1. Прамая лінія на паперы, дошцы і пад., якая дапамагае пісаць роўнымі радкамі, рабіць патрэбны нахіл літар. Сшытак у лінейку.
2. Планка для вычэрчвання прамых ліній. // Вылічальны, вымяральны інструмент такой формы. Маштабная лінейка. □ Юрку трэба было яшчэ купіць гатавальню, чарцёжную дошку, лагарыфмічную лінейку.Карпаў.
3. Адна з дарог унутры лагера, якая падзяляе яго на прамавугольныя ўчасткі — кварталы. [Пеця:] — Накінуўшы плашч-палатку, я хадзіў па лінейцы, якую толькі што сам старанна падмёў.Шамякін.
4. Строй у адну шарэнгу. Пастроіцца ў лінейку.// Збор (вайсковы, піянерскі, школьны), на якім удзельнікі выстраены ў шарэнгі. Вячэрняя лінейка. □ Зноў горны іграюць, На збор заклікаюць, Хутчэй на лінейку ідзём.Журба.
•••
Як па лінейцы — аб чым‑н. вельмі роўным, прамым, гладкім. Адсюль дарога была роўная, як па лінейцы, і была відаць далёка-далёка.Краўчанка.
ліне́йка2, ‑і, ДМ ‑нейцы; Рмн. ‑неек; ж.
Уст. Доўгі мнагамесны адкрыты экіпаж з падоўжнай перагародкай, у якім сядзяць бокам да напрамку руху. Грукочучы па мёрзлай зямлі, праляцела тройка сытых коней, запрэжаных у доўгую лінейку.Шамякін.Ззаду ехала чарада карэт, фаэтонаў і проста лінеек.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зго́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.
1. Які выражае, дае згоду (у 1 знач.) на што‑н. — А яны ўсе згодны? — перабіў Рыгора Мілоўскі. — Вядома, што згодны, а то чаго б яны пайшлі сюды?Галавач.
2.зкім-чым. Які прытрымліваецца з кім‑н. адной думкі, адных поглядаў; салідарны з кім‑, чым‑н. Праўда, з дзеверам дружаць — У іх доля адна, Згодзен ён быць за мужа. Ды не згодна яна.Непачаловіч.І хоць абодва хлапчукі былі ў душы згодны з Зінай, але ім не хацелася, каб гэтае дзеўчанё думала, што яны слухаюцца яе.Скрыпка.
3. Які супадае з чым‑н.; падобны, аднолькавы. Сведкі далі згодныя паказанні.
4. Дружны; аднадушны. Так абое яны [Іван і Джулія], зноў згодныя і прыхільныя, памалу пайшлі краем лугу.Быкаў.Не выстаяць бомбе ў змаганні з сям’ёю братэрскай, згоднай.Куляшоў.
5. Узгоднены, зладжаны. Патрэбна згодная, па выпрацаванаму плану, работа тысяч людзей, якая біла б у адзін пункт, а для гэтага трэба арганізацыя, у дадзеным выпадку настаўніцкая арганізацыя.Колас.
6. Стройны, гарманічны (пра музыку, спевы). — І крыжы на дол прыпалі І схінуўся верх лясоў І граць дзеду памагалі Хорам згодных галасоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жар, ‑у, м.
1. Яркае гарачае вуголле без полымя. Жар гарыць, што груда золата.Зарыцкі.Курыловіч.. сунуў чапялу ў печ, адняў ад агню скавараду, падгарнуў свежага жару і ёмка паставіў яе на месца.Дуброўскі.
2.Разм. Гарачыня, спёка. Многа пылу ў летні жар.Колас.// Моцная цеплыня, якая выдзяляецца чым‑н. вельмі гарачым, нагрэтым. — Пуўх-пуўх-пуўх! — трашчыць загнет.., аддаючы гаспадыню дымным жарам.Бядуля.Сасняк лавіў праменняў жар, Сушыў кару.Бялевіч.
3.Разм. Павышаная тэмпература цела пры хваробе. Віця моцна захварэў. Ужо на другі дзень яго кволае цельца спальваў моцны жар.Шамякін.// Гарачы румянец на твары ад хвалявання, сораму і пад. Адчуць жар на шчоках. □ Сілівон заліўся жарам.Лужанін.// Ліхаманкавы стан, выкліканы моцным узрушэннем, хваляваннем, перапалохам. Собіч: зноў пачаў разглядаць квіток, і раптам сэрца яго аблілося ледзяным жарам.Скрыган.
