ПЯТРО́ВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 19.7.1951, в. Чабусы Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (2003), праф. (2004). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1973). З 1973 у Бел. філіяле НДІ эканомікі каап. гандлю (з 1976 заг. аддзела), з 1987 заг. аддзела Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ кан’юнктуры і попыту, з 1991 нам. ген. дырэктара Бел. рэсп. цэнтра «Спажывецкі рынак» Мін-ва гандлю Рэспублікі Беларусь, з 1992 дырэктар Бел. ін-та рынку. З 1997 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях сацыялогіі попыту і прапановы на спажывецкім рынку, дзярж. ўдзелу ў рэгуляванні рыначных праблем сац. сферы, рашэння праблем асабістага спажывання і інш.
Тв.:
Сельская семья: потребности и запросы. Мн., 1982 (разам з А.І.Савінскім);
Экономическая функция семьи. М., 1984 (разам з Б.М.Левіным);
Сельская семья: быт, техника. Мн., 1985;
Государственное регулирование потребительского рынка. Мн., 2001;
Государство, потребитель, рынок. Мн., 2003.
т. 18, кн. 1, с. 441
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)