польская спартсменка (лёгкая атлетыка, бег). Чэмпіёнка XVIII, XIX i XXI Алімп. гульняў (1964, Токіо — у эстафеце 4 × 100 м; 1968, Мехіка — у бегу на 200 м; 1976, г. Манрэаль, Канада — у бегу па 400 м), сярэбраны прызёр (1964 — бег на 200 м і скачкі ў даўжыню), бронз. прызёр (1968 — бег на 100 м; 1972, на XX Алімп. гульнях, г. Мюнхен, Германія — бег на 200 м). Чэмпіёнка Еўропы (1965 — бег на 200 м, эстафета 4 × 100 м, скачкі ў даўжыню; 1974 — бег на 100 і 200 м), сярэбраны прызёр (1966 — бег на 100 м; 1971, у закрытых памяшканнях — скачкі ў даўжыню), бронз. прызёр (1971 — бег на 200 м; 1974 — эстафета 4 × 100 м; 1975, у закрытых памяшканнях — бег на 60 м; 1978 — бег на 400 м і эстафета 4 × 100 м). Рэкардсменка свету (1965—78) у бегу на 100, 200 і 400 м. З 1988 нам. старшыні Алімп.к-та Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАХО́ЎСКІ Янка (Іван Захаравіч; 4.3.1908, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 6.4.1973),
бел. пісьменнік і літаратуразнавец. Скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны ін-т (1931). Працаваў у рэдакцыях часопісаў, з 1948 гал. рэдактар Дзярж.выд-ваБССР, з 1957 нам. міністра культуры Беларусі, з 1959 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у 1961—68 дырэктар Літ. музея Я.Купалы. Творчую дзейнасць пачаў як паэт з 1927, як літ. крытык з 1931. Даследаваў жыццё і творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, П.Пестрака, В.Таўлая і інш. Аўтар зб. апавяданняў «Срэбраная раніца» (1951), кн. для дзяцей «Сердалікавая бухта» (1955). На бел. мову пераклаў раманы І.Тургенева «Рудзін» і «Напярэдадні», аповесць У.Караленкі «Сляпы музыкант», а таксама некат. творы М.Бубяннова, Ф.Гладкова, А.Первенцава, М.Салтыкова-Шчадрына, І.Франко, М.Шолахава.
Тв.:
Пясняр народных дум: (Нарыс жыцця і дзейнасці Я.Купалы): Дарэвалюцыйны перыяд.Мн., 1970;
Пясняр народных дум: Нарыс жыцця і дзейнасці Я.Купалы: Савецкі перыяд.Мн., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ТАЎ Сцяпан Фёдаравіч (30.1.1902, в. Дварэц Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 17.4.1963),
двойчы Герой Сав.
Саюза (студз., вер. 1944). Палкоўнік (1944). Скончыў Аб’яднаную ваен. школу імя ВЦВК (1927), Бранятанк. курсы ўдасканалення камсаставу (1932 і 1933), Акад. курсы ўдасканалення камсаставу (1937 і 1943). Са снеж. 1917 у Гарадоцкім і Асіповіцкім атрадах Чырв. гвардыі, з мая 1918 партызан у Бабруйскім пав., з ліп. 1920 у Чырв. Арміі на Зах. фронце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Волхаўскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: камандзір танк. батальёна, палка, брыгады, нам. камандзіра механіз. корпуса. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Кіева (1943), у Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944. У вер. 1944 цяжка паранены. З 1945 у адстаўцы. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, Вярх. Савета БССР у 1951—55. У г.п. Глуск пастаўлены бронзавы бюст. Яго імем назв. Гарадоцкая сярэдняя школа ў Глускім р-не. Аўтар кн. «Чырвоныя стрэлы» (1963).