4.перан. Страснасць, уздым, душэўны парыў. Панёс ён людзям песень дар — Агонь душы і сэрца жар, Панёс пяснярскай каляінай.Колас.
•••
Даць (задаць) жаругл. даць.
З жарам — горача, запальчыва (гаварыць, даказваць і пад.).
Паддаць жаругл. паддаць.
Чужымі рукамі жар заграбацьгл. заграбаць.
Як жару ўхапіўшыгл. ухапіўшы.
Як на жары — хвалюючыся, няёмка сябе адчуваючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; зак.
1. Прабрацца праз што‑н. з цяжкасцю, пераадольваючы перашкоды. Люба чула, што гаварылі конныя чырвонаармейцы, і старалася прабіцца да іх праз натоўп.Чорны.Прамень сонца прабіўся ў каюту праз вузкую шчыліну, весела затрапятаў на асколку шкла, што ляжаў на падлозе.Гамолка.
2. Выступіць на паверхню. Калі пушок прабіўся над губою І ў сны прыйшло дзявочае імя, Я ні аб чым не раіўся з табою, матуля адзінокая мая.Грахоўскі.//перан. Праявіцца, выявіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.). Мне стала горача — праз крыўду прабілася дурная рэўнасць.Савіцкі.
3. Захаваць здольнасць біцца на працягу якога‑н. часу (пра сэрца, артэрыі і пад.). Сэрца прабілася дзесяць мінут.
4.Разм. Біцца некаторы час.
5.Разм. Пражыць да якога‑н. часу, пераадольваючы цяжкасці, пракідацца. Суцяшаюць маму хлопцы: — Мы вясной усё здабудзем! — Як прыгрэе добра сонца, пойдзем зноў тады мы ў людзі. Нам абы зіму прабіцца!Дубоўка.— А як ты адна, калі бацька жыў, была? Ты ж упраўлялася з усім? Так і без мяне праб’ешся.Мележ.
•••
Не прабіцца — аб вялікай цеснаце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ссып, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. рассыпа́ць — рассы́паць (у 1 знач.).
2.Разм. Пра што‑н. рассыпанае ў вялікай колькасці. «Анюціны вочачкі», — расчульвалася цётка над сітам з мікраскапічным россыпам насення.Брыль.//перан. Пра вялікую колькасць, мноства чаго‑н., быццам бы рассыпанага на паверхні. Мацвей Сымонавіч за якія два дзесяткі метраў убачыў россып лісічак.Мяжэвіч.На траве ляжаў бліскучы россып вадзяных кропель.Савіцкі.Каленік уздымае вышэй галаву і ўзіраецца ў густы россып зор на Млечным шляху, аж пакуль стамляюцца вочы.Галавач.
3.Спец. Лес, які сплаўляецца асобнымі бярвеннямі, а не плытамі.
4.Спец. Страты пры пагрузцы і перавозцы сыпкіх рэчываў.
5.Спец. Адкладанні, у складзе якіх маюцца крупінкі, крышталі карысных мінералаў (золата, плаціны і пад.). Алмазны россып.
6.Спец. Вялікая колькасць каменных глыб рознай велічыні і формы, якія ўтвараюцца пры выветрыванні горных парод. Пароды, якія выветрываюцца, утвараюць вялікія каменныя россыпы.
7.узнач.прысл.ро́ссыпам. Хто куды, у розныя бакі; урассыпную. Зноў пачуўся ўсё большы і большы гул матораў. Людзі кінуліся россыпам.Гурскі.
8.узнач.прысл.ро́ссыпам. У рассыпаным, разрозненым стане. Лес сплаўляюць россыпам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапта́цца, тапчуся, топчашся, топчацца; незак.
1. Пераступаць з нагі на нагу на адным месцы. На паляне Анісім доўга таптаўся на месцы, чуйна ўслухоўваўся, з якога боку дзьме вецер, — хаця б не пачуў дзік чалавека.Сачанка.// Хадзіць туды-сюды на невялікай прасторы. Яшчэ больш .. [Антон] угнуў плечы і бязмэтна пачаў таптацца каля драбін.Чорны.— Чаго ж мы будзем таптацца на ганку? — зноў парывіста загаманіў Шырокі.Колас.
