1. Прылада ў выглядзе качалкі з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што‑н. Маладзіцы стаялі адна насупраць другой з таўкачамі і заложна таўклі куццю.Колас.
2.перан.Разм.зневаж. Пра някемлівага чалавека. — Ён жа табе кветкі носіць, гэты лысы таўкач, — чуўся сярдзіты хлапечы голас.Навуменка.
•••
Ні млён ні таўкачгл. млён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усвядо́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.
Поўнасцю, да канца зразумець што‑н.; уразумець. Юнацтва планеты ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго.«Маладосць».Адна справа ўсвядоміць з’яву, другая справа пазбыцца схільнасцей і звычак, якія ты ўвабраў з малаком маці.Карпюк.[Стасюню] падвялі да Кісялёва, і толькі цяпер яна поўнасцю ўсвядоміла ўсё, што адбылося.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буды́зм
(англ. buddhism, ад санскр. buddha = прасвятленне)
адна з трох (побач з хрысціянствам і ісламам) сусветных рэлігій, якая ўзнікла ў VI ст. да н. э. у Індыі і пашырылася ў Кітаі, Японіі, Манголіі, Індакітаі, Бірме.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
э́тыка
(лац. ethica, ад гр. ethikos = звязаны са звычаямі)
1) вучэнне аб маралі як адна з форм ідэалогіі;
2) нормы паводзін чалавека ў грамадстве, мараль пэўнай грамадскай або прафесійнай групы (напр. спартыўная э., урачэбная э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Бры́на ’вільгаць, вада’ (У склепе адна бры́на — Сцяшк. МГ). Цёмнае слова. Можа, мае нейкія адносіны да рус.-ц.-слав.брение гліна, гразь’, ст.-серб.-харв.брна ’гразь’, славен.bȓn ’рачны іл’ (аб гэтых словах гл. Фасмер, 1, 212). Але хутчэй за ўсё да слав.*brьněti ’налівацца, паспяваць’ (гл. брыня́ць), асабліва параўн. яго значэнне разбухаць’. З гэтага апошняга, відаць, і трэба зыходзіць: ’разбухаць (ад вільгаці)’ → ’рабіцца вільготным’ → ’вільгаць’. Пра сувязь дзеяслова набрыня́ць ’набухнуць’ з бры́на думаюць Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 80.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рапай ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (навагр., Дзмітр.; тут падаецца значэнне ’рапей’, што ўяўляецца вельмі сумніўным, параўн. кантэкст, на які спасылаецца збіральнік: Пашла дзеўка да гаю / Зеленъ рапай капаци), рапу́й ’тс’ (нараўл., ЛА, 1), сюды ж з тым самым значэннем рапні́к, рапе́шнік, рапі́шнік, раня́шнік (іўеў., ЛА, 1; мазыр., ГЧ; ельск., Жыв. сл.; Мат. Гом., Ян.), а таксама з пераносам націску на корань і заменай галоснага рэ́пнік ’тс’ (валож., ЛА, 1), імаверна, пад уплывам рэ́па (гл.): абедзве расліны падобныя адна на адну ліставой часткай. Да рапей (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сва́ха ‘свацця’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы, З нар. сл.), ‘адна з сваячак маладога’ (Бір. дыс.), ‘на вяселлі родзічка з боку маладой у адносінах да родзічаў маладога і наадварот’ (Сл. ПЗБ), сва́хна ‘свацця’ (ТС). Укр., рус.сва́ха, польск.swacha, серб.-харв. рэдк. svaha, балг.сва́ха. Ад *svatja (гл. свацця) з гіпакарыстычным суф. ‑xa(‑cha) (Фасмер, 3, 570; Брукнер, 527; SP, 1, 71). Трубачоў (История терм., 143) указвае на кантамінацыю ў гэтым слове значэнняў ‘жанчына, якая займаецца сватаннем’ і ‘маці мужа ў адносінах да маці маладой і наадварот’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.
Стачы́на ‘жывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл.дыял.*stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпу серб.-харв.steći ‘здабыць, атрымаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЙСЕІ́ТАВА (Куляш) (Гульбахрам) Жасымаўна (2.5.1912, г. Алматы — 6.6.1957),
казахская артыстка оперы (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1936). Адна з заснавальніц каз. опернага мастацтва. У 1934—57 салістка Казахскага т-ра імя Абая. Стварыла яркія муз.-сцэн. вобразы ў нац. операх: Кыз-Жыбек, Акжунус («Кыз-Жыбек», «Ер-Таргын» Я.Брусілоўскага), Сары («Біржан і Сара» М.Тулебаева, Дзярж. прэмія СССР 1949). З класічных партый: Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан у аднайм. оперы Дж.Пучыні. Выступала як канцэртная спявачка. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПА́СІЯ, Аспазія (Aspasia; каля 470 да нашай эры, г. Мілет — ?),
адна з выдатных жанчын Стараж. Грэцыі. Не мела афіц. грамадзянства, таму яе шлюб з Перыклам лічыўся незаконным. Вызначалася розумам, адукаванасцю і прыгажосцю. Вакол яе гуртаваліся мастакі, паэты, філосафы. Паліт. праціўнікі Перыкла абвінавацілі Аспасію ў амаральнасці і непавазе да багоў, але з дапамогай мужа суд апраўдаў яе. Пасля Перыкла (429) стала жонкай яго сябра Лісікла.
Літ.:
Кравчук А. Перикл и Аспазия: Историко-худож. хроника: Пер. с польск. М., 1991.