плохо́й

1. дрэ́нны, ке́пскі, благі́;

плохо́й челове́к дрэ́нны (ке́пскі, благі́) чалаве́к;

плоха́я пого́да дрэ́ннаее́пскае, благо́е) надво́р’е;

2. краткая форма (слабый здоровьем) разг. слабы́;

он о́чень плох (о здоровье) ён ве́льмі слабы́;

плохо́е де́ло спра́ва дрэ́нь, дрэ́нныя (ке́пскія) спра́вы;

с ним шу́тки пло́хи з ім жа́рты каро́ткія (малы́я);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ахла́пак ’вялікі кавалак чаго-небудзь ядомага (напрыклад, мяса)’ (Мядзв.), охлапок ’абрэзак’ (Клім.), охлапыдрэннае мяса, адыходы пры разбіранні тушы’ (КСТ), охляпы ’кускі няякаснага мяса на баках’ (лельч., Шур, вусн. паведамл.). Польск. ochłapy ’рэшткі мяса, кавалкі дрэннага мяса’, ’кішкі, зрэзкі мяса’ (з беларускай тэрыторыі і суседніх польскіх, гл. Карл., 3, 382), ochłapek ’тс’ тлумачаць ад chłapać ’жэрці’ (Брукнер, 373), якое разам з chlapać ’біць па чым-небудзь вадкім’, ’хлябтаць’ гукапераймальнага паходжання, гл. Слаўскі, 1, 65; відаць, нельга адрываць ад ахлопак (гл.), параўн. ахлапісты снег і снегавыя ахлопкі (КТС), хлопак ’касмык, шкумат’ у Насовіча; развіццё значэння ад ’мяккі, бясформенны’ да ’слабы, дрэнны’, гл. у хлапаваты ’мяккаснежны і буйнаслаісты’, хлапі́на ’сасновае дрэва з буйнымі і мяккімі слаямі’ (Нас.), параўн. славен. ohlapen ’друзлы, абвіслы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шку́ра, -ы, мн. -ы, шкур, ж.

1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы.

На жывым мядзведзі шкуры не купляй (прыказка). З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць (прыказка). Ласіная ш.

2. Пра подлага, нізкага чалавека, вымагальніка і шкурніка (разм., пагард.).

Быць у чыёй-н. шку́ры — быць у чыім-н. становішчы, звычайна дрэнным, незайздросным.

Воўк у авечай шкуры — пра злога, жорсткага чалавека, які прыкінуўся лагодным.

На сваёй шкуры зведаць, адчуць што-н. — зведаць што-н. дрэннае на сабе, на сваім вопыце.

Ратаваць сваю шкуру — ратаваць сябе, не думаючы пра іншых.

Шкуру (дзве шкуры, сем шкур і пад.) драць, лупіць з каго-н. — абіраць, жорстка эксплуатаваць каго-н.

Шкуру спусціць з каго-н. — моцна збіць, караючы, а таксама наогул жорстка абысціся з кім-н., пакараць каго-н.

|| памянш. шку́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шку́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

źle

дрэнна, кепска, блага;

źle pracować — дрэнна працаваць;

źle z kim postąpić — дрэнна абысціся з кім;

źle się czuć — дрэнна адчуваць сябе;

źle mu z oczu patrzy — па вачах відаць, што ён задумаў нешта дрэннае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

То́сна ’млосна’ (гродз., Сл. ПЗБ), то́скна ’тужліва, сумна’ (Ласт.), ст.-бел. то́скно ’тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 88). Да таскні́ць ’тужыць, нудзіцца, сумаваць’ (гл.), параўн. ст.-польск. teskno/tesno ’сумна’, ’непрыемна, крыўдна’ і спрошчанае дыял. ckno (*tъskn‑ > *tskn‑ > ckn‑) ’сумна, тужліва’, ’моташліва, нудліва’, ’саладжава’, н.-луж. tešno, stysno ’палахліва, жудасна’, ’цяжка, змрочна’, в.-луж. tyšno ’тс’, ’сумна, маркотна, засмучана’, чэш. je mu teskno ’яго сум, туга бярэ за сэрца’, славац. teskno, tesno ’тужліва’. Да праславянскага прыметніка *tъsknъ ’смутны, тужлівы, прыгнечаны’, які ад назоўніка *tъska ’смутак, прыгнечанасць, дрэннае самаадчуванне, млоснасць, нуда’ (гл. таска), параўн. рус. тоска́ ’туга, нуда, смутак’, стараж.-рус. тъска ’бура на моры (з марской хваробай)’, ’цяжкасць, гора, сум, неспакой’ (Борысь, 632; Фасмер, 4, 88; ЁСУМ, 5, 612). Найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам з’яўляецца літ. taũsti ’сумаваць’ (Махэк₂, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

attendance [əˈtendəns] n.

