кітайскі паліт. дзеяч, гісторык. Выступаў за спалучэнне канфуцыянскіх традыцый з еўрап. новаўвядзеннямі. У час.«Сто дзён рэформ» (1898) дарадца імператара Гуансюя. Пасля паражэння рэфарматараў эмігрыраваў у Японію, сумесна з Кан Ювэем стварыў канстытуцыйна-манарх. Саюз абароны імператара. Вярнуўся ў Кітай у 1912 у час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13. Стварыў Прагрэсіўную партыю. Падтрымаў прэзідэнта Юань ШыкаясупрацьСунь Ятсена, але асудзіў спробу першага абвясціць сябе імператарам. З 1923 узначальваў кіт. секцыю ПЭН-клуба, выкладаў у Пекінскім ун-це. Аўтар філас. і гіст. прац, п’ес, вершаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯНКО́Ў (Георгій Максімілянавіч) (8.1.1902, г. Арэнбург, Расія—14.1.1988),
савецкі дзяржаўны і паліт. дзеяч. Герой Сац. Працы (1943). Удзельнік грамадз. вайны. Чл.ЦК (1939—57), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1946—57, канд. з 1941), сакратар ЦК (1939—46 і 1948—53) КПСС. У Вял.Айч. вайну чл.Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР (1941—45). у 1946—53 і 1955—57 нам. старшыні, у 1953—55 старшыня СМСССР. У 1957 разам з Л.М.Кагановічам, В.М.Молатавым і інш. выступіў супрацьпаліт. лініі М.С.Хрушчова, быў выведзены з Прэзідыума ЦК і ЦККПСС. У 1957—61 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНРО́ ДАКТРЫ́НА,
знешнепалітычная праграма ўрада ЗША, абвешчаная ў 1823 у пасланні прэзідэнта Дж.Манро кангрэсу. Змяшчала 3 асн. палажэнні: неўмяшанне амер. дзяржаў ва ўнутр. справы Еўропы; неўмяшанне еўрап. дзяржаў ва ўнутр. справы Амерыкі; рашучасць перашкаджаць усякім спробам еўрап. дзяржаў пасягаць у якой-н. форме на незалежнасць амер. дзяржаў шляхам іх каланізацыі. М.д. была накіравана супраць экспансіі еўрап. дзяржаў на амер. кантыненце. У 1840-я г. М.д. і заклікі да кантынентальнай салідарнасці служылі прыкрыццем для далучэння да ЗША больш за палову тэр. Мексікі.
Літ.:
Болховитинов Н.Н. Доктрина Монро (происхождение и характер). М., 1959.
назва стараж. вобласці ў Сярэдняй Азіі, па цячэнні р. Мургаб (на ПдУ сучаснай Туркменіі і Пн Афганістана). Упершыню згадваецца ў «Авесце» і надпісе на скале Бехістун. М. межавала на З з Парфіяй, ПнУ з Согдам, У з Бактрыяй, на Пд з Арэяй. Сталіца М. знаходзілася ў раёне Стараж. Мерва. У 522 да н.э. ў М. адбылося нар. паўстанне супраць улады Ахеменідаў, задушанае царом Дарыем I Вялікім (521; гл. ў арт.Дарый). Потым М. паслядоўна ўваходзіла ў склад дзяржаў Аляксандра Македонскага, Селеўкідаў, Парфянскага царства. У сярэдневякоўі землі М. ўвайшлі ў Харасан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ЛЬСКІ (Ігнацій Якуб) (30.7.1729, в. Алекшыцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 28.6.1794),
рэлігійны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай; прадстаўнік Асветніцтва. З роду Масальскіх. Д-р кананічнага і рымскага права (1752). Вучыўся ў Рыме. З 1752 рэферэндарый літоўскі, з 1762 біскуп віленскі. У 1773—88 падтрымліваў, а часам ініцыіраваў рэформы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, крытыкаваў прыгоннае права. Першы старшыня Адукацыйнай камісіі (1773—80). У той жа час выкарыстоўваў службовае становішча для асабістага ўзбагачэння (прысвойваў канфіскаваную ў езуітаў маёмасць). На Чатырохгадовым сейме 1788—92 выступіў супрацьпрагрэс. рэформ, падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю. Асудзіў паўстанне 1794, за што пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСІНІ́СА (лац. Masinissa, 238—149 да н.э.),
