адна́ (род. адно́й (аднае́)) ж. одна́; см. адзі́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адна́,

гл. адзін.

•••

Адна-адною; адна перад адной, адна ў адну гл. адзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адна-двухдзё́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адна-двухдзё́нны адна-двухдзё́нная адна-двухдзё́ннае адна-двухдзё́нныя
Р. адна-двухдзё́ннага адна-двухдзё́ннай
адна-двухдзё́ннае
адна-двухдзё́ннага адна-двухдзё́нных
Д. адна-двухдзё́ннаму адна-двухдзё́ннай адна-двухдзё́ннаму адна-двухдзё́нным
В. адна-двухдзё́нны (неадуш.)
адна-двухдзё́ннага (адуш.)
адна-двухдзё́нную адна-двухдзё́ннае адна-двухдзё́нныя (неадуш.)
адна-двухдзё́нных (адуш.)
Т. адна-двухдзё́нным адна-двухдзё́ннай
адна-двухдзё́ннаю
адна-двухдзё́нным адна-двухдзё́ннымі
М. адна-двухдзё́нным адна-двухдзё́ннай адна-двухдзё́нным адна-двухдзё́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адзі́н, аднаго́, м.; адна́, адно́й (аднае́), ж.; адно́, аднаго́, н.; адны́, -ы́х; ліч. кольк.

1. Лік.

А. плюс два.

2. Колькасць, якая абазначаецца лічбай

1.

А. метр.

Адна кніга.

Сем раз адмерай, адзін — адрэж (прыказка).

3. у знач. наз. адзі́н, аднаго́, м.; адна́, адно́й (аднае́), ж. Пра чалавека.

Сямёра аднаго не чакаюць (прыказка).

4. у знач. прым. Без іншых, асобна ад іншых, у адзіноце.

А. расце дуб на далёкім полі.

5. Пусты, пакінуты, адзінокі.

Хата праз колькі дзён застанецца адна без гаспадароў.

6. Тое, што ёсць, без наяўнасці чаго-н. другога.

Аб адной вадзе сыт не будзеш (прыказка).

7. у знач. прым. Ніхто іншы або нішто іншае, акрамя названага тут; у спалучэнні з выдзяляльна-абмежавальнай часц. «толькі»; ужыв. для выдзялення і ўзмацнення значэння таго слова, да якога адносіцца.

Адно толькі стажарышча чарнелася засохлымі галінамі.

Не спадабаўся балет адной ёй.

Ты ў нас адна, адна такая ў свеце.

8. у знач. наз. адно́, аднаго́, н.

Пра яго мы ведаем адно: ён быў студэнтам.

9. у знач. прым. Той самы, тоесны; аднолькавы; у спалучэнні са словамі «і той», «і тая», «і тое», «і тыя»; у знач. наз. адно́, аднаго́, н.

Стаяць на адным месцы.

А. і той чалавек.

Адна і тая песня.

Адно і тое пытанне.

Адны і тыя падзеі.

Гаворыць адно і тое.

10. у знач. прым. Суцэльны, непадзельны, адзіны; у знач. наз. адно́, аднаго́, н.

Галіны пераблытаны ў а. шалаш.

Што азначае сіла ўсяго народа, з’яднаная ў адно?

11. у знач. займ. З прыназоўнікам «з» ужыв. для выдзялення асобы, прадмета, з’явы і пад. або некалькіх асоб, прадметаў з якой-н. катэгорыі, асяроддзя, раду.

А. з прысутных параіў не спяшацца.

Здраднік — а. з шаснаццаці.

12. у знач. прым. У спалучэнні з «другі» ўжыв. пры пералічэнні, проціпастаўленні шэрагу прадметаў, з’яў, асоб; у знач. наз. адзі́н, аднаго́, м; адна́, адно́й (аднае́), ж.; адно́, аднаго́, н.; у знач. ліч. парадк. Першы з пералічаных прадметаў, з’яў, асоб і пад.

Праходзіць момант, а. і другі, праходзяць хвіліны.

А. чалавек — высокі, другі — зусім нізкі.

Гаварыць адно, а думаць другое.

Адно другому не замінае.

Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў (прыказка).

13. у знач. прым. У спалучэнні з «другі» ўжыв. пры супастаўленні якіх-н. якасцей, уласцівасцей, дзеянняў і пад., якія, мяняючыся, робяць прадмет, асобу, з’яву і пад. іншымі.

Адна справа — паэзія, другая — проза.

14. у знач. неазнач. займ. Якісьці, нейкі.

А. багаты пан вельмі любіў слухаць казкі.

Адзін другога варты (разм., неадабр.) — пра людзей, якія аднолькава маюць адмоўныя якасці.

Адзін за адным; адзін за другім — услед, паслядоўна, па чарзе.

Адзін канец (разм.) — усё роўна, няхай будзе так.

Адзін на адзін — без сведак.

Адзін пад адзін (адна пад адну, адно пад адно) (разм., адабр.) — усе роўныя па росце, па сіле.

Адзін перад адным (адна перад адной, адно перад адным) — не адстаючы, спаборнічаючы.

Адзін у адзін (адна ў адну, адно ў адно) (разм., адабр.) — адборныя, адной велічыні, якасці.

Адна нага тут, другая там (разм.) — вельмі хутка (збегаць і пад.).

Ні адзін — ніхто з усіх.

Усе да аднаго (разм.) — усе без выключэння.

Усе як адзін (разм.) — пагалоўна ўсе.

|| парадк. пе́ршы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адна...,

Першая частка складаных прыметнікаў і назоўнікаў, якая адпавядае слову «адзін» (у 2, 8 знач.), напрыклад: аднаарачны, аднаасабовы, аднакласнік, аднатыпны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інструме́нт

адна прылада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інструме́нт інструме́нты
Р. інструме́нта інструме́нтаў
Д. інструме́нту інструме́нтам
В. інструме́нт інструме́нты
Т. інструме́нтам інструме́нтамі
М. інструме́нце інструме́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брыке́т

адна плітка, цаглінка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брыке́т брыке́ты
Р. брыке́та брыке́таў
Д. брыке́ту брыке́там
В. брыке́т брыке́ты
Т. брыке́там брыке́тамі
М. брыке́це брыке́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кара́ліна

адна караля’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кара́ліна кара́ліны
Р. кара́ліны кара́лін
Д. кара́ліне кара́лінам
В. кара́ліну кара́ліны
Т. кара́лінай
кара́лінаю
кара́лінамі
М. кара́ліне кара́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чарні́ца

адна ягада чарніц’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чарні́ца чарні́цы
Р. чарні́цы чарні́ц
Д. чарні́цы чарні́цам
В. чарні́цу чарні́цы
Т. чарні́цай
чарні́цаю
чарні́цамі
М. чарні́цы чарні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)