СЯМЁНАВІЧЫ,

вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл., на р. Уса, каля аўтадарогі Узда—Магільна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на ПдЗ ад г. Узда, 80 км ад Мінска, 28 км ад чыг. ст. Негарэлае. 314 ж., 142 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Ва ўсх. ч. вёскі селішча 16—17 ст.

т. 15, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)