Літ.:
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Граф (1955). Вучыўся ў Оксфардскім ун-це, юрыст. З 1907 у Фабіянскім таварыстве, з 1908 у Незалежнай рабочай партыі (у складзе Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі). У 1922—55 чл. Палаты абшчын парламента ад Лейбарысцкай партыі (у 1935—55 лідэр партыі). Чл. лейбарысцкіх урадаў 1924 і 1929—31, лорд-хавальнік дзярж. пячаткі (1940—42), нам. прэм’ер-міністра, міністр па справах дамініёнаў і лорд-старшыня Савета кааліцыйнага ўрада У.Л.С.Чэрчыля (1942—45). Прэм’ер-міністр (1945—51), адначасова міністр абароны (1945—46). Удзельнік Патсдамскай канферэнцыі 1945. Урад Э. нацыяналізаваў Англ. банк, чыгункі, грамадз. авіяцыю, сувязь, некат. галіны прам-сці, зрабіў захады па паляпшэнні сістэмы сац. страхавання, асветы і аховы здароўя, надаў незалежнасць Індыі (1947), якая паводле Маўнтбетэна плана падзелена на дамініёны (Інд. саюз і Пакістан), Бірме (1948), актыўна ўдзельнічаў у рэалізацыі Маршала плана, стварэнні блока НАТО (1949), накіраваў брыт. войскі для ўдзелу ў карэйскай вайне 1950—53.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ЧАС (Jučas) Мечысловас (н. 26.4.1926, в. Вабаляй Шаўляйскага пав., Літва),
літоўскі гісторык-медыявіст. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Вільнюскі ун-т (1951). У 1956—85 працаваў у Ін-це гісторыі АН Літвы (з 1972 нам. дырэктара). У 1958—66 і з 1972 выкладае ў Вільнюскім ун-це. Вывучае гісторыю, сац.-эканам. адносіны, летапісанне ВКЛ. Даследаваў архівы Літвы, Расіі, Польшчы і Швецыі. Адзін з аўтараў кн. «Вайна Літвы з крыжакамі» (1964), «Сялянскі рух у Літве ў 1861—1914 гг.» (1975), «Гісторыя Літоўскай ССР (З найстаражытных часоў да нашых дзён)» (1978). Выдаў зб. дакументаў «Літоўскія інвентары XVII ст.» (1962, з К.Яблонскісам), «Спрэчкі сялян і гараджан з упраўляючымі маёнткаў» (т. 3, 1968, з Р.Ясасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЖО́Ў Мікалай Іванавіч (крас. 1895, С.-Пецярбург — 4.2.1940),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў рэпрэсій палітычных у СССР у 1930-я г. Генеральны камісар дзярж. бяспекі (1937). У 1917 працаваў у Віцебску ў артыл. майстэрнях, дэпутат Віцебскага Савета салдацкіх дэпутатаў. Удзельнік грамадз. вайны. З 1922 сакратар Марыйскага абкома, Сяміпалацінскага губкома, Казахскага крайкома ВКП(б). З 1927 у ЦКВКП(б). З 1934 нам. старшыні, з 1935 — старшыня Камісіі парт. кантролю пры ЦК і адначасова сакратар ЦКВКП(б). Чл. выканкома Камінтэрна (1935). З 1936 нарком унутр. спраў, з 1938 — воднага транспарту СССР. Член ВЦВК і ЦВКСССР, Дэп.Вярх. савета СССР (з 1937). 10.6.1939 арыштаваны і паводле пастановы Ваен. калегіі Вярх. суда СССР 3.2.1940 прыгавораны да расстрэлу. Не рэабілітаваны.
