распатроніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Расправіцца з кім‑н., разбіць каго‑, што‑н. [Ермакоў], пачуўшы пра гарматы, загарэўся неадольнай думкай: — «ударыць знянацку, ушчэнт распатроніць і захапіць артылерыю!» Мележ. [Жорка:] — Прама завідкі бяруць: такога бандыта распатроніў ты... Беразняк. // Рэзка раскрытыкаваць каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)