цар Нумідыі [201—149 да н.э.]. Сын цара ўсх. Нумідыі. Адукацыю атрымаў у Карфагене. У час 2-й Пунічнай вайны (218—201; гл.Пунічныя войны) з 213 ваяваў на баку карфагенян супраць рымлян, разам з Гасдрубалам заваяваў зах. Нумідыю. Каля 206 падтрымаў рымлян і з іх дапамогай стаў правіцелем усёй Нумідыі (усх. яе частку атрымаў у спадчыну пасля смерці бацькі каля 205). Пры М. Нумідыйскае царства пашырыла сваю тэрыторыю, выраслі гарады, замацаваліся гандл. сувязі з Міжземнамор’ем. Пасля смерці М. рымляне падзялілі царства паміж 3 яго сынамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІДА́С (Midas),
цар Фрыгіі (736—696 да н.э.]. Удзельнічаў у кааліцыі супраць цара Асірыі Саргана II, але ў 707 да н.э. прызнаў яго ўладу. З яго імем звязаны шматлікія стараж.-грэч. міфы. Паводле аднаго з іх, Дыяніс надаў М. здольнасць ператвараць у золата ўсё, да чаго ён дакранаўся, паводле другога — самаўпэўнены невук М. прысудзіў перамогу Пану ў яго муз. спаборніцтве з Апалонам. У пакаранне за гэта Апалон надзяліў М. аслінымі вушамі, якія той дарэмна хаваў пад шапкай. Ад гэтага міфа пайшлі выразы «мідасаў суд» — суд невука і «вушы Мідаса» — невуцтва, якое не схаваеш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛО́ШАВІЧ (Слабадан) (н. 20.8.1941, г. Пажаравац, Сербія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Югаславіі. Скончыў Бялградскі ун-т (1964). З 1966 у гар. адміністрацыі Бялграда, прам-сці і сістэме фінансаў, у т. л. старшыня Аб’яднанага банка Бялграда. З 1984 старшыня Бялградскага к-та Саюза камуністаў Югаславіі, з 1986 — чл.ЦК, Прэзідыума ЦК СКЮ, старшыня Прэзідыума ЦК Саюза камуністаў Сербіі. Заснавальнік і лідэр (з 1990) Сацыяліст. партыі Сербіі. Старшыня Прэзідыума (1989—90), прэзідэнт Сербіі (1990—95). Прэзідэнт Югаславіі (з 1996). Праводзіць палітыку ўмацавання дзярж. адзінства Югаславіі, узначальваў барацьбу супраць агрэсіі НАТО і бамбардзіровак Югаславіі (сак.—чэрв. 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАБО́ (Mirabeau) Анарэ Габрыэль дзю Рыкеці
(du Riqueti; 9.3.1749, Біньён-Мірабо, Францыя — 2.4.1791),
палітычны дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99. Граф. У 1786 накіраваны з сакрэтнай місіяй у Прусію. У 1789 выбраны ў Генеральныя штаты ад трэцяга саслоўя гарадоў Марсель і Экс. Стаў вядомы дзякуючы выкрывальным прамовам супраць абсалютысцкага ладу. Паступова перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі, стаў лідэрам буйной буржуазіі, прыхільнікам парламенцкай манархіі. У 1790 заключыў тайнае пагадненне з каралеўскім дваром, за абавязацельствы пагасіць вял. даўгі М. стаў яго сакрэтным агентам. Раптоўна памёр. Пахаваны ў Пантэоне, пасля адкрыцця здрады перапахаваны на могілках для злачынцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛАДАЛАТЫШЫ́,
удзельнікі нац.-ліберальнага руху ў Латвіі ў 1850—60-я г. Выступалі супраць рэшткаў прыгонніцтва і засілля ням.-балт. дваранства, за пашырэнне сял. самакіравання, эканам. самастойнасць Латвіі і адраджэнне лат.нац. культуры, садзейнічалі развіццю лат.літ. мовы, нац. л-ры і мастацтва, школьнай адукацыі, лат.-рус.культ. сувязей, распаўсюджванню навук. ведаў. Былі праціўнікамі рэв. барацьбы, але падтрымлівалі сял. выступленні і лічылі, што яны прымусяць рас. ўрад да правядзення рэформ. Заснавальнікі і ідэйныя кіраўнікі — публіцысты К.Валдэмар, К.Біезбардзіс, паэт Ю.Алунан, фалькларыст К.Баран. Друкаваны орган — «Pēterburgas avizes» («Пецярбургская газета»), якая выдавалася ў 1862—65 у Пецярбургу.