Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзіця́ідзіцё, дзіця́ці, Т дзіцём і дзіцем, мн. дзе́ці, дзяце́й, н.
1. Малы хлопчык або дзяўчынка.
Дзеці дашкольнага ўзросту.
Д. не заплача — матка не здагадаецца (прыказка). Яшчэ зусім д.
2.перан., чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.
Д. свайго веку.
Д. вуліцы.
Д. прыроды.
|| ласк.дзіця́тка, -а, мн. -кі, -так, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
diaper
[ˈdaɪpər]1.
n.
1) по́лка f. (матэрыя́л), пялю́шка f. (дзіця́ці)
2) узо́рнае, узо́рыстае палатно́
2.
v.t.
спаві́ць дзіця́ ў по́лкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лададзе́ць ’тарахцець, шмат гаварыць (аб дзіцяці) ’*(Нар. лекс.). Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск.лoдęita, лodaita ’гаварыць, гутарыць, расказваць’, Aodaizoitta ’займаць размовай’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы анаматапеічным шляхам. Параўн. лататы, лататоніць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАА́, удаў звычайны (Constrictor constrictor),
змяя падсямейства ўдаваў. 6 падвідаў. Пашыраны ў Амерыцы, пераважна ў трапічных лясах; падвід імператарскі ўдаў (Constrictor constrictor imperator) — у гарах; аргенцінскі ўдаў (Constrictor constrictor occidentalis) — у засушлівых стэпах. Жыве на глебе, па берагах рэк і ручаёў, на дрэвах.
Даўж. 2—5,5 м. Афарбоўка яркая, стракатая, з метал. бляскам. Малюнак цела вельмі разнастайны. Нараджае 3—64 дзіцяцідаўж. па 0,5 м кожнае. Корміцца грызунамі, яшчаркамі, птушкамі. Маладыя асобіны добра прыручаюцца, у няволі жывуць да 10 і болей гадоў. Скура вельмі цэніцца за прыгожы ўзор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРЫТА́РНАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
выхаваўчая канцэпцыя, заснаваная на сляпым прызнанні аўтарытэтаў, падаўленні ініцыятывы выхаванцаў і падпарадкаванні выхавальніку. Прынцып аўтарытарызму ў выхаванні найб. выразны ў рэліг. сістэме выхавання (езуіцкія калегіумы), у пед. канцэпцыі ням. вучонага І.Ф.Гербарта, у фаш. педагогіцы. З эпохі Адраджэння прагрэсіўныя педагогі супрацьпастаўлялі аўтарытарнаму выхаванню прыродаўзгодненае выхаванне, заснаванае на ідэі поўнай свабоды дзіцяці (Ж.Ж.Русо, рус. педагог К.М.Вентцэль) ці разумнай апекі і творчага супрацоўніцтва выхавальніка і выхаванца (Л.М.Талстой, А.С.Макаранка, В.А.Сухамлінскі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШКО́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ (Прызначаны для выхавання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. На 1.1.1997 у Рэспубліцы Беларусь 4511 Д.у.) (444,3 тыс. дзяцей),
у т. л. 3875 устаноў агульнага тыпу (яслі, дзіцячыя сады, яслі-сад), 27 санаторных, 28 кампенсуючых для дзяцей з адхіленнямі ў псіхафіз. развіцці, 13 з паглыбленымі кірункамі ў рабоце, 3 цэнтры развіцця дзіцяці; 54,1 тыс.пед. работнікаў, у т. л. 42,1 тыс. выхавацеляў, каля 5 тыс.муз. кіраўнікоў, 974 лагапеды, 993 кіраўнікі фіз. культуры, 87 настаўнікаў замежнай мовы (гл. таксама Дашкольнае выхаванне і навучанне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Радзі́ны ’нараджэнне дзіцяці’, ’святкаванне, звязанае з нараджэннем’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сцяшк.; шчуч., лід., Сл. ПЗБ). Ад радзі́ць (гл.), як хрысці́ны ад хрысці́ць, ула́зіны ад ула́зіць, пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жмі́нда, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай, ж.
Разм.пагард. Пра скупога чалавека, скнару. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся.Сабаленка.Маці кідае на бацьку гнеўны позірк. — У-у-у, жмінды, малака дзіцяці пашкадавалі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)