род кветкавых раслін сям. пальмаў. Каля 30 відаў. Пашыраны ў трапічнай Афрыцы, на Мадагаскары (1 від) і ў Паўд. Амерыцы (1 від). Трапляюцца на балотах, забалочаных глебах, затапляльных нізінах.
Аднаствольныя ці са шматлікімі стваламі пальмы выш. 9—12 м. Лісце перыстае, даўж. 15—20 м. Суквецці буйныя (дыяметрам 4—5 м), галінастыя, з песцікавымі і тычынкавымі кветкамі. Плады з валакністай абалонкай. Пасля плоданашэння расліна адмірае (монакарпічныя расліны). Лісце і чаранкі маюць трывалае валакно (піясава), з якога вырабляюць шчоткі і плеценыя вырабы. Лісце — дахавы матэрыял. З соку гатуюць пальмавае віно і гарэлку, плады спажываюць у ежу, з іх атрымліваюць алей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛАГІНЕ́ЛА (Selaginella),
род споравых раслін сям. селагінелавых. Каля 700 відаў. Пашыраны ўсюды. Большасць С. трапляецца ў вільготных трапічных лясах, здольныя доўгі час знаходзіцца ў цемнаце і вадзе. У пустынных С. у час засухі лісце і парасткі скручваюцца і расліна ўпадае ў крыптабіёз (пры ўвільгатненні — ажывае). На Беларусі культывуюць у аранжарэях і пакоях.
Шматгадовыя дзераза- або мохападобныя травяністыя расліны ад далікатных дзярнінных форм выш. 5—10 см да лазячых і павойных з даўж. сцябла да некалькіх метраў. На парастках 2 рады дробнага спіннога лісця і 2 рады больш буйнога бакавога. Размнажаюцца спорамі і вегетатыўна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Суса́к ’вадзяная ці балотная расліна, Butomus L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’банцушнік парасонавы, Butomus umbellatus L.’ (Некр. і Байк.). Цюркізм, але дакладная крыніца не вызначаны Мяркулава (Очерки, 55–56) параўноўвае з баш.сǝскə ’кветка’, чув. çеçке, тат.сǝсǝк ’тс’, таму што расліна цвіце прыгожымі ружовымі кветкамі; як вадзяная расліна звязваецца з тур.susak ’вядро, коўш’, кірг.сууса ’хацець піць’, тат.сусау ’тс’ (Дзмітрыеў, Строй, 544). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 482. Беларускае, відаць, з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́чкі ‘шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых’ (ТСБМ), ‘расліна Sempervivum L.’ (Кіс.), ско́чка ‘скочкі’ (Янк. 3., Сл. Брэс., ТС, ЛА, 1). Укр.ско́чка, польск.skoczek, skoczki ‘тс’. Да скакаць, скочыць (гл.), таму што маладыя разеткі расліны, адрываючыся, адскакваюць ад мацярынскай расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́чка ’мышыны гарох’ (Шатал.). Памяншальнае да віка, паколькі расліна гэта нагадвае віку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бура́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых.
Палоць буракі.
2. Караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч, сыравіна.
Убіраць буракі камбайнам.
○
Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх вырабляюць цукар.
|| памянш.бурачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым.бура́чны, -ая, -ае ібурако́вы, -ая, -ае.
Бурачны колер (лілова-чырвоны). Бураковы сок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сала́та, -ы, ДМ -ла́це, ж.
1. Травяністая агародная расліна, лісты якой сырымі ўжыв. ў ежу.
2.мн. -ы, -аў. Халодная страва з нарэзаных кавалачкамі кампанентаў, напр. гародніны, яек, мяса, рыбы і пад., палітых якім-н. соусам, алеем, з якой-н. прыправай.
Мясная с.
|| прым.сала́тавы, -ая, -ае ісала́тны, -ая, -ае.
С. колер (светла-зялёны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цыбу́ля, -і, ж.
1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.
Пасадзіць цыбулю.
2.зб. Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.
Зялёная ц.
Рэпчатая ц.
3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.
Ц. мядзведжая.
|| памянш.-ласк.цыбу́лька, -і, ДМ -льцы, ж.
|| прым.цыбу́льны, -ая, -ае.
Сямейства цыбульных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Палявая травяністая меданосная расліна сямейства грэчкавых, з зярнят якой робяць муку, крупы і інш. Па пояс тут вырасце грэчка І мёдам запахнуць палі.Панчанка.
2. Зерне гэтай расліны. Пасеяць грэчку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замо́рак, ‑рка, м.
Разм. Кволая, фізічна недаразвітая істота, расліна. Светазар.. — дзяцюк, што рост, што плечы — усім хлопец узяў. А.. [Федзька] — і глядзець няма на што: бледны, худзенькі заморак.Ракітны.Каласы-заморкі не схіляліся долу, а стаялі тырчком.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)