1. прысу́тнасць; наве́дванне (школы, лекцый і да т.п.);

high/low attendance до́брае/дрэ́ннае наве́дванне (заня́ткаў);

Attendance at these lectures is not compulsory. Прысутнічаць на гэтых лекцыях неабавязкова.

2. прысу́тныя (студэнты, слухачы і да т.п.);

The attendance at the meeting was over 300. На мітынгу прысутнічала больш за 300 чалавек.

be in attendance fml

1) прысу́тнічаць (на мерапрыемстве)

2) суправаджа́ць;

dance attendance танцава́ць вако́л каго́-н. (быць паслужлівым);

take attendance AmE правяра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пужы́на́ ’пустое зерне (проса, канопляў)’: вупʼюць воробʼе усе на свеці, одна пужына астаецца (ТС), пужіна ’пустое, змытае насенне проса’ (лельч., Нар. лекс.), укр. пужина ’пустое, лёгкаважкае зерне; недаспелае зерне канопляў’, рус. дыял. пужина ’адсталыя ў росце каноплі’, славен. pužina ’лупіна вакол зярнят у яблыках і грушах’. Праслав. *pužina з першасным значэннем ’адыходы, шалупіны’, паралельнае да *mękyna ’вотрубы’ (гл. мякіна), семантыку тлумачыць укр. пу́жнтися ’шчацініцца’. Славенскае слова, а таксама pužiti ’ачышчаць ад зярнят костачкавыя плады’. Бязлай (3, 140) параўноўвае з літ. paugžlys, pūgžlys ’апалонік’, pùžas ’чараваты’, pùžti ’аслабець’ і ўзводзіць да і.-е. *peu‑, *pou‑, *pū‑, прадстаўленага ў puzȇr (гл. пузыр), puzrovinaдрэннае мяса’ і пад.; яшчэ раней (Etyma, 163) ён узводзіў названыя словы да *pou‑g-. Сюды ж, магчыма, і чэш. papužiti ’зарастаць, засмечвацца’, якое Махэк₂ (434) узводзіць да праслав. *papъlgъ > papuh, параўноўваючы з ляш. papluch ’пустазелле’; гл. таксама Варбат, ОЛА, Исследов., 1982, 281.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nasty [ˈnɑ:sti] adj.

1. непрые́мны, бры́дкі, агі́дны;

a nasty smell агі́дны пах, смуро́д;

nasty weather дрэ́ннае надво́р’е

2. зло́сны, зласлі́вы, нядобразычлі́вы; раздражнёны;

a nasty remark з’е́длівая/ядаві́тая заўва́га;

a nasty temper ця́жкі хара́ктар

3. бры́дкі, непрысто́йны;

nasty language ла́янка, брыдкасло́ўе, бры́дкая гаво́рка

4. небяспе́чны, пагража́льны;

a nasty accident небяспе́чнае/жу́даснае здарэ́нне;

a nasty bend небяспе́чны паваро́т/заваро́т, небяспе́чная паваро́тка (дарогі);

a nasty cut глыбо́кі парэ́з;

