дзіцё́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. дзіцё́ дзе́ці
Р. дзіця́ці дзяце́й
Д. дзіця́ці дзе́цям
В. дзіцё́ дзяце́й
Т. дзі́цем
дзіцё́м
дзе́цьмі
дзяцьмі́
М. дзіця́ці дзе́цях

Іншыя варыянты: дзіця́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзіця́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. дзіця́ дзе́ці
Р. дзіця́ці дзяце́й
Д. дзіця́ці дзе́цям
В. дзіця́ дзяце́й
Т. дзі́цем
дзіцё́м
дзе́цьмі
дзяцьмі́
М. дзіця́ці дзе́цях

Іншыя варыянты: дзіцё́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

радзі́ны, -ін.

1. Нараджэнне дзіцяці.

2. Сямейнае святкаванне, звязанае з нараджэннем дзіцяці.

Спраўляць р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безбацько́ўства, -а, н.

Жыццё дзіцяці без бацькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзетазабо́йства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Забойства дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфанты́л

‘дарослы, у якога захоўваюцца фізічныя і псіхічныя рысы дзіцяці

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інфанты́л інфанты́лы
Р. інфанты́ла інфанты́лаў
Д. інфанты́лу інфанты́лам
В. інфанты́ла інфанты́лаў
Т. інфанты́лам інфанты́ламі
М. інфанты́ле інфанты́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бай-ба́й, выкл.

1. Прыпеў пры закалыхванні дзіцяці.

2. Спаць (у дзіцячай мове).

Пайсці б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгу́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

Кавалак тканіны, які падсцілаецца грудному дзіцяці пад ніжнюю частку цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́ды, -аў.

Фізіялагічны працэс з’яўлення на свет дзіцяці.

Прымаць р.

|| прым. ро́давы, -ая, -ае.

Родавыя схваткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плач, -у, м.

Нечленараздзельныя галасавыя гукі, якія выражаюць гора ці моцную жальбу і суправаджаюцца слязамі.

П. дзіцяці.