◎ Паўёў хвост ’рагулькі палявыя, Delphinium consolida L.’ (Бейл.). Да пава і хвост (гл.). Матывацыя: расліна, што цвіце, сваім сінім колерам кветак нагадвае распушчаны хвост паў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)