1. Адтуліна, шчыліна, праём у чым‑н. Пракруціць дзірку. □ Міколку здаецца, што праходзіць цэлая гадзіна, пакуль удаецца яму падняць адзін канец гэтай дошкі і прасунуць у дзірку галаву.Лынькоў.У хляве — гуляй у жмуркі, Толькі свецяць трохі дзюркі.Крапіва.// Разадранае, праношанае месца ў адзенні, абутку. Стары Мікіта зняў сваю кепку, — такую пакамечаную і з дзіркамі, нібы яе пажавала карова, — і прывітаўся.Брыль.
2.Разм. Пра глухое, далёкае ад культурных цэнтраў месца, населены пункт. Як і ўяўляў Туго Глівіц, мястэчка аказалася звычайнай захалуснай дзіркай.Навуменка.
3.перан. Пра тое, што патрабуе выдаткаў; пільная патрэба. Ну, скажам, на дрывах я падзараблю, але ж і дзірак шмат на гэтыя грошы.Чарнышэвіч.
•••
Ад усіх дзірак затычкагл. затычка.
Дзірка ад абаранка — нічога, пустое месца.
Дзірка на дзірцы — увесь у дзірках, зусім падраны; многа дзірак на чым‑н.
Заткнуць дзіркугл. заткнуць.
(Патрэбен) як у мосце дзірка — пра што‑н. зусім непатрэбнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праясні́цца, ‑ніцца; зак.
1. Стаць ясным, выразным, добра бачным. Знікла снежная імгла, праясніўся далягляд.Пестрак.На небе праясніўся малады месяц і выплылі зоры.Якімовіч.
2. Стаць ясным, свабодным ад хмар; праяснець. Пад вечар неба праяснілася, і горад заззяў ад прам[янёў] сонца.Мележ.
3. Стаць ясным, зразумелым. Андрэю было не зусім ясна, чаму Мароз адмовіўся выкарыстаць партыйны сход супроць яго. Гэта праяснілася праз два дні.Лобан.І мы доўга не маглі ўцяміць, з якой ласкі стаў .. [Мядзведзька] да нас такі добры. Але хутка ўсё праяснілася.Навуменка.
4. Стаць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). Шмат у чым праяснілася .. светаразуменне [мастака].Перкін./убезас.ужыв.Пакуль Андрэй заграбаў у снег Зялёнкавы транты, у галаве яго зусім праяснілася.Чарнышэвіч.// Стаць спакойным, вясёлым, прыветлівым. Тут бацька зразу адпусціўся, Павесялеў і праясніўся.Колас.Твар Кандрата Назарэўскага праясніўся ўсімі жывымі рысамі.Чорны.Валя сэрцам адчула бацькаў настрой, і погляд яе, у апошнія часы часцей за ўсё строгі і незадаволены, таксама праясніўся.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыпламаты́чны diplomátisch;
дыпламаты́чны ко́рпус das diplomátische Korps [ko:r];
дыпламаты́чная по́шта Diplomátengepäck n -s; Diplomátenpost f -;
устанаві́ць дыпламаты́чныя адно́сіны зякой-н.дзяржа́вай diplomátische Bezíehungen zu éinem Staat áufnehmen*;
1. Скончыць насіць што‑н., перанесці поўнасцю з аднаго месца ў другое. Данасіць дровы ў хлеў.
2. Знасіць зусім, поўнасцю (адзенне, абутак і пад.). Данасіць чаравікі.// Скончыць насіць што‑н. паношанае. Данасіць братаў касцюм.
3. Нарадзіць не раней, як закончыцца нармальны тэрмін цяжарнасці. — Гэта цяжка раджаць?.. — Большай пакуты мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапато́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі даўні, старажытны, які быццам бы існаваў яшчэ да міфічнага біблейскага патопу. Насельнікамі.. лясоў былі ўсялякія звяры, з якіх адна частка дайшла да нашага часу бадай што такімі самымі, як былі, другая частка значна змянілася, а трэцяя зусім знікла, і іх цяпер называюць «дапатопнымі».Маўр.
2.Разм.жарт. і іран. Які выйшаў з ужытку; устарэлы, старамодны. Дапатопныя уяўленні. □ Па новых вуліцах спяшаецца трамвай, І зніклі здані дапатопнай копкі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Невялічкая дошчачка або кавалачак кардону, на якіх адзначаны вага, цана, месца прызначэння тавару, багажу. На кожнай рэчы вісела бірка з цаною.
2.перан. Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму‑н. па шаблону. [Стэфа Міхасю:] — Не ведаеш зусім чалавека і адразу — бірку яму. Нельга так да людзей.Савіцкі.
3.Уст. Зашпілька ў выглядзе кавалачкі дрэва замест гузіка.
4.Уст. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адранцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць нерухомым, замерці, знямець. — Змоўчы, быдла! — гаркнуў раптам палкоўнік, і пан Зыгмунт зусім адранцвеў.Лынькоў.Прыдушаная нечуванаю бядотаю, маці раптам адранцвела і доўга не магла паварушыцца.Якімовіч.// Страціць адчувальнасць, адзеравянець. [Мікалай:] — Эх, і любіла.. [Ніна] песні! Да поўначы іншы раз слухала. У мяне ўжо адранцвеюць пальцы, а яна ўсё просіць іграць і пець.Шашкоў.Малілася [Лісавета] горача і доўга, не чула, што адранцвелі калені, але малітвы не прыносілі супакаення.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́пасць1, ‑і, ж.
Умацаваны пункт з пастаянным гарнізонам, узбраеннем і прыпасамі, прызначаны для кругавой абароны і доўгай барацьбы ва ўмовах асады. Марская крэпасць. Абаронцы Брэсцкай крэпасці. Узяць крэпасць.// Месца зняволення людзей, якім прад’яўляліся асабліва цяжкія абвінавачванні. Петрапаўлаўская крэпасць. □ Газету затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі, а рэдактара засудзілі на год .. ў крэпасць.Колас.
крэ́пасць2, ‑і, ж.
У выразе: купчая крэпасць — дакумент аб куплі і продажы нерухомай маёмасці ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзічэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца дзікім (у 1 знач.). Кошка здзічэла. □ Наша поле здзічэла зусім — атруцілі слязамі зямлю, ды народ будзе вечна жывым, ён не скорыцца кату, ярму.Машара.
2.перан. Адвыкнуць ад людзей, стаць нелюдзімым. — Трэба ж мне хоць дзень дома пабыць, а то здзічэем там, у лесе, — апраўдвалася Марынка.Сабаленка.// Апусціцца, агрубець. — Калі пратрывае так даўжэй, вернемся да пячорнага жыцця. Здзічэем! — сказаў .. [Ян] са злосцю і накіраваўся да дзвярэй.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зразуме́ла,
1.Прысл.да зразумелы (у 1 знач.).
2.узнач.пабочн. Вядома, канечне. Дакументы ў .. [парушальнікаў], зразумела, былі ў поўнай спраўнасці.Брыль.
3.узнач.вык. Ясна. І гэта зусім зразумела, Напісана чорным па белым: — Наш Ленін — свабода і мір, Працоўных усіх правадыр!Бялевіч.На.. плошчы.. салдаты ўкопваюць слупы, трамбуюць зямлю.. Усё гэта так зразумела і так проста.Лынькоў./убезас.ужыв.— Так, зразумела, — быццам нешта падагульваючы ў сваіх развагах, прамовіў Камлюк.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)