мя́та, ‑ы, ДМ мяце, ж.
Травяністая расліна сямейства губакветных з моцным пахам, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і кандытарскай справе. У агародчыку перад кожным домам раслі вяргіні, ружы, бэз, мята. Мурашка. Моцна пахла лугавая мята. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памідо́р, ‑а, м.
1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых з чырвонымі або жоўтымі пладамі, прыдатнымі да яды. Пасынкаваць памідоры.
2. Плод гэтай расліны. Быў канец жніўня, і на палях яшчэ цямнелі сланечнікі і чырванелі пераспелыя памідоры. Якімовіч.
[Ад іт. pomi d'oro — залатыя яблыкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піво́ня, ‑і, ж.
Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства півоневых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга садзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну. Мележ.
[Ад грэч. paiōnia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фія́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або белымі ці рознакаляровымі кветкамі. Ёсць пралеска яшчэ, Ёсць фіялка лясная — Кветкі ранняй вясны, — Хто ж у нас іх не знае?.. Кусянкоў.
[Ад лац. viola.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысця́к, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства казяльцовых, якая цвіце звычайна ранняй вясной і мае жоўтыя бліскучыя кветкі. Залаты чысцяк, сінія і белыя пралескі адцвілі, на змену ім узышлі яркія россыпы другіх кветак, ужо летніх — смолкаў, белазёраў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vegetable [ˈvedʒətəbl] n.
1. раслі́на;
the vege table king dom раслі́нны свет
2. pl. vege tables гаро́дніна;
a vegetable garden агаро́д;
a vegetable dish сала́тніца;
vegetable oil але́й;
vegetable soup суп з гаро́дніны
3. вя́лы чалаве́к;
lead a vegetable life гібе́ць, марне́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ваўчу́г ’расліна стальнік, Ononis arvensis L.’ (БРС, Кіс., Гарэц.), таксама ваўчу́к, ваўчу́га, укр. вовчу́г. Бясспрэчна, ад воўк (матывацыя можа быць рознай: расліна пакрыта валаскамі, мае моцныя корані). Параўн. назвы для Ononis ва ўкр. мове: плугодержка, стальник, вовча, вовчак, вовче зілля, вовк і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парэ́з ’разок, Słratiotes L.’ (Інстр. III), ’жабнік, парэз, Hydrocharis L.’ (Кіс.), ’парэз’ (Бяльк.). Рус. поріз ’Słratiotes L.’ Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад парэзаць < рээаць. Расліна названа паводле рэжучых уласцівасцей лісцяў. Параўн. яшчэ чэш. lezan (вытворнае па рускаму ўзору); славац. rezaoka ’расліна Słratiotes’ (гл. Махэк, Jména rostl., 260).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Незабу́дка ’расліна Myosotis palustris Lam., незабудка’ (Кіс., Яруш., міёр., Жыв. сл.), незабу́дзька ’тс’ (карэл., Шатал.), невзабу́дка ’тс’ (пін., Шатал.), незабудкі мн. ’расліна Myosotis silvatica (Ehrh.) hoffm., незабудка лясная’ (Бейл.), укр. незабудь ’расліна Myosotis palustris’, рус. незабудка ’істод, дубраўка, валоўнік, чарнакорань, фіялка, гваздзік-травянка і інш.’ Ад не забудзься, гл. забыць; калька з ням. Vergissmeinnicht ’тс’ (з XV ст.), франц. le ne mʼoubliez pas ’тс’, англ. forgetmenot ’тс’, польск. niezapominajka ’тс’ і інш. (Фасмер, 3, 59). Параўн. незапамінайка ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́ннік ’чыстацел’ (ТС), ’расліна паўночнік, Knautia arvensis L.’ (Кіс., Мат. Гом.), ’трыпутнік, Plantago lanceolata L.’ (Сл. ПЗБ), ра́нік ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (лун., ЛА, 1). Розныя расліны з лекавымі ўласцівасцямі, ад рана 1 (гл.), параўн. адносна апошняй: лісця таўком і заліваям сокам раны (жлоб., ЛА, 1). Параўн. таксама рус. ранник ’расліна Salvia aethiopis’, што Даль (4, 59) адносіць да ўтварэння ад рана 2 (гл.). Магчыма пераасэнсаванне першаснай назвы пад уплывам другаснай матывацыі, параўн. ралнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)