча, стогне, гаворыць’, памір. lōwam ’гавару’, кімр. llêf (*lepmo‑) ’голас’, алб. lapërdi ’брудная мова’ (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–484). Другая ступень вакалізму — лопат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясу́н ’жыхар лесу’, ’лясны дух’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.; нараўл., Арх. ГУ; асіп., КЭС). Укр. лісу́н ’лясны дух’, Лісу́н ’бог ваўкоў’. Бел.-укр. ізалекса. Да лес. Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко (Афікс. наз., 173). Аналагічна, але з іншым вакалізмам суфікса ўтворана чэш. Lesoň (у перыяд чэшскага адраджэння) з лац. Silvanus ’лясны бог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышахвоснік ’расліна Myosurus minimum L.’ (Кіс., ТСБМ). Відаць, з рус. мышехвостник ’тс’, якое з’яўляецца скандэнсаванай калькай з с.-лац. cauda mūris. Аналагічна ўкр. мищий хвіст, польск. myszy ogon, чэш. mysi ocäsek, славац. mysi chvostik, славен. misji rep ’тс’, таму што плод расліны падобны да мышынага хваста (Махэк, Jména, 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плятні́к: ’пляцень’ (лях., Сл. ПЗБ), плятняк ’тс’ (слон., Жыв. НС; Сцяц.; Сцяшк. МГ; брагін., Мат. Гом.), ’зашчытак ад снегу’ (Сцяц.), плятнёўка, плятнюшка ’плятнёвы хлеў’ (Юрч. Вытв.), нявінніца ’асобнае прасла плятня’, плятня ’галлё, якім заплятаюць пляцень’ (ТС). Усе да плесці (гл.). Аналагічна польск. pletniak ’плот з галінак, што пераплятаюць вертыкальныя калкі, пляцень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рбачнік ’травяністая жоўта-зялёная з непрыемным пахам расліна Thlaspi (Towrn.) arvense L.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Кіс.), то́рбачка ’тс’ (Байк. і Некр.). Да то́рба (гл.). Названа паводле падабенства пладоў (каробачкі з дробным семем) да торбачкі; аналагічна да назваў розных раслін у чэш. tašky, польск. tobółka, tasznik ’тс’ (Махэк, Jména, 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапяту́ха ‘варэнік з бульбы, начынены мясам’ (ганц., Сл. Брэс.), трапяту́хі, трапятушкі ‘печыва з цёртай бульбы’ (ганц., Сл. ПЗБ). Відаць, ад назвы жаўранка (гл. наступнае слова), параўн. жаваранак2 ‘булачка, якая выпякаецца на 9 (22) сакавіка’ (Нас.) аналагічна да галубцы, галёпа (рытуальнае печыва на Саракі ў выглядзе буслінай лапкі) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыпу́цень ‘голуб-вяхір, Palumbus torquatus’ (Мядзв.). Параўн. укр. три́путень, три́потень, а таксама при́путень ‘голуб Columba palumbus L.’, рус. припутень ‘тс’. Ад пры ‘каля’ і пуць ‘шлях, дарога’ — гэта птушка часта водзіцца ля дарог, назва ўтворана аналагічна да ўкр. поруче́йник, побере́жниця, підʼя́лівчак, подборозня́ і інш. (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 227–228).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́ндаваць ’аддаваць каманду’, ’быць камандзірам чаго-небудзь’, ’загадваць’ (ТСБМ, Яруш.), камендаваць ’тс’ (Сержп. Прымхі). Аналагічна да папярэдняга, — з рус. командовать ’тс’, якое (у XVIII ст.) з франц. commander ’тс’ < с.-лац. commandare < commendare ’даручаць’, ’давяраць’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 223). Аднак форма камендаваць з польск. komendować, komendywać < komenda вясельны маршалак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́шчык1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчык ’лузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)