Матке́дніца ’жаночая кашуля’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі літ. marškiniaĩ ’кашуля’ і бел. спадніца (цяжкасці ў кансанантызме).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Морзы ’твар, нос і губы’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Карэннае ‑о‑ пад уплывам семантычна блізкай лексемы морда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Моўкна, ст.-бел. мовкна ’лыка’ запазычана з літ. máukna ’лыка’, ’тоўстая кара з дрэў’ (Яблонскіс, 128; Булыка, Лекс. запазыч., 209).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́льны ’каламутны’, ’брудны, запэцканы’ (шальч., іганл., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. mùlinas ’брудны, запэцканы’, ’светларуды’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мум ’глухое бурчанне’, ’бурчанне мядзведзя’ (паўн.-усх., КЭС). Гукапераймальнае. Параўн. аналагічнае літ. mū́mauti ’раўці з перапынкамі, бляяць’, mū̃mė ’карова’ (дзіцяч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мякета́ць ’утвараць гукі, падобныя на бляянне баранчыка (пра бакаса)’ (ігн., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mekenti ’бляяць’, meketys ’нейкая птушка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулі́сак ’сноп, абмалочаны не да канца’ (Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. kūlys ’звязка, сноп доўгай саломы’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 14–15).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куна́цца ’Спатыкацца, аступацца’ (Сл. паўн.-зах.). Ці не балтызм? Параўн. літ. kunóti ’біць, удараць’, калі *купаць азначала ’удараць’, кунацца — ’ударацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лагані́ць ’многа гаварыць попусту, абы-што’ (дзярж., Нар. сл., КТС, Л. Калюга), відавочна, запазычана з літ. lāginti ’нагаварыць (усялякіх небыліц)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зажве́рыць ’ударыць, стукнуць’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Відаць, з літ. žveriáuti ’паляваць’ са зменай семантыкі і прэфіксам (як лакальнае запазычанне).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)