leaf1 [li:f] n. (pl. leaves)

1. ліст (дрэва);

oak leaves лі́сце ду́ба;

come into leaf распуска́цца;

in leaf пакры́ты лісто́тай

2. ліст (кнігі, металу)

shake like a leaf калаці́цца/дрыжа́ць як асі́навы ліст;

take a leaf from smb.’s book браць пры́клад з каго́-н.;

turn over a new leaf пача́ць жыць па-но́ваму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

лахманы́, ‑оў; адз. лахман, ‑а, м.

Разм.

1. Старое, паношанае або падранае адзенне; лахмоцце. Жабрачыя лахманы. □ [Саша] адразу ж залезла з дачкой на печ, загарадзілася рознымі лахманамі, каб не было відаць. Шамякін. Дзіравыя лахманы ледзь прыкрываюць худыя целы. Лынькоў.

2. Кавалкі, абрыўкі адзення, матэрыі. Полы кажушка канчаліся .. абтрэпанымі лахманамі, якія пры хадзе і пры ветры рабілі вельмі смешныя рухі. Колас. Вопратка на .. [палонных] была парванай, звісала лахманамі. М. Ткачоў. / Пра шматкі, абрыўкі дыму, туману, хмар і пад. Трубы густа дымілі, і брудныя лахманы дыму паўзлі па блакіце неба. Гамолка. Землі дрыжаць, лахманамі хмары падаюць глуха за небасхіл. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дро́гкі ’дрогкі’ (БРС, Байк. і Некр., Бяльк.), дро́хка ’страшна’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 138), бел. слова звязана з рус. дыял. смал. дрехкий ’тс’. Гэтыя словы, магчыма, з’яўляюцца прасл. дыялектызмамі; супольная праформа — *drъgъkъjь (вытворнае ад дзеяслова *drъgatiдрыжаць, дрыгаць і г. д.’). Параўн. таксама (з вакалізмам«е») і бел. дре́гка ’дрогка, труска’ (Бяльк.), якое сведчыць аб складанасці дыялектнага размеркавання розных тыпаў вакалізму ў каранёвай частцы данай лексемы. Прасл. *drъgъkъjь адлюстроўваецца і ў бел. назвах для балота, дрыгвы ў тыпе *drъgъkyni (суфікс *‑yni); параўн. у Яшкіна: драгкінь, драгкіня́, дрогкінь (няма ў Трубачова, Эт. сл., 5, што вельмі дзіўна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тых — перадае гук ад біцця сэрца (Шат.; мсцісл., Нар. лекс.), тых‑тых ‘тс’ (Нас.), ‘так-так, стук-стук’ (Бяльк.). Гукапераймальныя ўтварэнні. Сюды ж ты́каць, ты́хыць, тыхъць ‘хутка дыхаць’, ‘тахаць, стукаць’, ‘вельмі часта біцца (аб сэрцы)’ (Нас., Яруш., Бяльк., Юрч., Байк. і Некр.; мёрск., Нар. сл.), ‘дрыжаць, калаціцца (пра рукі)’ (Варл.), ты́хкаць ‘біцца (пра сэрца)’ (Касп., Шат., Юрч., Яруш.), ‘цікаць, чыкаць’ (Некр. і Байк.), тыханне, ты́хання ‘біццё сэрца, тахканне’ (Бяльк., Байк. і Некр., Юрч. СНС), ‘пульс’ (Гарэц., Др.-Падб.); ты́хацца ‘няроўна біцца’ (Касп.), ты́хкацца ‘моцна біцца (пра сэрца)’ (Юрч. СНЛ); ты́хтання ‘біццё сэрца’ (Яруш.) — апошняе з інтэнсіўным суфіксам ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zppeln vi

1) трапята́цца, бі́цца, бо́ўтацца

2) круці́цца (на месцы);

vor ngeduld ~ дрыжа́ць ад нецярпе́ння;

j-n ~ lssen* прыму́сіць каго́-н. чака́ць сябе́, стамі́ць [змары́ць] каго́-н. чака́ннем

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мелюзгва́, мілюзге́ча, мілюзня́ ’малеча (дзеці)’, ’дробязь, глупства’. Рус. мелюзга́, мелузга́ ’мальга’, цвяр. мелюза ’дробны акунь’, пск., цвер. мелю́зговатый ’дробны’, цвяр. мелюно́к ’дробная рыба’. Балтызм. Параўн. лат. maĩle ’малеча моль-рыба’, літ. máila, zmaila ’тс’, maĩlius ’дробная рыба драбната’, а таксама рус. мель ’тс’, мелёк, мели́к ’дробна акунь’, укр. мілька ’тс’ (Буга, Rinkt., 1, 464). Аднак Фасмер (2, 596) суадносіць з рус. мелкий, мелю, што можна разглядаць як народную этымалогію. Нарашчэнне асновы ‑ʼуз‑ надае аснове дадатковае адценне ’дрыжаць, мільгаць’ (параўн, рус. арханг. мельзить ’здавацца дрыготкім’, ’мільгаць ва ўяўленні’, пск., цвяр. мелюзить ’мітусіцца, надакучліва мільгацець перад вачыма’. Зборныя суфіксы ‑г‑в‑а, ‑ня, ‑еча параўн. у мальга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скака́ць, скачу́, ска́чаш, ска́ча; скачы́; незак.

