ТЫ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Мотальскім с/с Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл., на р. Ясельда. Цэнтр унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 28 км на Пн ад г. Іванава, 166 км ад Брэста, 30 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 1466 ж., 566 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі стаянкі эпохі неаліту і бронзавага веку.
т. 16, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)