2. Рабіць што‑н., не дасягаючы мэты. Часці тапталіся на месцы, наступленне, было відаць, пачынала зрывацца.Мележ.// Рабіць што‑н., завіхацца, але без значнага плёну. [Касарыцкая:] — Тут дзень пры дні круцішся, топчашся, падмятаеш, даглядаеш... Іншы раз і знаку ніякага няма, як ваду ў ступе таўчэш...Грамовіч.
3. Глуміць, ходзячы па чым‑н. [Мікалай Патапавіч:] — Чаму вось гэтая .. «Фіялка» стаіць і жолаб з голаду грызе, а побач аднагодак топчацца па сене?Кулакоўскі.//Разм. Ходзячы па чым‑н., наносіць бруд. [Санітарка:] — І ночы на цябе няма! Ідзі спаць, хлопча, і не тапчыся па чыстай падлозе, усё роўна не пушчу.Грахоўскі.
4.Зал.да таптаць.
•••
Таптацца на (адным) месцы — не развівацца, не рухацца наперад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю. Хуткі бег. Хуткая хада. □ Коні, узмакрэлыя ад далёкай дарогі і хуткай язды, як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць.Брыль.// Які імкліва перамяшчаецца ў прасторы, які вызначаецца вялікай хуткасцю. Прабягалі хуткія кур’еры За кароткім часам наўздагон.Глебка.
2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад. Арэшкін хоць і быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, і імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду, а калі ён парушыў рытм, рэчы пачалі замінаць.Шамякін.[Сяргей:] — Надта ж марудна кнот тлеецца... [Таня:] — Ах, які ты хуткі на ўсё.Машара.// Паспешлівы. [Андрэй] падаў паперку старэйшаму. Той узяў яе, кінуў хуткі погляд на напісанае.Самуйлёнак.Крушынскі аглядваецца па баках, хуткімі крокамі выходзіць з лесу.Бядуля.
3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу. Хуткі рост прамысловасць Хуткі рост народнай асветы ў рэспубліцы.// Які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу. Вер нам цвёрда, Зямля! І чакай нас, Зямля! Да спаткання, да хуткай сустрэчы.Гілевіч.
•••
Карэта хуткай дапамогігл. карэта.
Хуткая дапамогагл. дапамога.
У хуткім часегл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць чыстым, выдаліўшы бруд, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду.Брыль.Верабей ачысціў гняздо ад бруду, смецця, нанасіў свежага пуху.Пальчэўскі.// Зрабіць чыстым па саставу, вызваліць ад чужародных прымесей. Ачысціць спірт. Ачысціць паветра.//перан. Вызваліць, пазбавіць ад чаго‑н. пабочнага, непатрэбнага, шкоднага. //перан. Зрабіць чыстым у маральных адносінах. Ачысціць сумленне.
2. Зняць, абскрэбці, аблупіць. Наглядаючы за ўдалымі рухамі Маіных рук, Сцяпан прыйшоў да думкі: каб ёй падаваць рыбу на стол, то яна ачысціла б за добрых двесяцярых.Дуброўскі.
3. Прыбраць, вынесці адкуль‑н. усё лішняе, непатрэбнае. [Стафанковіч:] — Млын закідан рыштункам і плашкамі на дровы. Трэба ачысціць.Чорны.
4. Вызваліць ад прысутнасці каго‑, чаго‑н. варожага, непажаданага. Зону зноў ачысцілі ад акупантаў, у вёсках устанавілі партызанскія гарнізоны і камендатуры.Няхай.// Пакінуць што‑н., вызваліць ад сваёй прысутнасці. Пляцінскі на хвіліну прыпыніўся, спыніў за рукаў Зынгу і грозна заявіў: — Заўтра ж ачысці мне кватэру.Чорны.
5.Разм.груб. З’еўшы ўсё, дачыста, зрабіць пустым, чыстым (пасудзіну і пад.). Ачысціць талерку баршчу.
6.Разм. Абакрасці. Ачысціць кішэні. □ Патруцілі [зладзеі] сабак і ачысцілі камору і свіран.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.