1. Рабіць скачкі, хутка рухацца, падскокваючы.

Дзеці скачуць на лузе.

Заяц скача па канюшыне.

С. на адной назе.

2. Адскокваць убок або ўверх, стукаючы аб што-н. цвёрдае.

Мячык скача па тратуары.

3. Міжвольна дрыжаць, трэсціся (пра часткі цела, твару; разм.).

Калені скакалі ад страху.

На шыі скача жылка.

4. Ехаць наўскач.

С. на кані праз выган.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка змяняцца (разм.).

Гутарка скакала з адной тэмы на другую.

Тэмпература ў дзіцяці скача.

Цэны скачуць.

6. Танцаваць (разм.).

С. польку.

7. Часта мяняць месца работы, вучобы (разм.).

С. з аднаго завода на другі.

Скакаць пад чыю дудку (неадабр.) — падпарадкоўвацца чужой волі.

|| аднакр. скакану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2 і 5 знач.; разм.), ско́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 2, 5 і 7 знач.) і ско́чыць, -чу, -чыш, -чыць (да 1 і 5 знач.).

|| наз. скака́нне, -я, н. і скок, -у, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць прытомнасць. Галіна Адамаўна самлела, у яе здарыўся сардэчны прыступ. Шамякін. // Анямець ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Зірнуў я і аж самлеў — за авечкамі з ашчэранай пашчай здаравенны рыжы воўк бяжыць. Ляўданскі. Паварушыліся [хлопцы] — і зараз жа храснуў леташні сухі чаротнік. Самлелі хлопцы, затаілі дыханне, прыслухаліся — нічога. Маўр.

2. Здранцвець, страціць адчувальнасць. Доўга Міхалка пісаў. Самлела, моцна зайшлася ў яго рука. Лужанін.

3. Знясілець ад стомленасці, спёкі і інш. Дзед адцягвае Лазара ад мяшка, і рукі ў Лазара дрыжаць мацней, вось-вось самлеюць пальцы і пусцяць мяшок. Галавач. [Гарпіна:] Ой, не, адпачнём пакуль у садзе, а то я так самлела ў спякоце, што хоць у бочку з вадой лезь... Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераця́ць, ператну, ператнеш, ператне; ператнём, ператняце; пр. перацяў, ‑цяла, ‑ло; заг. ператні; зак.

Разм.

1. каго-што. Перасячы, перакусіць і пад. што‑н. на часткі. Перацяць нітку зубамі. □ Дрот з вяроўкай не зраўняць, дрот лісе не перацяць. Астрэйка. Здавалася, калі б рак схапіў дзяўчынку сваімі грознымі клюшнямі, дык перацяў бы папалам. Хомчанка.

2. што. Заступіўшы, перагарадзіць, перарэзаць (шлях, дарогу). Войска і паліцыя перацяла.. [дэманстрацыі] дарогу. Чорны.

3. каго-што. Туга перавязаць, сціснуць. Калі Юрка згінаўся і нацягваў ленту, чуў, што дрыжаць рукі. Пасля не хацелася адгінацца: балела паясніца, аж рэзалася, бы яе перацялі мокрым пяньковым путам. Пташнікаў.

4. пераважна безас. Перахапіць спазмай. У горле перацяло.

5. чым. Разм. Ударыць чым‑н. доўгім, гнуткім; перацягнуць. Максім наскочыў на афіцэра і перацяў яго прыкладам. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́паць ’тупаць, ісці (пра малых дзяцей)’ (мёрск., Нар. лекс.), ’ісці; хадзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’скакаць’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж топ ’пра топанне, няўдалыя скокі’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’тупат’ (Нар. Гом.), топоні́ць ’тупацець’ (ТС), ст.-бел. топотъ ’тупат’ (1518 г., КГС). Укр. то́пати ’ісці’, то́пкати ’таптаць’, рус. то́пать ’тупаць’, то́пот ’тупат’, польск. дыял. topotać sięдрыжаць (ад страху, трывогі)’, в.-луж. topotać ’тупаць’, чэш. ťopati ’крочыць’, славен. topotáti, topótniti ’тупаць’, серб.-харв. топо̀тати ’тс’, то̏пот ’тупат’, балг. то́пот ’тупат’, макед. топоти, тупоти ’тупаць, моцна стукаць’. З прасл. *top‑, якое звязана з *tep‑, гл. цепаць, а таксама прасл. *topotъ (гл. тупат). Лічаць гукаперайманнем і параўноўваюць з лат. tapa, tapu ’туп-туп’, tapât ’крочыць, топаць’, літ. tapuoti ’тс’, фін.-угор. tap ’біць, штурхаць’, тат., казах., кыпч. taptamak ’таптаць’, tap‑tap ’туп-туп’. (Фасмер, 4, 78; Махэк₂, 647; ЕСУМ, 5, 598; Сной₂, 773). Да семантыкі параўн. то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)