Бае́ц. Рус. бое́ц, укр. боє́ць. Ёсць і ў іншых слав. мовах. Nom. agentis з суфіксам *‑ьcь ад слав. *bojь ’бой, барацьба’ (аблаутная форма да *biti *bьjǫ). Гл. Бернекер, 68. Іначай, але непераканаўча Шанскі, 1, Б, 152: ад бои ’баец, воін’ (тады бае́ц было б памяншальнай формай!). Таго ж паходжання і бае́ц ’бітка’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)