1.каго-што. Разм. Дазволіць наблізіцца, падпусціць да каго‑, чаго‑н. Я завёў свайго каня ў загародку, дзе раней стаяла Мальвіна, а Казікавага прыпусціў да кармушкі з сенам.Якімовіч.// Дазволіць зайсці, пусціць куды‑н. папасвіцца; прыпасвіць (пра жывёлу). [Рыгор:] Вось народ! Вось заразы! Ну няхай жа б дзе з краю прыпусціў [каня], дык не — паўгоней збіў.Крапіва.// Дапусціць да кармлення малаком маці (пра жывёл). Прыпусціць цяля да каровы.// Дапусціць да злучкі. Прыпусціць жарабка да кабылы.
2.штоічаго. Дадаць чаго‑н. куды‑н. Толькі ёсць і такія, што рады дачасна Для красы ў валасы прыпусціць серабро.Вітка.// Адпусціць, выпусціць што‑н. затрыманае. Карова малака не прыпусціла.
3.Разм. Тое, што і прыпусціцца. Хлопец з апошніх аслабелых сіл прыпусціў па траве, за ім пакутна, але цярпліва трываючы стому і страх, бегла Джулія.Быкаў.На момант ён прыпыніўся, глянуў па баках і прыпусціў зноў.Шашкоў.Прыпусціць ён [дождж] — зямля цвіце, І грыб, і ягада расце.Лужанін.
4.што. Прыладзіць, дапасаваць да чаго‑н. Акрамя клёпак, сюды [для бочкі] яшчэ патрэбны дошкі на дно, абручы... Потым усё гэта трэба належным чынам прыпусціць, змайстраваць. Тады толькі вада не пацячэ.Кулакоўскі.
5.штоібез дап. Пакінуць запас пры раскроі. Прыпусціць на швы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПО́ЛАЦКІ СПА́СА-ЕФРАСІ́ННЕЎСКІ МАНАСТЫ́Р, Полацкі Спаскі манастыр,
помнік архітэктуры 12 — пач. 20 ст. ў г. Полацк Віцебскай вобл. Знаходзіцца на ўскраіне горада, на правым беразе р. Палата. Засн. ў пач. 12 ст. князёўнай Ефрасінняй Полацкай як абарончы фарпост Полацка (з Пн), за 2 км ад горада, у в. Сяльцо, на месцы, дзе знаходзілася драўляная царква Спаса. У 1579 кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый заняў Полацк і заснаваў у манастыры сваю рэзідэнцыю, потым перадаў яе езуітам. У 1656 паводле загаду рас. цара Аляксея Міхайлавіча манастыр пераасвячоны і вернуты праваслаўным. З 1667 зноў належаў езуітам, пасля 1820 перайшоў да піяраў. З 1832 вернуты праваслаўным, з 1841 жаночы манастыр. У 1844 пры манастыры адкрыта 3-класнае жан. вучылішча, сіроцкі прытулак, багадзельня. Найб. росквіту манастыр дасягнуў у канцы 19 ст. пры ігуменні Яўгенні (Гаваровіч). У 1910 сюды з Кіева перавезены мошчы св. Ефрасінні Полацкай. У пач. 20 ст. ў манастыры былі мураваныя храмы, якія ўтваралі невял. плошчу пры ўваходзе, а таксама каля 20 драўляных і мураваных жылых ігасп. пабудоў, сад, агарод. У1928 манастыр закрыты. У Вял.Айч. вайну на тэр. манастырскага комплексу быў лагер сав. ваеннапалонных, многія пабудовы разбураны. З 1943 манастыр пачаў дзейнічаць. У 1960 зноў закрыты (насельніцы пераведзены ў Жыровіцкі Успенскі манастыр). З 1989 манастыр аднавіў сваю дзейнасць. У ансамбль уваходзяць: цэрквы Спаса-Праабражэнская і Свята-Ефрасіннеўская трапезная (цёплая), Крыжаўзвіжанскі сабор, жылы дом, брама-званіца з жылым манастырскім корпусам, падмуркі храма-пахавальні. У 1998—2000 узведзены манастырскі жылы корпус, гасп. пабудовы, майстэрні. Спаса-Праабражэнская царква — помнік архітэктуры Полацкай школы дойлідства. Размешчана ў цэнтры манастырскага комплексу. Пабудавана паміж 1152—61 дойлідам Іаанам на заказ Ефрасінні Полацкай як саборны храм. З пераходам манастыра да езуітаў царква была ператворана ў касцёл. У 1833 часткова перабудавана (арх. А.