animal1 [ˈænɪməl] n.

1. жывёла, жывёліна;

domestic animals сво́йскія/ха́тнія жывёлы;

a wild animal звер, дзі́кая жывёліна;

the animal planet плане́та жывёл

2. жыва́я істо́та

3. скаці́на (пра грубага, подлага чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

невідзі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. У казках і паэзіі — істота, якая мае здольнасць быць нябачнай. // у знач. прысл. невідзі́мкай (‑аю). Нябачна, непрыкметна. А восень ходзіць невідзімкай, Смугой заслаўшы далягляд. Звонак.

2. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.

•••

Шапка-невідзімка гл. шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дактылазо́іды

(ад дактыла + гр. zoon = жывая істота + -оід)

відазмененыя асобіны каланіяльных гідроідных паліпаў, якія выконваюць функцыі абароны, захопу ежы або прыняцця раздражненняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палеантало́гія

(ад палеа- + гр. on, onthos = істота + -логія)

комплекс біялагічных навук, якія вывучаюць раслінны і жывёльны свет мінулых геалагічных эпох (параўн. неанталогія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Паўно́шнік ’міфічная істота, якая турбуе ці палохае позна ноччу’ (ТС). Да по́ўнач (гл.). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння паўночны нячысцік (ці інш. назоўніка). Аб мене чн > шн гл. Карскі, 1, 389.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саты́р, ‑а, м.

1. У грэчаскай міфалогіі — спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса, хітрая, пажадлівая істота з казлінымі нагамі, рагамі і барадой. // перан. Пра хітрага, пажадлівага чалавека.

2. Від вялікіх дзенных матылёў.

3. Птушка атрада курыных з двума падобнымі на рогі вырастамі на галаве, якая водзіцца ў Індыі і Кітаі.

[Грэч. satyros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЫПЛАДО́КІ (Diplodocus),

род вымерлых паўзуноў падатр. заўрапод атр. яшчаратазавых дыназаўраў. 3—4 віды. Вядомы з юры Паўн. Амерыкі і Пд Англіі. Упершыню рэшткі Д. выяўлены ў штаце Каларада (1887).

Даўж. да 27 м, маса каля 10 т. Зграбныя жывёлы з невял. галавой, тонкай доўгай шыяй і доўгім прутападобным хвастом. Магутная спінная мускулатура дазваляла адрываць пярэднія ногі ад зямлі і падымацца на задніх, каб дацягвацца да крон дрэў. Маса ног складала амаль палову масы цела. Мускулатура мацавалася пры дапамозе высокіх асцістых адросткаў крыжавых і злучаных з імі спінных і хваставых пазванкоў. На ніжняй паверхні хваставых пазванкоў былі двайныя (парныя) адросткі для засцярогі хваста, калі ён цягнуўся па зямлі (адсюль назва роду, якая азначае «двайны адростак», або «двухадросткавая істота». Насавыя адтуліны і вочы размяшчаліся на вяршыні чэрапа. Зубы нешматлікія, слабыя, былі толькі ў пярэдняй частцы сківіц. Расліннаедныя, карміліся мяккай воднай і наземнай расліннасцю.

П.​Ф.​Каліноўскі.

т. 6, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гумано́ід

(англ. humanoide, ад лац. humanus = чалавечы + гр. eidos = выгляд)

гіпатэтычная чалавекападобная істота, якая жыве на Зямлі або іншых планетах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Жы́ўчык ’прыкметнае біццё артэрыі, торганне павека’, ’сперматазоід’. Рус. жи́вчик ’торганне павека, жылкі’, ’рэзвы, шустры чалавек’, ’сперматазоід’, укр. жи́вчик ’жылачка, што торгаецца’, ’вяртлявы чалавек’, ’сперматазоід’, польск. żywczyk памянш. ад żywiec ’насадка’, дыял. ’жывы хлопец’. Параўн. балг. живе́ц ’пульс’, серб.-харв. жи́вац ’нерв’, славен. žívec ’жывая істота; нерв’. Памянш. ад бел. жывец2 ’частка жывога цела’ > ’частка пазногця’ (адкуль ’артэрыя, біццё яе’) і жывец1 ’жывая рыбка’ < ’жывая істота’ (адкуль ’сперматазоід’) утворана з дапамогай суфікса *‑ikъ ад асновы *živьk‑ (> *živьcь па бадуэнаўскай палаталізацыі), відаць, яшчэ ў прасл. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чалаве́к, -а, мн. лю́дзі, -е́й і (у спалучэнні з колькаснымі словамі) чалаве́кі, чалаве́к, чалаве́кам, чалаве́камі, (аб) чалаве́ках, м.

1. Найбольш развітая жывая істота, якая валодае мысленнем і маўленнем, здольнасцю ствараць прылады працы і мэтанакіравана іх выкарыстоўваць.

Сучасны ч.

Ч. — разумная істота.

2. Муж; мужчына (разм.).

Пражыла жанчына са сваім чалавекам доўгае жыццё.

3. Асоба, якой уласцівы высокія маральныя і інтэлектуальныя якасці.

З яго будзе ч.

Жыццё зрабіла з яго чалавека.

4. Ужыв. ў знач. займенніка: ён, нехта, той.

Ч. не аглянецца, як міне год.

Трэба ратаваць чалавека.

5. У часы прыгоннага права: дваровы слуга, лакей, а пазней — афіцыянт, слуга ў тракціры, рэстаране (уст.).

|| памянш.-ласк. чалаве́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.)

Божы чалавек (уст.) — старац.

Добры чалавек — ласкавы зварот да незнаёмага.

Малады чалавек — зварот да маладога мужчыны або мужчыны маладзейшага ўзросту.

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Чалавечая постаць.

Чалавечыя слабасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)