a nasty illness ця́жкае/сур’ёзнае захво́рванне

get/turn nasty узлава́цца, раззлава́цца; перайсці́ да пагро́з

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пусты́ — у розных значэннях (ТСБМ), паводле Шымкевіча (Покажчик, 228), ’нічога не утрымліваючы ў сабе, нічым не заняты, парожні’; ’благі, кепскі, дрэнны’ (ТС), ’парожні; неўрадлівы, нядобраякасны; галодны; легкадумны’ (Ян., Сл. ПЗБ), ’слабы’ (лельч., Нар. лекс.), ’худы’ (петрык., Мат. Гом.), ’неўрадлівы’ (ПСл), ’бесталковы’ (Жд. 2), ’неаплоднены’ (ТС), pustý ’незаняты; непатрэбны, некарысны’ (Варл.), пусто́едрэннае ў паводзінах’ (Ян.); сюды ж спалучэнні: пуста́я глі́на (у ганчарстве) ’недастаткова вязкая гліна’ (клец., Нар. словатв.), пусты́ дзень ’час, неспрыяльны для ўраджаю’ (Сцяшк. Сл.), пусты́я дні ’апошняя квадра месяца’ (астрав., іўеў., Сл. ПЗБ), pustója žýta ’жыта, у якім не наліліся каласы’ (Варл.), пусто́е по́ле ’няўдобіца’ (ЛА, 2; гл. пустапо́ле), пустэ́е сло́во ’лаянкавае, дрэннае слова’ (ТС), ст.-бел. пустая рука ’асоба, якая не мае законнных спадчыннікаў’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон), паводле Статута 1588, ’уласнік маёмасці, які не меў наследнікаў па закону’ (пры адсутнасці тэстамэнту маёмасць лічылася вымарачнай і пераходзіла ў дзяржаўную казну, гл. пустоўшчына); пустая вдова (жона) ’бяздзетная жанчына’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. пусти́й ’парожні; пусты, дрэнны, бессэнсоўны, легкадумны; непатрэбны, бескарысны’, рус. пусто́й, польск. pusty, чэш., славац. pustý, в.-луж., н.-луж. pusty, славен. pust, серб.-харв. пуст, балг., макед. пуст ’пусты, парожні; пракляты’, ст.-слав. поустъ ’закінуты, бязлюдны’. Прасл. *pustъ ’пусты, бязлюдны, закінуты’ параўноўваюць са ст.-прус. pausto‑ ’дзікі’ (у кампазіце pausto‑catto ’дзікі кот’), роднасным ст.-прус. paustre ’дзікае месца, пушча’, што ўзыходзяць да і.-е. *pau̯sto‑, дзеепрыметнік ад *pau̯se/o, што захавалася ў грэч. παύω ’спыняю, затрымліваю’ (адсюль і лац. pausa, гл. паўза), гл. таксама пусціць (Сной, 516; Фасмер, 3, 411; Чарных, 2, 85; Глухак, 513 і інш.). Мартынаў (Этимология–1982, 9) дадае сюды ст.-прус. paustocaican ’дзікі конь’ і ўзводзіць *pustъ да і.-е. *peu̯‑/pou̯‑ з дэтэрмінантам ‑s‑, як у лац. pūrus < *pausos ’чысты; пусты; цнатлівы; дзікі’, што, мажліва, адлюстраваліся ў чэш. pouchlý ’пусты’, славен. puhel ’тс’. Жуйкова (Беларусіка, 19, 102) рэканструюе зыходную семантыку *pustъ ’засвоены, дзікі, неўпарадкаваны’, на базе якіх развілося значэнне ’парожні’ праз прамежкавую ступень ’які не адчуў уплыву людзей; чужы; варожы’. Спецыяльна гл. Куркіна, Зб. памяці Слаўскага, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булды́р1, булдырок ’бясплодны ўзгорак; высокае адкрытае месца, пакатая горка’ (Яшкін), бульды́р ’бясплодны ўзгорак’ (Касп.), булды́рь ’высокае, адкрытае месца’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. булды́р ’месца, беднае травой’ (ноўг.), булды́рь ’няроўнае месца, узгорак у полі’ (пск.), ’няроўнае, дрэннае месца ў полі, беднае расліннасцю’ (наўг.). Вытворнае (суф. ‑ыр, з слав. *‑yrь) ад асновы булд-, якой называюць круглыя, шышкаватыя прадметы (гл. булдава́, булд-). Параўн. булды́р, бульды́р ’пузыр (вадзяны)’.

Булды́р2 ’бурбалка’, бульды́р ’пузыр’ (Касп.), булды́рь (Нас., Бяльк.). Параўн. рус. дыял. булды́рь ’пухір, пузыр, бурбалка’ (ярасл., пск., наўг., арханг., смал., валаг. і да т. п.). Думаюць пра аснову бул‑, якая, напр., у рус. словах булыга, булдыга і г. д. (Праабражэнскі, 1, 52–53; і.-е. *bol‑, *bul‑ і г. д.). Таксама ёсць версія пра роднаснасць з літ. bulìs ’ягадзіца’, лац. bulla ’пузыр, почка’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 238). Юркоўскі (Ukr. hydrogr., 90) бачыць тут нейкую гукапераймальную аснову. Мяркуем, што лепш зыходзіць з асновы булд-, другаснай па паходжанню (гл. булд-, булдава́); суфікс ‑ыр (слав. *‑yrь). Параўн. булды́р1 ’узгорак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)