ЯВО́РСКІ Баляслаў Леапольдавіч (22.6.1877, г. Харкаў, Украіна —26.11.1942),
расійскі і ўкраінскі музыказнавец, піяніст, педагог, кампазітар. Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1903; кл. кампазіцыі С.Танеева, кл.фп. М.Шышкіна), з 1938 яе прафесар. З 1906 выступаў як піяніст-саліст і ансамбліст. З 1916 праф. Кіеўскай кансерваторыі, адначасова з 1918 — Муз.-драм. ін-та, з 1917 дырэктар Кіеўскай нар. кансерваторыі; у 1921—31 выкладаў у 1-м Маскоўскім муз. тэхнікуме, адначасова працаваў у Наркамасвеце РСФСР. Рэфарматар рас.муз. адукацыі. Стваральнік тэорыі ладавага рытму, заклаў асновы вучэння пра інтанацыю. Абгрунтаваў і ўвёў шэраг тэрмінаў, якія зацвердзіліся ў музыказнаўстве. Сярод муз. твораў: опера «Вышка Кастрычніка» (паст. 1930), арк. п’еса «Тры расфарбоўкі» (1905), творы для фп., рамансы і інш. Сярод вучняў Р.Вяроўка, А.Свешнікаў і інш.
Тв.:
Статьи, воспоминания, переписка. М., 1972;
Избр. труды. Т. 1—2 (ч. 1). 2 изд. М., 1972—87.
Літ.:
Кузелина Л.А. Исполнительская эстетика Б.Л.Яворского. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРЧА́К Мікалай Пятровіч (н. 25.5.1950, в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1991), праф. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Ін-це арган. сінтэзу АН Латвіі. З 1996 у Брэсцкім ун-це (заг. кафедры). З 2000 дырэктар-арганізатар Аддзела праблем Палесся Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэарэт., арган. і мед. хіміі, пытаннях аграхіміі, экалогіі і воднай гаспадаркі, тэорыі кампенсацыі эл. поля малекул. Прапанаваў спосаб вызначэння структурных параметраў малекул у вадкім стане і растворы. Сінтэзаваў семікаардынаваныя злучэнні крэмнію, эксперыментальна пацвердзіў існаванне новага тыпу вадароднай сувязі. Распрацаваў безынсектыцыдны спосаб аховы паслёнавых ад каларадскага жука, экалагічную сістэму ачысткі быт. сцёкаў.
Тв.:
Элементоорганические производные фурана. Синтез и масс-спектрометрическое исследование 2-карбофункциональных 5-фурилсиланов (у сааўт.) // Журн. общ. химии. 1984. Т. 54, вып. 6;
Да пытання мадэлявання некаторых глебаўтваральных працэсаў // Прыроднае асяроддзе Палесся: сучасны стан і яго змены: Матэрыялы міжнар.навук.канф. Брэст, 2002. Ч. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСІ́НСКІ Антон Мікітавіч (4.10.1864, с. Мяжырыч Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 13.11.1933),
бел. гісторык. Акад.Бел.АН (1928), чл. Чэшскай АН (1907), д-р усеагульнай гісторыі (1901), праф. (1896). Скончыў Кіеўскі ун-т (1888). У 1896—1911 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та. У 1911—19 дырэктарПед. ін-та імя П.Р.Шалапуціна ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, праф. Маскоўскага ун-та, у 1920—22 праф. Маскоўскага археал. ін-та. У 1922—28 праф.БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927—29 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—33 у Ін-це гісторыі Бел.АН. Навук. працы па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў 15 ст.
