дрыжа́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дрыжу́ дрыжы́м
2-я ас. дрыжы́ш дрыжыце́
3-я ас. дрыжы́ць дрыжа́ць
Прошлы час
м. дрыжа́ў дрыжа́лі
ж. дрыжа́ла
н. дрыжа́ла
Загадны лад
2-я ас. дрыжы́ дрыжы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час дрыжучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дрыжа́ць несов.

1. дрожа́ть; (изредка) подра́гивать; (сильно) сотряса́ться, содрога́ться;

д. шы́бы — дрожа́т (подра́гивают) стёкла;

зямля́ы́ць — земля́ дрожи́т (содрога́ется);

2. (неровно звучать) дрожа́ть;

го́лас ~жы́ць — го́лос дрожи́т;

3. (испытывать дрожь) трясти́сь, трепета́ть, дрожа́ть;

д. ад стра́ху — трясти́сь (трепета́ть, дрожа́ть) от стра́ха;

4. перен. (мелькать, мерцать) трепета́ть;

аге́ньчыкі д. — огоньки́ трепе́щут;

5. (за каго, што, над кім, чым) перен. (тревожиться; беречь что-л.) дрожа́ть (за кого, что, над кем, чем); трясти́сь (над кем, чем);

д. за дзяце́й — дрожа́ть за дете́й;

д. над дзі́цем — дрожа́ть (трясти́сь) над ребёнком;

д. над граша́мі — дрожа́ть (трясти́сь) над деньга́ми;

6. (перад кім, чым) тру́сить (перед кем, чем), трепета́ть;

лы́ткі д. — поджи́лки трясу́тся;

д. за сваю́ шку́ру — дрожа́ть за свою́ шку́ру;

д. як асі́навы ліст — дрожа́ть как оси́новый лист

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрыжа́ць і дрыжэ́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жыце́, -жа́ць; -жы́; незак.

1. Трэсціся, калаціцца.

Шыбы дрыжаць.

Зямля дрыжыць пад нагамі.

2. Быць ахопленым дрыжыкамі.

Д. ад холаду.

Рукі дрыжаць.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Гучаць перарывіста, няроўна.

Голас дрыжыць.

4. Мігацець, трымцець.

Зоркі дрыжаць у небе.

5. перан., за каго-што і над кім-чым. Ахоўваць, баючыся за каго-, што-н., за захаванасць чаго-н.

Д. за сваё дзіця.

Д. над кожнай капейкай.

6. перан., перад кім-чым. Баяцца каго-, чаго-н.

Д. перад начальствам.

|| наз. дрыжа́нне, -я, н.

|| прым. дрыжа́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Д. параліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыжа́ць

1. (калаціцца, трэсціся) zttern vi, bben vi; schuern vi, flckern vi (пра святло); vibreren [vi-] vi (голас, струна);

ён уве́сь дрыжы́ць er zttert am gnzen Lib(e);

дрыжа́ць ад стра́ху vor Angst zttern;

дрыжа́ць над ко́жнай капе́йкай jeden Pfnnig mdrehen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дрыжа́ць і дрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

1. Калаціцца, трэсціся. Зямля дрыжыць. Вокны дрыжаць. □ Дрыжэлі сцены новай звонкай хаты. Купала. Там, за сінімі шыбамі, дрыжаў аголены куст бэзу. Шашкоў. // Быць ахопленым дрыжыкамі. Дрыжаць ад холаду. Рукі дрыжаць. // Мігацець, трапятаць (пра агонь, святло). А ў небе зоркі, як сняжынкі, Гараць, мільгаюць і дрыжаць. Колас. Ружовыя водсветы дрыжэлі на мёрзлай зямлі. Чорны. // Перарывіста, няроўна гучаць (пра голас, гукі). Голас .. [Сашы] мацнеў з кожным словам і дзе-нідзе зрываўся і дрыжэў. Шамякін.

2. перан.; перад кім-чым і без дап. Адчуваць страх, баяцца каго‑н. — Васіль зненавідзеў яе, як чужое дзіця. Яна адчувала гэта і дрыжала перад ім. Колас. — Век ты перад панам дрыжаў і без пана дрыжыш, — дапякла жонка. Пальчэўскі. // за каго-што; над кім-чым. Непакоіцца, рупліва аберагаць каго‑, што‑н. [Маці] так дрыжала над .. [Нявідным], так старалася ўсцерагчы яго. Колас. // Берагчы што‑н., ашчадна траціць, расходаваць што‑н. Дрыжаць за кожную капейку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дрыжа́ць, дрыжэць. Рус. дрожа́ть, укр. дрижа́ти, дріжа́ти, чэш. držeti, польск. drżeć. Прасл. *drъzǎtiдрыжаць’ звязваецца этымалагічна з літ. drugỹs ’ліхаманка’, лат. drudzis. Параўн. Фасмер, 1, 540; Трубачоў, Эт. сл., 5, 138–144; Бернекер, 1, 231; Слаўскі, 1, 175. Бел. форма дрыжа́ць, укр. дрижа́ти тлумачацца спецыфічным фанетычным развіццём (прасл. *‑rъ‑ не пад націскам пераходзіць у бел. і ўкр. мовах у *‑ry‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрыжаць, дрыжэць, уздрыгваць, падрыгваць, уздрыгацца, трэсціся, трасціся, калаціцца, трымцець, скаланацца □ хадзіць хадуном

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

падры́гваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Дрыжаць, дрыгаць злёгку, час ад часу.

Нага падрыгвае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыжэ́ць несов., см. дрыжа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пападрыжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жыце́, -жа́ць; -жы́; зак. (разм.).

Дрыжаць доўга, неаднаразова.

П. на марозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)