Літ.:
Кокурин А., Петров Н. Большая чистка. НКВД: структура, функции. кадры, 1938—1941 гг. // Правда. 1997. 30 мая — 6 июня;
Кузняцоў І. Узлёт і падзенне «жалезнага» наркома // Голас Радзімы. 1998. 2 сак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (1.4.1906, Масква — 22.8.1989),
расійскі авіяканструктар. Акад.Рас.АН (1976; чл.-кар. 1943). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1946). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1931). З 1934 галоўны, з 1957 ген. канструктар доследнага канструктарскага бюро. Адначасова ў 1940—46 нам. наркома авіяц. прам-сці. Стварыў шэраг канструкцый самалётаў і верталётаў (вучэбныя, баявыя поршневыя, рэактыўныя знішчальнікі, знішчальнікі-пераймальнікі, пасажырскія і інш.). Знішчальнікі Як-1, Як-3, Як-9 і інш. самалёты шырока выкарыстоўваліся на франтах Вял.Айч. вайны. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. рэактыўны знішчальнік Як-15, верталёт Як-24 («лятаючы вагон»), на якім устаноўлена некалькі міжнар. рэкордаў грузападымальнасці; рэактыўныя пасаж. самалёты Як-40, Як-42, вучэбна-трэніровачныя Як-18, Як-50 і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946, 1947, 1948, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛУ́ГІН Эрнест Васілевіч (н. 19.11.1936, ст. Асінаўка Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). З 1954 працаваў у раённых газетах, у 1961—72 у газ. «Знамя юности», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва», у 1976—84 заг. аддзела, адказны сакратар, нам.гал. рэдактара час. «Неман», у 1991—97 гал. рэдактар газ. «Наша слова». Друкуецца з 1955. Піша на бел. і рус. мовах. Аповесці «Мсціслаўцаў посах» (1971), «Апошні князь» (1986) пра аднаго з айч. першадрукароў Пятра Мсціслаўца. У дакумент. аповесці «Без эпітафіі» (1989) творчая і грамадска-паліт. дзейнасць Ц.Гартнага. Аўтар раманаў «Астравы» (1975), «Год-другі ў Алжыры» (1986), аповесці ў дыялогах «Свечкі на Дзяды» (1991), зб-ка нарысаў «Салёная планета» (1973), нарысаў пра дзеячаў бел. л-ры і навукі, сцэнарыяў дакумент. тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990) і інш.
японскі ваен. дзеяч. Адмірал (1940). Скончыў Марскую акадэмію (1904) і Ваен.-марскі штабны каледж (1916), вучыўся ў Гарвардскім ун-це (ЗША, 1919—21). Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05 (Цусімскі бой 1905), 1-й і 2-й сусв. войнаў. З 1921 выкладаў у Марской акадэміі. З 1925 ваен.-марскі аташэ Японіі ў ЗША. З 1935 нам. марскога міністра, з 1938 каманд. 1-м яп. флотам. У 2-ю сусв. вайну (з ліст. 1940) галоўнакаманд. Аб’яднаным флотам Японіі. Пад яго кіраўніцтвам яп.ВМС напалі на Пёрл-Харбар, дзейнічалі каля атола Мідуэй (чэрв. 1942) і інш. (гл.Ціхаакіянскія кампаніі 1941—45). Загінуў у раёне Саламонавых а-воў (самалёт Я. быў збіты амер. авіяцыяй, якая атрымала інфармацыю пра яго вылет на в-аў Бугенвіль).
Літ.:
Агава Хироки. Адмирал Ямамото: Путь самурая, разгромившего Перл-Харбор, 1921—1943 гг.: Пер. с яп.М., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (н. 21.3.1952, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык; адзін з заснавальнікаў (у 1990—96 вучоны сакратар) Беларускага фізічнага таварыства (гл. Дадатак). Канд.фіз.-матэм.н. (1987). Чл.-кар.Міжнар. акадэміі арганізац. і кіраўнічых навук (2000). Скончыў БДУ (1974). З 1977 у Ін-це фізікі, з 1988 у апараце Прэзідыума Нац.АН Беларусі (у 1997—2002 нам.гал. вучонага сакратара). Адначасова з 1992 у Бел.рэсп. фондзе фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА), праблемах арганізацыі навук. дзейнасці, гісторыі навукі. Прапанаваў сістэматызацыю гравітацыйных эфектаў (з В.С.Іваніцкай), развіў тэорыю і метады дакладнага рашэння ўраўненняў руху пробных цел у АТА, тэорыю аптымальных тэтрад (з Ф.І.Фёдаравым).
Тв.:
Общее решение проблемы симметричных фильбайнов и тетрад // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1995. №4;
Руска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў. Мн., 1995 (разам з У.В.Люшцікам і В.К.Шчэрбіным);
Развитие науки Беларуси в 2002 году. Мн., 2003 (у сааўт.).