Канволь ’паркаль з атласнымі палосачкамі’ (ветк., Мат. Гом.). Відавочна, з ням. Kammvolle ’часаная воўна’, што не звязваецца семантычна. Магчыма, недакладна запісана значэнне ў інфарматара або гэта семантычны перанос: паркаль вырабляецца таксама з часанай бавоўны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клу́нда ’хто сварлівы, бурклівы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑да і назалізацыяй каранёвага вакалізму. Параўн. рус. шлёнда ад шляться. Тады шунда ад клуціць (< польск. kłócić). Параўн. клутня (гл.) таго ж паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баранец ’расліна дзераза, Lycopodium selago L.’ (Кіс.). Рус. бара́не́ц, укр. баране́ць ’Lycopodium complanatum’ («вовча лапа»). Ад бара́н ’баран’. Лісце гэтай расліны пакрытае нібы авечым руном, шэрсцю. Ад баранец, магчыма, утварылася назва бронец (бране́ц), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мурэц ’нырэц (у ваду)’ (пух., З нар. сл.). Да ныра́ць (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324; ‑у‑ (замест ‑ы), магчыма, пад уплывам польск. dać nurka ’нырнуць, шмыгнуць’, драг. да́тэ ну́рта ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Набану́цца, набону́цца ’напароцца’ (ганц., Сл. ПЗБ). З *набоднуцца (ад бадаць ’калоць’) у выніку фанетычнага пераходу дн > н, магчыма, праз стадыю падваення ‑нн‑, параўн. спадніца, дыял. спанніца, спаніца (гл. ДАБМ, к. 60, 329 і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зу́зліць ’плакаць, ныць’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. уст. дыял. зу́зи, зу́зни ’шум, гоман’ (Жэлях.). Верагодна, гукапераймальнае, магчыма, з літ. zū̃zti ’гусці’ > *зусці > *зузла ’той, хто гудзіць (ные)’ > зузліць ’ныць’. Параўн. зурзаць, зюзюкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казёлак, казёлкі ’расліна Ranunculus acer’ (Касп.). Самастойнае вытворнае ад казёл і суфіксам ак(‑ок) (улічваючы месца націску, не выключаны польскі уплыў). Магчыма, толькі лакальная адаптацыя (словаўтваральная) больш шырока вядомага козелец, гл. там і этымалогія.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пасталні́к, іван. постолнык ’сенажаць, размешчаная адразу за хатамі’ (Сл. Брэс.). Да пастаўнік (гл.). Мена ‑л‑ замест ‑ў‑/‑в⇉вынік пераводу на палес. гаворку польск. pastewnik, мена а > о — магчыма, пад уплывам лексемы постолы ’лапці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапу́шчаны ’ператоплены’ (Скарбы), перапусці́ць ’ператапіць (пра тлушч)’ (карэл., Шатал.). Да пушча́ць ’дазваляць вольна цячы’: пушчаць кроў (Нас.), магчыма, польск. przepuścić ’ператапіць’, першапачаткова — ’пускаць праз што-небудзь (цераз вароты, праз вузкую адтуліну, рэшата і пад.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераце́рціся ’не пабегаць (пра карову)’ (карэліц., Нар. словатв.). Да пера- і церціся (гл.). Значэнне апошняга ’бегаць (аб карове)’, магчыма, узыходзіць да прасл. *tъrti ’класці ікру, нераставаць’ (параўн. рус. тереться, чэш. tříti se) (Махэк₂, 653).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)