Тв.:
Падение земского строя в Чешском государстве (X—XIII вв.). Киев, 1895;
Очерки и исследования по социальной и экономической истории Чехии в средние века. Т. 1. Юрьев, 1901;
Поземельная опись Градищенского монастыря: Опыт изучения памятника аграр. истории Чехии. Мн., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛПЕ́ЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.10.1946, в. Рудня Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел., гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1979). Акад.Міжнар. кадравай акадэміі (1996). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў. З 1994 рэктар, з 2003 ген.дырэктарМіжнар.гуманіт.-эканам. ін-та. Заснавальнік і гал. рэдактар навук.-тэарэт.час.«Гуманітарна-эканамічны веснік». Аўтар кніг гісторыка-публіцыст. эсэ «Мы — народ... XX стагоддзе» (1998), «...І не было заўтра» (2000), «Зямля мая — доля мая (2002), зб. вершаў «Любоў у сэрцы маім» (2002), песенных зб-каў (з кампазітарам У.Буднікам) «Любоў мая, Беларусь» (2002), «Душа кліча да Бога» (2003) і інш.
Тв.:
Развитие индустрии БССР в 70—80-е годы. Мн., 1991;
Методология истории. Мн., 1996 (у сааўт.);
Политология. Мн., 1996 (у сааўт);
Динамика социально-политического процесса в Республике Беларусь в условиях радикального реформирования всех сфер жизнедеятельности общества. Киев, 1999;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХІЕ́ЗЕР Навум Ільіч (6.3.1901, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 3.6.1980),
украінскі матэматык; заснавальнік харкаўскай матэм. школы. Чл.-кар.АН Украіны (1934). Д-рфіз.матэм.н. (1936), праф. (1940). Брат А.Л.Ахіезера. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1923), дзе працаваў у 1928—33. У 1933—41 і з 1947 у Харкаўскім ін-це (заг. кафедры, у 1935—50 дырэктарНДІ матэматыкі і механікі). Навук. працы па аэрагідрадынаміцы, канструктыўнай тэорыі функцый, функцыян. аналізе, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных аператараў, тэорыі апраксімацыі, гісторыі матэматыкі. Развіваў даследаванні П.Л.Чабышова і рас. матэматыка С.Н.Бернштэйна па тэорыі найлепшых набліжэнняў функцый. Прэмія імя Чабышова АНСССР (1949).
Тв.:
Лекции по теории аппроксимации. 2 изд. М., 1965;
Элементы теории эллиптических функций. 2 изд. М., 1970;
Теория линейных операторов в гильбертовом пространстве. Т. 1—2. Харьков, 1977—78 (разам з І.М.Глазманам);
Избранные труды по теории функций и математической физике. Т. 1—2. Харьков, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦЮШКО́ Вячаслаў Іванавіч (н. 26.3.1936, в. Берказы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. вытв-сці, педагог. Канд.тэхн.н. (1978), праф. (1991). Выдатнік ваен.буд-ва (1967). Выдатнік вышэйшай адукацыі СССР (1985). Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваен.інж.-тэхн. вучылішча (1963). З 1968 у Сімферопальскім вышэйшым ваен.-паліт.буд. вучылішчы, з 1980 у Талінскім вышэйшым ваен.-паліт. вучылішчы (нач. кафедры). З 1993 у Мін-ве адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 дырэктар Цэнтра метадычнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. Навук. працы па кіраванні фіз.-мех. ўласцівасцямі буд. матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, пытаннях кіравання якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Аўтар шэрагу адукац. стандартаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Строительные материалы и детали. Ч. 11. Таллин, 1987;
Стиль управления подразделением военно-строительной части. Таллинн., 1991;
Системно-деятельный подход к разработке десятибалльной шкалы оценки знаний и компетентности студентов // Университетское образование и наука в XXI столетии: Материалы Междунар. науч.-метод. конф. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́Ч Аляксандр Канстанцінавіч (24.4.1918, в. Грамошча Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 14.11.1989),
бел. вучоны ў галіне гісторыі медыцыны, арг-цыі аховы здароўя. Канд.мед.н. (1968). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1948). З 1954 заг. Полацкага абл. аддзела аховы здароўя, з 1957 заг. 4-га Гал. ўпраўлення Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Садзейнічаў пашырэнню базы лячэбна-прафілакт. устаноў і санаторна-курортнай справы, будаўніцтву на Беларусі і ў курортных зонах СССР многіх санаторыяў, у т. л. Аксакаўшчына, Нясвіж, Друскінінкай. З 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). У 1973—89 дырэктарБел.рэсп.т-ва гісторыкаў медыцыны. З 1985 кіраваў музейнай групай у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па ўкараненні ў практыку прагрэсіўных форм і метадаў мед. дзейнасці, гісторыі развіцця аховы здароўя і медыцыны, праблемах сельскай медыцыны і інш.
