рагу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Разм. Памянш. да рагуля (у 1 знач.); невялікая рагуля (у 1 знач.). Другое вогнішча Коля Булкін расклаў для кухараў, паставіў рагулькі, на іх павесілі кацялкі. Жычка.

2. Памянш.-ласк. да рагуля (у 2 знач.). — Хутка на пашу пойдзеце, рагулькі, — прамовіла Таццяна, быццам каровы маглі разумець яе. Марціновіч.

3. Спец. Прыстасаванне ў прадзільных машынах, якое дае ніцям вярчэнне і накіроўвае іх на шпульку.

4. толькі мн. (рагу́лькі, ‑лек). Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касе́та

(англ. cassette, фр. cassette, ад іт. cassetta)

1) святлонепранікальны футляр для захавання святлоадчувальных матэрыялаў (фота- і кінастужак);

2) плоская каробка для магнітафоннай ленты;

3) прыстасаванне, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы для захавання і транспарціроўкі розных прыбораў і матэрыялаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катапу́льта

(лац. catapulta, ад гр. katapultes)

1) тое, што і баліста 1;

2) механізм для ўзлёту самалётаў з палубы авіяносца і іншых невялікіх пляцовак;

3) прыстасаванне для аўтаматычнага выкідвання з лятальнага апарата лётчыка з далейшым спускам на парашуце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

разе́тка

(фр. rosette)

1) прыстасаванне з гнёздамі для ўключэння асвятляльных прыбораў у электрычную сетку;

2) сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур, якія служаць упрыгожаннем;

3) элемент арнаменту ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі (у мастацтве, архітэктуры);

4) маленькі сподачак для варэння, мёду і інш.;

5) група лістоў, якія скучана размешчаны на вертыкальным парастку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Лар ’высокая і вузкая драўляная скрыня з векам для захоўвання мукі або збожжа’ (Сіг.; малар., З нар. сл.; беласт. Сл. паўн.-зах.), рус. ларь ’скрыня’, ’куфар’, ’клетка’ (XI ст.), паўн.-рус. ’тс’, наўг. ’труна’, ’зруб для засолкі рыбы’. Запазычана са ст.-нарв. lārr ’шуфлядка’ ці са ст.-швед. lárr ’скрыня, куфар’, параўн. швед. lår ’тс’ (Міклашыч, 160; Бернекер, 1, 691; Фасмер, 2, 460). Сюды ж бел. ларпрыстасаванне для палявання на мядзведзя’ (Інстр. 2), параўн. рус. іркуцк. ’засека з бярвення ў лесе’. Сучаснае ларок ’гандлёвая палатка’ — з рус. ларек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́гель ’прылада, якой качаюць бялізну’ (Нас.), ма́глі ’вялікі станок для катання бялізны’ (Мядзв.), ’прыстасаванне для валяння сукна’ (Касп.). Запазычана з польск. magiel, męgiel ’валік, якім катаюць бялізну’, ’маглярня’, ’апрэтурная машына’ < ням. Mange(l) < с.-лац. manganum < грэч. μάγγανον ’ваенная машына, якая шпурляе каменне’, якая вельмі нагадвала машыну для катання бялізны, вынайдзенную ў Нюрнбергу’ (Брукнер, 317; Васэрцыер, 146; Махэк₂, 350). Сюды ж маглява́ць ’катаць бялізну вальком’ (Сцяшк., Нас.), ’румяніць твар’, ’уціраць тлушч у валасы’ (Нас.), малявацца, маглёўка ’катанне бялізны’, ’жанчына, якая любіць займацца аздабленнем галавы’ (Нас.). Гл. таксама ма́глі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ска ’накладка на твар, якую надзяваюць для таго, каб не быць пазнаным’, ’маскарадны касцюм’, ’прытворства’, ’скульптура твару чалавека або галавы жывёлы’, ’засцерагальнае прыстасаванне’, ’накладка з лекавага саставу’. З рус. ма́ска, а, магчыма, таксама і з польск. maska, у якіх праз франц. ці ням. мову з італ. maschera < ст.-італ. mascara, — апошняе з араб. maschara ’насмешка, кпіны’. Сюды ж маскава́ць ’маскіраваць’ (Др.-Падб.), якое з польск. maskować ’тс’, маскірава́ць ’надзяваць маску’, ’скрываць, прыкрываць што-небудзь, робячы яго непрыкметным’ (ТСБМ), успрынятае з рус. мовы; маскіра́нт ’той, хто ўмее замятаць сляды’ (віл., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́стка, арш. па́стъкапрыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Маш., Касп., Шат., Сцяшк.; КЭС, лаг.; в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), па́ска ’тс’ (гродз., брасл., шальч., астрав., Сл. ПЗБ), па́стыка ’тс’ (паўн.-усх., КЭС), ваўк. ’мышалоўка’ (Калосьсе, 1938, 4). Балтызм, параўн. літ. spą́stai ’мышалоўка, пастка’, якое з spęsti ’ставіць пастку’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 123; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 435). Пра ‑ъ‑ ў суфіксе ‑ъкa гл. Карскі, 1, 164. Аднак у гэтых аўтараў не ўлічаны ўкр. па́ста, па́стка ’пастка, мышалоўка’, у такім разе можна меркаваць аб генетычнай сувязі разглядаемай лексемы з па́шча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёнка ’плеўка’, ’пузыр на метале ці шкле’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сіло’ (Янк. I; Шат.; Бяльк., Растарг.; паўн.-усх., КЭС), ’покрыва кукалкі пчалы’ (Нікан.), ’абалонка асінага гнязда’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); пле́нка ’пенка на малацэ’ (брасл., ЛА, 4; Сл. ПЗБ, Нас.), ’плеўка на паверхні стаячай вады’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’мазгавая абалонка’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ). Рус. плёнка ’плеўка’, ’сіло і прыстасаванне з начэпленых на вяроўку, палку сілаў для лоўлі птушак’. Да прасл. *plěna, якому генетычна адпавядае літ. plenė̃ ’скурка, абалонка’, ’плеўка на малацэ’ аналагічна прасл. *plěva (гл. плева1) і літ. plėvė̃ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́смык1прыстасаванне з жэрдак для пашырэння плошчы саней’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. посмыкь ’тоўстая жэрдка’ (1679 г.). польск. posmyk ’шост. жэрдка, высокі прамы ствол дрэва’, элемент розных прыстасаванняў — бараны, драбінаў’, ст.-польск. posmyk ’тоўстая жэрдка’. Дапушчэнне запазычання з польск. posmyk (з XVII ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 98; Запазыч., 254) не мае падстаў. Да смыкаць (гл.).

*По́смык2, посмук ’вязка лазовай кары (на лапці)’ (ТС), укр. посмик ’вяроўка са ствала маладога дрэва, якою барана прывязваецца да ворчыка і патромкаў’, польск. posmyk, posmycz ’прывязь, павадок’. Да насмыкаць ’абадраць, наскубеш’, смыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)