Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
няўжо́, часціцапытальная.
Ужываецца ў пытальных сказах у значэнні: хіба, ці магчыма, выказваючы апрача пытання сумненне, недавер, здзіўленне. — Няўжо гэта запіска майго брата? — задумаўся Мікола.Якімовіч.— Няўжо ты не верыш мне? — запытаўся я, адчуваючы невыразны боль у сэрцы.Асіпенка.«Няўжо заблудзіўся? Напэўна, збочыў улева», — падумалася мне.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. нацягнуць (у 1 знач.) істанпаводледзеясл. нацягнуцца (у 1 знач.).
2. Неправамернае дапушчэнне чаго‑н. У .. рабоце сустракаюцца часамі нацяжкі, надуманыя паралелі.Івашын.Алесь пацяшае.. [маці], часамі з горкай нацяжкай, што Толя напэўна жывы — ён ваюе і прыйдзе.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЗІВІ́ЛАЎСКІ ЛЕ́ТАПІС, Кёнігсбергскі летапіс,
помнік старажытнарускага летапісання, летапісны звод пач. 13 ст.; зместам блізкі да Лаўрэнцьеўскага летапісу. Складаецца з «Аповесці мінулых гадоў» і летапісу за 1112—1206, прысвечанага пераважна гісторыі Паўн.-Усх. Русі. Вядомы адзіны ілюстраваны спіс канца 15 ст., зроблены, напэўна, у Смаленску, у канцы яго змешчана «Хаджэнне Данііла ігумена...». У 16—1-й пал. 17 ст. рукапіс зберагаўся на Беларусі. Апошні ўладальнік Р.л. Багуслаў Радзівіл завяшчаў Кёнігсбергскай б-цы, куды рукапіс трапіў у 1671. З 1758 знаходзіцца ў Расіі. У летапісе шмат каштоўных звестак з гісторыі ўсх. славян эпохі ранняга сярэднявечча, якія за 9—11 ст. пададзены паводле летапісу Нестара, за 12 ст. — уладзімірскага летапіснага зводу пач. 13 ст. Пад 1128 змешчана аповесць пра Рагнеду Рагвалодаўну поўнай рэдакцыі, якая складзена, найб. верагодна, у Кіеве ў 2-й пал. 11 ст. паводле вуснага апавядання Яна Вышаты, прапраўнука Дабрыні (дзядзькі кн.Уладзіміра Святаславіча). Вялікую культ.-гіст. каштоўнасць маюць 617 каляровых мініяцюр, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця (ваен. паходы і бітвы, паўстанні, нар. святы і абрады, паліт. дзейнасць князёў, розныя сцэны з выявамі помнікаў архітэктуры), матэрыяльную культуру (прадметы побыту, мэблю, адзенне, зброю і інш.) усх. славян, з’яўляюцца своеасаблівым маст. летапісам сярэднявечча. Шэраг мініяцюр звязаны з гісторыяй бел. зямель: «Рагнеда і Рагвалод», «Бітва на Нямізе», пра паланенне і вызваленне Усяслава Полацкага і інш. У некат. мініяцюрах адчуваецца ўплыў зах.-еўрап. традыцый. Рукапіс зберагаецца ў б-цы Расійскай АН у Санкт-Пецярбургу.
Літ.:
Полное собрание русских летописей. Т. 38. Радзивилловская летопись. Л., 1989;
Радзивилловская летопись: Факс. воспр. рукописи: Текст. Исслед. Описание миниатюр. СПб.;
М., 1994.
В.А.Чамярыцкі.
Вольга і Святаслаў. Малітва Вольгі. Мініяцюры з Радзівілаўскага летапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ві́дна1 ’светла, ясна’ (БРС, КТС; лаг., КЭС, Бяльк.), відня́ ’відна, відаць’ (Бяльк.). Да ві́дны (гл.). Суфікс ‑ня́, відаць, узнік пад уплывам назоўнікаў на ‑ня: шырыня, таўшчыня. Сюды ж відном ’за́відна’ (КТС), памянш. віднюсенька, ‑кі, ‑ко (КТС, Сцяшк. МГ), віднінька (Бяльк.). Гл. таксама відно́.
Ві́дна2 ’відаць, мабыць, напэўна’ (Бяльк.). Запазычана з рус.ви́дно ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́піца ’хваставая частка пазваночніка ў жывёлін’ (ТСБМ). Укр.рі́пица ’тс’, рус.реп́ица ’тс’, польск.rząp ’хвасцец’, в.-луж.rjap ’хрыбет’, славен.rep ’хвост’, серб. і харв.ре̑п ’тс’. Прасл.*rępъ/*rępь азначала, напэўна, кароткі хвост, абрубак хваста, сам хвост як працяг хрыбта. Магчыма, роднаснае прасл.*rǫbiti ’рубіць’ і ням.Rumpf ’тулава’ (Трубачоў, Этимология–1964, 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаро́тны, ‑ая, ‑ае.
Які церпіць, перажывае гора; няшчасны (пра чалавека). [Наталля Пятроўна] гаварыла многа і так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца.Шамякін.// Поўны гора, нястач; бедны, цяжкі. Гаротная доля. Гаротнае жыццё.// Які выражае гора, выкліканы горам. Доўгі-доўгі час у вачах Андрэя стаяла гаротная постаць маці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тако́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння; асаблівы. Пайшла гаворка пра навіны з фронту. — Нічога вельмі такоўскага добрага, — дастаў Марынчук з кішэні гімнасцёркі недакурак.С. Александровіч.Другі б, напэўна, рукі апусціў і духам заняпаў, А Скрыпунок быў не такоўскі, Хоць ён не стаў Чайкоўскім, А «залатую жылу» адкапаў!Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pewnie
1.напэўна, пэўна;
pewnie że nie masz racji — вядома, што ты не маеш рацыі;
pewnie nie masz pieniędzy? — напэўна, у цябе няма грошай?;
2. упэўнена;
pewnie odpowiadać — упэўнена адказваць;
czuć się pewnie — адчуваць сябе ўпэўнена; а
(no) pewnie! — разм. ну пэўна ж!; вядома ж!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перава́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. перавальваць 1 — пераваліць 1 (у 2 знач.).
2. Месца пераходу праз горны хрыбет. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка.Быкаў.На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць.Шамякін.
3.перан.Разм. Змена, паварот у развіцці чаго‑н. Беларусь на крутым перавале Нараджаецца вольнай сягоння.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)