Порта). Мураваны 3-нефавы 6-стаўповы крыжова-купальны храм (8 χ 12). Цэнтр. неф з У завершаны паўкруглай масіўнай апсідай, больш вузкія бакавыя нефы — паўкруглымі нішамі ў тоўшчы сцяны. Паўд.іпаўн. фасады расчлянёны пілястрамі з паўкалонамі, якія рытмічна падзяляюць паверхню на 3 вузкія і 2 шырокія прасценкі (чаргуюцца), прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях (ніжнія ў 1,5 раза большыя за верхнія, з т.зв. броўкамі з 4 радоў плінфы). Напачатку царква мела пазакамарнае пакрыццё асн. аб’ёму і больш нізкага нартэкса. Барабан купала ўзвышаўся над скляпеннямі асн. аб’ёму і апіраўся на квадратны ў плане пастамент, на гранях якога былі какошнікі. Закамары і какошнікі мелі кілепадобнае завяршэнне, што стварала ярусную кампазіцыю верху. У 19 ст. пазакамарнае пакрыццё заменена 3-схільным дахам. Уваход на хоры — у паўн. частцы зах. сцяны. Па баках хораў 2 маленькія келлі, адна з іх, паводле падання, прызначалася для Ефрасінні Полацкай. Інтэр’ер аздоблены фрэскамі 12 ст. — унікальнымі творамі стараж.-рус.манум. мастацтва. Даследаванні паверхні сцен, скляпенняў і слупоў даюць падставу меркаваць, што ўвесь храм багата ўпрыгожаны фрэскамі, якія закрыты напластаваннямі тынку і алейнай размалёўкай 5 832—35 і 1840. Расчыстка сценапісу праводзілася ў 1937, 1938, 1940, 1950, 1972. Адкрыта 8 фрагментаў фрэсак 12 ст. Тры з іх знаходзяцца ў алтарнай частцы: на лапатках паўд.іпаўн. сцен выявы невядомых святых ва ўвесь рост з кнігамі ў руках, на паўд. сцяне побач з бакавым праёмам выява святога, што моліцца на фоне высокай вежы. 5 фрагментаў у цэнтр. частцы: на паўд. сцяне 2 з выявамі святых манашак; на паўн.-ўсх.іпаўд.-ўсх. слупах франтальныя выявы святых ва ўвесь рост са скруткамі ў руках; на паўн.-зах. слупе, які падтрымлівае хоры, выява невядомай маладой святой. У апошнія гады пазнейшыя алейныя размалёўкі пачалі ападаць. Адкрылася шмат новых фрагментаў і сюжэтных кампазіцый у цэнтр. (10 выяў) і бакавых апсідах, цэнтр. частцы, у келлі Ефрасінні Полацкай. Фрэскі вылучаюцца выразнасцю індывід. характарыстык, натхнёнасцю, эмацыянальнасцю, суровай экспрэсіяй. Выявы святых пададзены ў класічных прапорцыях: з прадаўгаватымі тварамі, вял. міндалепадобнымі вачыма, цёмнымі вачніцамі, сціснутымі, але прыгожымі і жывымі вуснамі. Стараж. фрэскамі таксама была размалявана вонкавая паўд. сцяна (не захавалася). У 1161 Лазар Богша для царквы зрабіў Крыж Ефрасінні Полацкай. Крыжаўзвіжанскі сабор размешчаны з левага (паўн.) боку ад Спаса-Праабражэнскай царквы. Узведзены ў 1893—97 з цэглы (паводле праекта У.Ф.Коршыкава) у руска-візант. стылі. З пач. 1990-х г. вядзецца расчыстка і кансервацыя размалёвак (мастак-рэстаўратар І.В.Ракіцкі). Уяўляе сабой крыжова-купальны 3-нефавы храм, 4-слуповы, 5-купальны, з 3 прытворамі і паўцыркульнай апсідай. Цэнтр. шлемападобны купал на высокім светлавым 12-гранным барабане. Па вуглах ад яго 8-гранныя вежы, завершаныя шлемападобнымі купаламі. У дэкар. аздабленні фасадаў выкарыстаны закамары, арачныя ўваходныя парталы, паўкалонкі, круглыя медальёны. У 1990 праведзена рэстаўрацыя сабора.
