Гіст.Спецыяліст па вырабу шабляў. Іван Анісімаў з Глыбокага, Рыгор Стасюкоў з Полацка і іншыя шабельнікі ездзілі ў Астрахань вучыцца рабіць булатныя клінкі.«Звязда».Некалькі сот гараджан прыйшло да ратушы. Былі тут шабельнікі, краўцы, фурманы.Шынклер.
ша́бельнік2, ‑а, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, якая расце на вільготных месцах. Ногі блыталіся ў высокай траве. Асака, дзікая канюшына, шабельнік...Аляхновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аналі́тык
(гр. analytikos = які адносіцца да аналізу)
1) спецыяліст, які займаецца аналізам рэчываў;
2) перан. той, хто мае схільнасць аналізаваць падзеі навакольнага свету і свае асабістыя адчуванні і перажыванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ме́неджэр
(англ. manager)
1) спецыяліст па арганізацыі і кіраванню ў сферах вытворчасці, збыту і абслугоўвання, які валодае пэўнай адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасцю;
2) асоба, якая арганізуе публічныя выступленні артыстаў, спартсменаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
машыні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1.Спецыяліст, рабочы, які працуе на машыне (у 1 знач.) і кіруе ёю. Машыніст вежавага крана. Машыніст малатарні. □ Яшчэ здалёк .. [Андрыян Цітавіч] пазнаў у кабіне экскаватара машыніста Астапава.Марціновіч.// Той, хто кіруе паравозам і вядзе поезд. Ля акна ў паравознай будцы сядзеў машыніст.Карпаў.Счэпшчык ляскае ручкай аўтасчэпкі, машыніст пераводзіць рэверс, і састаў ідзе назад.Васілёнак.
2. У тэатры — той, хто кіруе абсталяваннем сцэны і заменай дэкарацый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tüchtiga
1) здо́льны, уме́лы, спра́ўны, стара́нны; до́бры;
er ist in séinem Fach sehr ~ ён до́бры спецыялі́ст, ён до́бры знато́к сваёй спра́вы
2) мо́цны
3) даво́лі вялі́кі, зна́чны;
ein ~es Stück Geld даво́лі вялі́кая су́ма гро́шай
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
про́філь
(фр. profil)
1) від збоку (твару, прадмета);
2) від, форма чаго-н. у разрэзе (напр. п. дарогі);
3) сукупнасць рыс і асаблівасцей якой-н. спецыяльнасці, прадпрыемства або навучальнай установы (напр.спецыяліст шырокага профілю, раён мае сельскагаспадарчы п.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
канстру́ктар
(с.-лац. constructor, ад лац. construere = будаваць)
1) спецыяліст, які стварае канструкцыі машын, збудаванняў, мастоў і іншых аб’ектаў;
2) набор дэталей і матэрыялаў для дзіцячай гульні (складвання розных прадметаў, машын, збудаванняў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кваліфіка́цыя
(с.-лац. qualificatio, ад лац. qualitas = якасць + facio = раблю)
1) ступень падрыхтаванасці чалавека да якой-н. працы (напр.спецыяліст высокай кваліфікацыі);
2) рабочая прафесія, спецыяльнасць (напр. к. механіка);
3) характарыстыка якасці, ацэнка чаго-н. (напр. к. тавараў масавага ўжытку).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ма́йстар, ма́йсцер, ма́йсцяр, ма́йстра, майсцёр ’спецыяліст у якім-небудзь рамястве, галіне вытворчасці’, ’мастак, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе’, ’зух’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Нас.), шчуч. ’бацька маладога на вяселлі’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.майстеръ, майстръ, мастеръ ’майстар, начальнік’ (XVI ст.); ст.-рус.мастеръ ’магістар ордэна’ (XIII ст.), ’майстар’ (XVI ст.). Запазычана праз польск.majster з с.-в.-ням.majster < ст.-в.-ням.meistar < лац.magister < magis ’большы’ (Булыка, Запазыч., 195). У бел.майсьцер ’майстар’ (Нас., Шат., Бяльк.) і майстырь (Бяльк.) другая частка слова аформлена пад уплывам рус. мовы. Формы майстра, майстря ’тс’ (Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ) — арыгінальныя беларускія (як це́сля). Сюды ж майстрова ’маці маладога на вяселлі’ (Сцяшк. Сл.), майстрыха, майсьцерыха, майстровая ’жонка майстра’, майстроўка ’дачка майстра’, майстравы ’рабочы, рамеснік’ (ТСБМ, Нас.), майстэрскі, майстэрства (ТСБМ). Гл. яшчэ майстраваць. Махэк₂ (365) мяркуе, што чэш., польск. і в.-луж. (mistr, mistř, mistra; mistrz; mištr) формы паходзяць з лац.magister, славац.majster, з ням.Meister, у іншых слав. — з грэч.μάγιστρος, μαίστωρ або з італ.ma(e)stro. Фасмер (2, 578) дапускае ў рус. мове польскае пасрэдніцтва або (магистръ) праз с.-грэч.μάγιστρος.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.
1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.
Буйное зерне.
Буйныя літары.
Чалавек буйнога складу.
2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.
Буйное прамысловае прадпрыемства.
Б. капітал.
3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.
Б. спецыяліст.
Б. вучоны.
4. Важны, сур’ёзны.
Буйная размова.
5. Багаты, шчодры.
Буйная раса́.
6. Вялікі, хуткі, магутны.
Б. рост эканомікі.
7. Значны па выніках, важны па значэнні.
Буйная перамога.
8. Багаты, сакавіты.
Буйная збажына.
Усё на палях буйна (прысл.) красавала.
Буйная завязь.
Буйная зеляніна.
|| наз.бу́йнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)