ЧАПЕ́Ц,
1) у беларусаў круглая шапачка з фабрычнай тканіны або вязаная з ільняных ці баваўняных нітак; састаўная частка галаўнога ўбору замужніх жанчын.
2) Галаўны ўбор дзіцяці, круглая шапачка з вушкамі. Аздабляўся вышыўкай, нашыўкамі фальбаваных фарбаваных* стужак, тасёмак, карункамі вакол ілба.
3) У многіх мясцовасцях Беларусі тое, што каптур.
М.Ф.Раманюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)