Свята-Ефрасіннеўская трапезная (цёплая) царква размешчана з правага (паўд.) боку ад Спаса-Праабражэнскай царквы. У 1847 1-павярховы жылы дом быў прыстасаваны пад царкву, у 1849 перабудаваны. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з 5-граннай апсідай (з У), 4-гранным прыдзелам (з Пд) і прытворам (з 3). Накрыта 2-схільным дахам, у цэнтры якога невял. купал з галоўкай на драўляным 8-гранным барабане. Уваход у выглядзе арачнага партала з шырокай лесвіцай, сцены дэкарыраваны рустам, аконныя праёмы паўцыркульныя з ліштвамі. У 1989 царква адрэстаўрыравана. Жылы корпус размешчаны на ПдУ ад Спаса-Праабражэнскай царквы (каля храма-пахавальні). Пабудаваны ў пач. 18 ст. з цэглы як жылы, пазней — летняя рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна. 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з уваходам з усх. боку. Сцены прарэзаны невял. аконнымі праёмамі з ліштвамі, вуглы дэкарыраваны руставанымі лапаткамі і ўмацаваны (з боку яра) 2 масіўнымі контрфорсамі. Брама-званіца і манастырскі корпус размешчаны пры ўваходзе на тэр. манастыра з боку вул. Фрунзе. Брама-званіца, узведзеная ў 1882 з цэглы, уяўляла сабой 1-арачны пралёт, перакрыты цыліндрычным скляпеннем і завершаны вежай-званіцай (не захавалася; у 1992 адноўлена). Да яго з 2 бакоў далучаліся 1-павярховыя флігелі. Да левага флігеля ў 1902 прыбудаваны 3-павярховы (1-ы паверх цокальны) мураваны жылы манастырскі корпус. Фундаменты храма-пахавальні размешчаны за 100 м на ПнУ ад Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Існаваў у 1-й пал. 12—1-й пал. 17 ст. Уваходзіў у ансамбль манастыра. Быў пабудаваны ў традыцыях Полацкай школы дойлідства. Паводле археал. даследаванняў 1947, 1961—62, 1964, 1976 храм быў 3-нефавы, 4-стаўповы, крыжова-купальны (шыр. 14,85 м, даўж. без апсіды 17,2 м), 3-апсідны (бакавыя апсіды размешчаны ў тоўшчы ўсх. сцяны). З паўд., зах.іпаўн. бакоў абнесены галерэяй (шыр. 4,1 м), якая пераходзіла ў невял. капліцы з самаст. апсідамі. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы муроўкі са «схаваным радам». Фасады аформлены лапаткамі ступеньчатага профілю. Унутры храм быў багата аздоблены. Знойдзена шмат кавалкаў тынкоўкі з фрэскавай размалёўкай: з арнаментам, выявамі святых і анёлаў. Узорыстая мазаічная падлога была выкладзена з керамічных паліваных плітак рознай формы; малюнкі выкладаліся са смальты ў форме квадратаў, трохвугольнікаў і палосак. Выяўлены таксама рэшткі мужчынскіх пахаванняў у цагляных камерах. Храм быў пахавальняй полацкіх епіскапаў. Захаваліся падмуркі і часткова ніжнія ч. сцен. Комплекс манастыра ўваходзіць у Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. З 1997 у манастыры знаходзіцца адноўлены Крыж Ефрасінні Полацкай (маст. М.Кузьміч). У 2000 у гонар 2000-годдзя Раства Хрыстова і 100-годдзя смерці ігуменні Яўгенні (Гаваровіч) у саборы ўстаноўлена памятная дошка (аўтары: А.Інькова, Г.Лаўрэцкі, А.Царык).
Літ.:
Монастырь у церкви Спаса: Полоцкий Спасо-Ефросиниевский монастырь с древности до наших дней: Фотоальбом. Мн., 2000.