to unfold the country’s past — прадста́віць міну́лае краі́ны
2.
v.i.
1) распуска́цца (пра пупы́шкі); разьвіва́цца
2) разго́ртвацца, раскрыва́цца (пра парасо́н)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Рука́ ’верхняя канечнасць чалавека або малпы’ (ТСБМ). Укр., рус.рука́, польск.ręka, палаб.rǫkǎ, чэш., славац.ruka, славен.roka, серб.-харв.ру́ка, макед.рака, балг.ръка́. Прасл.*rǫka і і.-е. адпаведнікі: літ.rankà ’рука’, лат.rùoka, ст.-прус.rancko ’рука’, а таксама літ.riñkti ’збіраць; набіраць; выбіраць’, paranka ’збор, збіранне’ (параўн. грэч. паралель ἀγοστός ’далонь, кісць рукі, рука’ і ἀγείρω ’збіраць’) сведчаць пра тое, што на і.-е. узроўні *uronkā (*wronkā́) мела першапачатковае значэнне ’тое, чым збіраюць, зграбаюць, хапаюць’ < і.-е.*u̯er‑ ’браць, хапаць’ (Фасмер, 3, 515; Чарных, 2, 127; Глухак, 534; ESJSt, 13, 781; Рэйзак, 549). Выказаныя раней меркаванні пра магчымае запазычанне з балтыйскіх моў у праславянскую (Развадоўскі, RS, 5, 35; Бернштэйн, Фонетика, 91–92) з-за адсутнасці ў апошняй зыходнага дзеяслова не прымаюцца большасцю даследчыкаў, гл. Анікін, Опыт, 18 (з літ-рай); Жураўлёў, Язык и миф, 580.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол.Мележ.//перан. Знікнуць, прайсці (пра адчуванні, пачуцці). Патапчык крочыў на Алеся, потым стаў і крута павярнуў убок. Калі ён знік у гушчарніку, Алесь падняўся. Уся нуда, здаецца, раптам адвалілася ад яго.Чарнышэвіч.
2. Адхіліцца тулавам назад, адкінуцца. Лаўніцкі сеў, адваліўся на спінку крэсла, падрыхтаваўшыся да размовы.Шахавец.
3.Разм. Пад’еўшы, здаволіўшыся, пакінуць есці. [Пракоп:] — От толькі што адваліўся ад сваёй бульбы, дык ваша, мабыць, не ўлезе.Сабаленка.
4.перан. Стаць меншым, паменшаць (пра мароз, спёку і пад.). Мароз адваліўся, і з неба, нізка павісшага над вёскай, церушыў драбнюткі сняжок.Дуброўскі.Пад вечар, калі трохі адвалілася гарачыня, на вялікі брукаваны двор казармы другога бабруйскага батальёна ўвайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма.Грахоўскі.
•••
Рукі адвалілісягл. рука.
Рукі не адваляццагл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Скруціць; завіць. Закруціць дрот. Закруціць вусы. □ Пані Авяліна пачала папраўляць валасы, каб закруціць на скронях і ля вушэй завітушкі.Бажко.// Загнуць, заламаць. Хтосьці схапіў Юрку за рукі і закруціў іх назад.Курто.// Замацаваць, завязаць (дротам і пад.). Коля стаяў і чакаў, покуль Крамарэвіч закруціў дротам сенцы.Чорны.
2. Абматаць вакол чаго‑н. Закруціць на шыю шалік. Закруціць хустку на галаву.
3. Загарнуць у што‑н., абматаць чым‑н. [Шура] закруціла ў коўдру дзіця, узяла на рукі, выйшла на вуліцу.Арабей.
1. Заціснуць, сцяць. Зацяць зубы. Зацяць вусны. □ Маці будзіць жаць, Але сон зацяў твае павекі...Глебка.//перан. Затаіць у сабе, у душы. Відавочна было, што пытанне гэтае, аб якім з самага пачатку ўсе думалі, турбаваліся.., прымусіла цяпер усіх зацяць у душы балючы, трывожны сум.Быкаў.//перан. Прыпыніць, сцішыць, зрабіць нячутным (дыханне). Іван зацяў дыханне, стараючыся як найлепей пацэліць, і, трошкі не падпусціўшы сабаку да каменя, стрэліў.Быкаў.
2. Пазбавіць магчымасці дыхаць, гаварыць. Увайшоўшы ў бацькаў пакой, .. [Сашка] не выгаварыў ні слова, быццам паралюш зацяў яму мову.Чорны./убезас.ужыв.Вада была такая халодная, што ў Ніны зацяло дыханне.Мележ.//безас.Разм. Адняць мову, голас. Бабы змоўклі адразу, як зацяло ім.Чорны.
•••
Няма за што рук (рукі) зацяць (зачапіць) — нічога няма, няма чым заняцца. [Сярмяжка:] — Паглядзеў я, хлопча, што сумна табе, няма за што рукі зацяць.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)