Вячо́рка ’вячоркі’ (Бяльк., Касп., КТС). Рус. вечорка, балг. дыял. вечерка ’тс’. Утворана з дапамогай суфікса ‑ъ‑к‑а ад асновы вечер‑. Для бел. мовы трэба ўлічваць магчымасць аднаўлення формы адзіночнага ліку ў сувязі з генералізацыяй слова вячоркі. З іншым значэннем падобныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах; параўн. польск. wieczorka ’вячэрняе паляванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гальця́па ’бедната, галота’ (Касп.). Падобнае слова ёсць і ў іншых усх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. голтепа́ ’тс’ (СРНГ, 6, 349), укр. гольтіпа́, гольтяпа́ (Грынч.). Здаецца, усх.-слав. экспрэсіўнае ўтварэнне. Першая частка слова да *golъ ’голы; бедны’, другая, магчыма, да слав. *tep‑ ’біць’, усх.-слав. *тяпати (бел. ця́паць, укр. тя́пати, рус. тя́пать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Для прыназоўнік (БРС). Параўн. рус. для, укр. для, польск. dla, чэш. die і г. д. Паводле Фасмера (1, 517), узнікла скарачэннем з dělʼa (параўн. ст.-рус. дѣля, ст.-слав. дѣлꙗ, укр. ді́ля, бел. дзе́ля). Шмат іншых версій. Агляд у Фасмера; гл. яшчэ Слаўскі, 1, 146–147; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 142–143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каліко́лечы ’калі-небудзь’ (гродз., Сцяшк., МГ). У Сл. паўн.-зах. не адзначана, у іншых гаворках быццам бы таксама не фіксуецца. Паводле лінгвагеаграфіі і структурнаму падабенству можна параўнаць з польск. часціцай ‑kolwiek (i‑kolwie), аформленаму як надоечы (гл.). Не выключана таксама, што тут структура, паралельная да каліль (гл.) ’калі-небудзь’ (*каліколь?), параўн. калінеячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арля́к ’гатунак папараці, Pteridium aquilinum’. Рус., укр. орляк. Назвы папараці і ў іншых народаў звязваюцца з паняццем птушак, крылляў: параўн. лацінскую назву, славац. kapraď orličí, чэш. křídlatěnec (Махэк, Jména rostl., 33), таму, магчыма, гэта не пераклад лацінскай назвы, а самастойнае ўтварэнне паводле знешняга выгляду лісця, якое нагадвае крылле птушкі; не выключана таксама калька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бае́ц. Рус. бое́ц, укр. боє́ць. Ёсць і ў іншых слав. мовах. Nom. agentis з суфіксам *‑ьcь ад слав. *bojь ’бой, барацьба’ (аблаутная форма да *biti *bьjǫ). Гл. Бернекер, 68. Іначай, але непераканаўча Шанскі, 1, Б, 152: ад бои ’баец, воін’ (тады бае́ц было б памяншальнай формай!). Таго ж паходжання і бае́ц ’бітка’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ргаць ’скакаць’ (Жд. 2), параўн. рус. прыгать ’тс’. Нельга аддзяліць ад пыркаць ’падлятаць, скакаць’, пырхаць ’тс’, гл. пыр2, і іншых блізкіх па семантыцы слоў, што маюць у аснове гукапераймальнае *рг‑ з рознымі пашыральнікамі асновы (‑g‑, ‑k‑, ‑х‑і пад.). Параўн. Копечны, Зб. Младэнаву, 373; пра роднасныя формы гл. Фасмер, 3, 390–391.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ніца ’першыя гадзіны дня, самы пачатак дня’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, Станк.), ра́нніца ’ранні час, ранак’, параўн. ст.-бел. ранина ’ранак’ (XVI ст.; Карскі 2–3, 28). Арэальнае ўтварэнне ад рана (гл.), параўн. у іншых славянскіх мовах: серб. ранѝца ’ранняя чарэшня’, славен. ranica ’ранняя расліна ці плод’, ranina ’ранні вінаград’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Судо́м наз. ’нешта нядобрае, непрыемнае’: судом ее возьмі (ТС). Верагодна, да ўкр. судо́ма ’сутарга, курч’, судо́мити ’курчыць, зводзіць сутаргай’. Украінскае слова, на думку Варбат (Этимология–1981, 21–22), працягвае прасл. *sǫdoma, якое з і.-е. *som‑dhə‑m, дзе *som‑ > *sǫ‑, корань ‑dhə‑ (гл. дзець) і суф. ‑m‑. Аб іншых версіях гл. несудомны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талабо́ніць ’балбатаць, несці лухту’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), толоба́ніць, талебе́ніць ’гаварыць, балбатаць’ (ТС). Параўн. укр. талаба́нити ’плявузгаць, гаварыць, балбатаць’, рус. дыял. талабо́нить, талаба́нитъ ’балбатаць, тарабаніць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад іншых імітатываў з пачатковымі тала‑ (тале‑, толе‑) і пад. З экспрэсіўным нарашчэннем ‑бон‑/‑бан‑ параўн. балабоніць, балабаніць, гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)