Лэмнуць (груб.) ’ударыць’ (Мат. Гом.). Да ламану́ць (гл.), ад якога ўтвораны гэты дзеяслоў аднаразовага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жа́рнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.Аднакр.да жарыць (у 2 знач.); ударыць вялікай сілай. Сержант пасля некаторай размовы жарнуў вартаўніку прыкладам карабінкі па галаве.Нікановіч.// Пачацца знянацку, з вялікай сілай. [Дождж] так горача жарнуў — Здалося, ссыпаюць пшаніцу ў ток з мяхоў велізарных.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распатро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Расправіцца з кім‑н., разбіць каго‑, што‑н. [Ермакоў], пачуўшы пра гарматы, загарэўся неадольнай думкай: — «ударыць знянацку, ушчэнт распатроніць і захапіць артылерыю!»Мележ.[Жорка:] — Прама завідкі бяруць: такога бандыта распатроніў ты...Беразняк.// Рэзка раскрытыкаваць каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uderzyć
uderzy|ć
зак.
1.ударыць; штурхнуць;
piorun ~ł — гром ударыў;
~ć w słabą stronę — закрануць слабы бок;
2.ударыць, стукнуць;
3.ударыць, забіць;
~ć na alarm — забіць трывогу;
4.перан. уразіць, здзівіць;
~ło mnie — мяне здзівіла (уразіла)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Перавалачы́ ’сцебануць, ударыць’ (слонім., Нар. словатв.). Відаць, з польск.przewlec ’перацягнуць’ пры ад’ідэацыі бел.перацягну́ць ’сцебануць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́рзнуць ’ударыць, стукнуць’ (КСП, Шн., 2; Яўс.); ’стукнуць нагой’ (З нар. сл.); ’хутка выслізнуцца з рук’ (Шат.), ву́рзнуцца ’выцяцца, рэзнуцца’ (Бяльк.); ’моцна ўдарыцца’ (Яўс.). Гукапераймальнае; параўн. таксама чэш.vrznouti ’ударыць, стукнуць’ (адносна якога гл. Махэк₂, 702), магчыма, другаснае збліжэнне з рэ́заць, рэзану́ць, якое як і польск.wyrznąć мае значэнне ’выразаць’ і ’стукнуць, выцяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кісце́нь, ‑цяня, м.
Даўнейшыя зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку. Ударыць кісцянём. □ Запясце Корчака абвіваў рэмень кісцяня. Кісцень пагойдваўся. Калючы сталёвы шар, падобны на шышку дурнап’яну.Караткевіч.
[Цюрк. кістāн.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кро́пнуць, кропнуты ’ударыць, стукнуць’ (Клім.). Да крапіць (гл.). Што датычыць семантыкі, параўн. укр.кропити ’моцна біць’, рус.кропить ’тс’.