Засн. ў 1926 у Гомелі як трыкатажная майстэрня па вытв-сці панчошна-шкарпэткавых вырабаў. З 1930 Гомельская панчошна-трыкатажная ф-ка «8 Сакавіка», мела швейны, вязальна-трыкатажны цэхі і лабараторыю моды, выпускала шаўковую і баваўняную бялізну, джэмперы. У Вял.Айч.вайну эвакуіравана ў г. Чкалаў (цяпер Арэнбург, Расія). У 1946 адноўлена. З 1992 сучасная назва. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі ў галіне лёгкай прам-сці. Выпускае больш за 400 найменняў прадукцыі жаночага асартыменту. У 1993 узнагароджана міжнар. прэміяй у конкурсе за якасць прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ДОМ-КАМУ́НА.
Пабудаваны ў 1929—31 (арх. С.Шабунеўскі, інж. Р.Ханін) у Гомелі для рабочых вагонарамонтнага з-да. П-падобны ў плане мураваны будынак, займае па даўжыні квартал. Выразнасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дасягнута спалучэннем верт. 7-павярховых аб’ёмаў, якія фланкіруюць цэнтр. 6-павярховы аб’ём з бакавымі крыламі. Пластыка гал. і бакавых фасадаў, пазбаўленых арх. дэкору, ствараецца рытмам аконных праёмаў, чаргаваннем лоджый і балконаў. У Вял.Айч.вайну будынак пашкоджаны. Пры аднаўленні (1946—49) захавана старая планіровачная структура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д ВЫМЯРА́ЛЬНЫХ ПРЫЛА́Д.
Створаны ў 1923 на базе саматужнай арцелі металістаў. З 1928 ліцейна-мех.з-д «Металіст». У Вял.Айч.вайну разбураны. У 1944 адноўлены. У 1958 перапрафіляваны на выпуск вымяральных прылад, у 1985 — 95 наз. «Вымяральнік». З 1995 зноў з-д вымяральных прылад. Асн. прадукцыя (1997): вымяральныя прылады для фіз.-хім. і эл.-хім. аналізаў вадкасных асяроддзяў, кантролю і рэгулявання тэхнал. працэсаў, кантролю навакольнага асяроддзя, для горназдабыўной прам-сці, чорнай і каляровай металургіі, біял. і мед. прадпрыемстваў. Прадукцыя пастаўляецца ў 50 краін свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЧЫК (Канстанцін Васілевіч) (н. 27.9.1918, в. Сорагі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
генерал-палкоўнік (1976). Канд.ваен.н. (1968). Скончыў Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч.вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір узвода, батарэі, дывізіёна, нач. штаба палка, брыгады. Удзельнік баёў пад Бабруйскам, Рослаўлем, Бранскам, Яльцом, Варонежам, Курскам, Львовам, Прагай. У 1954—89 на выкладчыцкай рабоце, нач. касмадрома Байканур, камандуючы ракетнай арміяй СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖГІРО́Ў (Піліп Ерафеевіч) (н. 24.11.1911, в. Гуга Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр (1959). Скончыў вучэбна-каап. камбінат (Бабруйск), Маскоўскае ваен.-пях. вучылішча (1939), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947), Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1933. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч.вайну на Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр. ί 1 мБел. франтах. Нач. штаба стралк. палка маёр Ж. вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Камарынскага р-на Гомельскай вобл. Да 1963 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУДРО́ (Васіль Сцяпанавіч) (1917, в. Карані Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — 20.4.1942),
адзін з кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч.вайну. У 1941 вучыўся на курсах у Мінску. У пач. акупацыі горада ўстанавіў сувязь з падп. групай у раёне Камароўкі і партыз. групай «Дзядзькі Васі» (В.Т.Варанянскага). Арганізаваў вывад да партызан групы людзей, адпраўку зброі і боепрыпасаў. Са снеж. 1941 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Удзельнічаў у правядзенні дыверсій на аўтамагістралях каля горада. 17.4.1942 цяжка паранены, памёр ад ран.
дзеяч франц. і міжнар.прафс. руху. У 1909—40 і 1945—47 ген. сакратар франц.Усеагульнай Канфедэрацыі Працы. Чл.франц. дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. Чл.Міжнар. бюро працы пры Лізе Нацый. У 1919—40 адзін з лідэраў Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў. У 2-ю сусв.вайну вязень канцлагера Бухенвальд (1943—45). З 1947 старшыня Эканам. савета Францыі. З 1949 віцэ-прэзідэнт Міжнар. саюза свабодных прафсаюзаў і старшыня Міжнар. Савета Еўрап. руху. Аўтар кн. «Раззбраенне» (1927). Нобелеўская прэмія міру 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУНО́Ў (Уладзімір Раманавіч) (н. 9.4.1920, в. Шамаўшчына Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч.вайну камандзір звяна штурмавога авіяпалка Ж. з 1943 на Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах, зрабіў 194 баявыя вылеты. Удзельнік Курскай бітвы 1943, Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызвалення Польшчы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, баёў на тэр. Германіі. Вызначыўся ў час ліквідацыі бродскай варожай групоўкі і пашырэння Сандамірскага плацдарма (Польшча). Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА (Васіль Сцяпанавіч) (20.5.1901, в. Кішчына Слабада Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 4.12.1949),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Бел. політэхн, ін-т (1935). У 1922—24 у Чырв. Арміі, пасля на сав. і парт. рабоце. У 1938—45 нарком, з сак. 1949 міністр камунальнай гаспадаркі БССР. У 1945—49 нам. старшыні СМБССР. У Вял.Айч.вайну ўдзельнічаў у арганізацыі партыз. руху на Беларусі, чл. Мінскага падп. абкома КП(б)Б. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1947. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Георгій Няфёдавіч) (24.4.1908, с. Старое Сямёнкіна Самарскай вобл., Расія — 6.1.1996),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, ген.-м. авіяцыі (1940), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Сталінградскую ваен. шкалу лётчыкаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1930. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнай авіядывізіі, у склад якой уваходзіў франц. полк «Нармандыя—Нёман». З. вызначыўся пры вызваленні Віцебска, Оршы, Мінска, Гродна. Да 1961 у Сав. Арміі. Аўтар кніг «Аповесць аб знішчальніках» (1977), «Я — знішчальнік» (1985) і інш.