im ~ sein быць у ця́жкіх абста́вінах, быць на́дта заня́тым;
auf j-néinen ~ áusüben ака́зваць уці́ск на каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ашале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які захварэў на шаленства, звар’яцеў.
2. Раз’юшаны, узлаваны. Ашалелы пан трос дзеда Астапа за рукі.Лынькоў.На падмогу яму падскочылі два таварышы і ледзь утрымалі ашалелага каня.Машара.// Збянтэжаны ад страху, разгублены. [Немцы] .. правялі прамільгнуўшага перад імі матацыкліста ашалелымі позіркамі.Шамякін.
3.перан. Нястрымны, магутны. Вада кідалася на турбінныя таркі з вялікім ашалелым напорам.Баранавых.І ляцелі на вёскі З новай весткай няспынна Ашалелыя, З грывай агню Цягнікі.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асму́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і смуглы. // Абветраны; загарэлы. Сустрэну я мілага, прыгожага свайго, надзену на галаву яму васількова-блакітны вянок, і ўсміхнецца мілы ды пацалуе ў асмуглыя вусны.Каваль.Асмуглыя рукі яе [дзяўчыны] Захінаюць кажушок стары.Глебка.
2. Тое, што і асмужаны (у 2 знач.). Глядзіць [месяц] на дол, на лес асмуглы, Як нейкі дбалы вартаўнік.Колас.І назаўсёды асталася дзесьці і каляіністая сцежка паўз лес, і асмуглае неба, і маці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., што.
1. Паспешліва адняць. [Аляксей] палажыў свае дужыя, запэцканыя ў мазуту рукі на белы падаконнік, але тут жа паспешліва адхапіў іх і схаваў за спіну.Шамякін.Любка нечакана стукнула яму па руцэ і крыкнула: — Не лезь! — Паліцай адхапіў руку, як ад прыску.Дамашэвіч.
2.Разм. Набыць, дастаць, ухапіць; зарваць. Зямля была вельмі ўрадлівая. Ксавэр Блецька ведаў, які кавалак адхапіць ад Гальваса.Чорны.
1. Зрабіць цяжкім, вагавітым. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні.Панчанка.// Выклікаць адчуванне стомленасці. Нават зморанасць, якая абцяжарыла ногі і рукі, была прыемнай.Мележ.
2.перан. Нарабіць многа клопату, непрыемнасці, цяжкасцей. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абара́нак, ‑нка, м.
1. Булачны выраб з заварнога цеста, закручанага кольцам. І любяць дзеда Юрку ўнукі, Яны цалуюць яму рукі, А дзед у плечы іх цалуе І абаранкам патрактуе.Колас.
2. Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад. Пазяхае шафёр і моцна-моцна сціскае абаранак руля, каб не прыдрамаць, не прапусціць павароткі.Лынькоў.
3.узнач.прысл.абара́нкам. У форме, у выглядзе кольца. Скруціцца абаранкам.
•••
Дзірка ад абаранкагл. дзірка.
Зарабіў на абаранкігл. зарабіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́рзнуцьізмёрзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змёрз, змерзла і змёрзла; зак.
1. Моцна азябнуць, акалець. Рукі змёрзлі. □ Задрамалі [Мірон і Віктар], але хутка так змерзлі, што пачалі зубамі ляскаць.Маўр.// Загінуць ад моцнага холаду, марозу; замерзнуць. І грознымі хвалямі кажа Бяроза: «Чужынцам я заўжды прыносіла жах, Нямала глынула я трупаў варожых, Нямала іх змерзла на беразе ў лозах, А колькі касцей на старых курганах».Броўка.
2. Сапсавацца, пашкодзіцца ад марозу, холаду. Бульба ў капцы змерзла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ствараць кароткія адрывістыя гукі (пра курыц-квактух і некаторых іншых птушак). Каля варот сакаталі куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, і адна, надзьмутая і сярдзітая, упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым валлём.Чорны.Цішыня, толькі дзесьці квахтала курыца ды рохкалі ў хляве свінні.Хомчанка.//перан. Бурчаць, прыгаворваць. Старая квокча. □ Паклаўшы рукі на жывот, Шчасліва мама квокча: Загналі шмат мы ўсе нягод, Няхай міне іх хлопчык.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жано́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жанчыны, жанчын. Жаночая праца.// Які належыць жанчыне. Жаночы твар. Жаночыя рукі.// Прызначаны для жанчын. Жаночы абутак.// Уласцівы жанчыне, які адрознівае жанчыну. Жаночы пол. Жаночая пяшчотнасць.// Які складаецца з жанчын. Жаночая брыгада.
2. Які адносіцца да асобіны, асобы жаночага полу, характарызуе яго. Жаночая палавая клетка. Жаночыя кветкі ў раслін.
•••
Жаночае пытаннегл. пытанне.
Жаночая рыфмагл. рыфма.
Жаночы родгл. род.
Жаночыя хваробыгл. хвароба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіхрэ́нне1, ‑я, н.
1. Слуп пылу, снегу і пад., узняты ветрам. Толькі снежны пыл узнімаўся завіхрэннямі над зямлёй, толькі мяцеліца ладзіла вар’яцкае сваё ігрышча.Мікуліч.
2.Спец. Утварэнне віхраў у газе або вадкасці пры абцяканні якіх‑н. цел або пры сустрэчы супрацьлеглых патокаў.
завіхрэ́нне2, ‑я, н.
Тое, што і віхор 2. Зініны рукі, прастакаваты твар, пакрыты залаціста-рыжымі валасінкамі з завіхрэннямі ля вушэй, шырокі нос вельмі ўжо не падабаліся мне.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)