Тв.:
Развитие здравоохранения и медицины в г. Минске в период капитализма (1861—1917). Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ Пётр Васілевіч (н. 20.3.1949, в. Прасці Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў і мікраэлектронікі. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1994 заг. лабараторыі, адначасова з 1999 нам. дырэктара). Адначасова з 2003 дырэктар навукова-тэхн. цэнтра «Бяспека інфармацыйных тэхналогій» (філіял БДУ). Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўправаднікоў, распрацоўцы аўтаматызаваных вымяральных сістэм і спецыялізаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі. Даследаваў механізмы радыяцыйнага пашкоджання паўправадніковых матэрыялаў і прылад і распрацаваў тэхналогіі стварэння радыяцыйнаўстойлівых паўправадніковых прылад. Упершыню на Беларусі разам з інш. распрацаваў і стварыў апаратна-праграмныя ўстройствы аховы інфармацыі. Сааўтар даведніка «Радыяцыйная ўстойлівасць матэрыялаў» (1982).
Тв.:
Радиационные процессы в микроэлектронике. Ч. 1—2. М., 1991 (у сааўт.);
Radiation damage in neutron-irradiated highresistanse silicon (разам з В.М.Ламакам) // International Work shop. Ouk Ridge National Laboratory USA. 1991;
Взаимодействие излучений с твердым телом и принципы их регистрации. Мн., 2004 (разам з А.П.Ермалаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 19.7.1951, в. Чабусы Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2003), праф. (2004). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1973). З 1973 у Бел. філіяле НДІ эканомікі каап. гандлю (з 1976 заг. аддзела), з 1987 заг. аддзела Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ кан’юнктуры і попыту, з 1991 нам.ген. дырэктара Бел.рэсп. цэнтра «Спажывецкі рынак» Мін-ва гандлю Рэспублікі Беларусь, з 1992 дырэктарБел. ін-та рынку. З 1997 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях сацыялогіі попыту і прапановы на спажывецкім рынку, дзярж. ўдзелу ў рэгуляванні рыначных праблем сац. сферы, рашэння праблем асабістага спажывання і інш.
Тв.:
Сельская семья: потребности и запросы. Мн., 1982 (разам з А.І.Савінскім);
Экономическая функция семьи. М., 1984 (разам з Б.М.Левіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМА́НАЎ Сяргей Кімавіч (н. 6.2.1952, г. Краснадар, Расія),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Д-рхім.н. (1997). Засл. дз. нав. Беларусі (2001). Скончыў БДУ (1974), дзе і працуе (у 1978—97 у НДІфіз.-хім. праблем, у 1991—93 нам. дырэктара, у 1993—97 дырэктар; з 1997 прарэктар БДУ). Навук. працы па хіміі фатагр. працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Выявіў і даследаваў працэсы фотаактывавання плёначных сістэм на аснове галагенідаў невысакародных металаў, а таксама працэсы структурнай рэарганізацыі часцінак серабра ў палімернай матрыцы ў ходзе акісляльна-аднаўляльных хім. рэакцый. Распрацаваў і ўкараніў у практыку комплекс тэхналогій дэфекталагічнага кантролю і мед. рэнтгенадыягностыкі.
Тв.:
Малые частицы металлов в фотографических процессах с химическим усилением на пленках иодида свинца // Химические проблемы создания новых материалов и технологий. Мн., 1998;
Формирование структур на основе нанодисперсных металлов в результате гетерогенных окислительно-восстановительных химических реакций (разам з В.В.Свірыдавым, Г.А.Браніцкім) // Там жа. Мн., 2003.