Нішто́ ’нішто; абы-як; не шкодзіць’ (Нас.), ’нядрэнна’ (Сл. ПЗБ), ’нішто’ (Касп., Бяльк.), ’нядрэнны, нядрэнна’ (докш., Янк. Мат.; Янк. 1), ’нічога сабе, нішто’ (Гарэц.), нішчо́ ’нішто, ні адно; нічога, так сабе; нядрэнна, добра; нічога страшнага, хоць бы што; нядрэнны, неблагі; немалы’ (ТС), ’нічога, нішто’ (Мат. Гом.), укр.ніщо́ ’нішто, няма чаго’, рус.ничто́ ’нічога; добра, нядрэнна’, польск.nic ’нічога, ані трошкі’, чэш.nic ’нічога’, славац.nič, в.-луж.ničo, н.-луж.nico, славен.nȉč, серб.-харв.ни̏шта, макед.ништо, балг.нищо. Прасл.*ni‑čь(to), параўн. авест.naēčit ’нішто’ (ESSJ SG, 2, 488–490; Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 398; Бязлай, 2, 222; Шустар-Шэўц, 13, 1001). Адносна семантыкі гл. нічога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сатана́ ’у некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу, д’ябал’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сата́н ’сатана; надакучлівы чалавек’ (Нас.), са́тан, сатана́ ’сатана’, сата́нье ’чэрці’ (ТС). Укр., рус.сатана́, ст.-рус.сатана, ст.-слав.сотона, чэш.satan, satanáš, славац., н.-луж., в.-луж.satan, серб.-харв., славен.sotona, балг.сатана, сатона, макед.satana. Старажытнае запазычанне з грэч.σατανας, якое са ст.-яўр.sāţān (Міклашыч, 317; Фасмер, 3, 565; Кіпарскі, Gemeinslaw., 130), а не з гоц.satana, як лічаць Стэндэр–Петарсан (Slaw.-germ., 430 і наст.), Махэк₂, 538. Форму сатанаФасмер (там жа) тлумачыць другасным прыстасаваннем да грэч. формы. Сюды ж сатані́ць ’сварыць каго-небудзь з кім-небудзь’, ’шкодзіць’, ’зводзіць, падбухторваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
throat[θrəʊt]n.
1. го́рла, гло́тка; гарта́нь;
a lump in one’s throat камя́к у го́рле;
I have a sore throat. Мне баліць горла;
clear one’s throat адка́шлівацца
2. ву́зкі прахо́д; жарало́ вулка́на, гарлаві́на
♦
cut one’s own throatшко́дзіць сабе́, рабі́ць сабе́ шко́ду;
jump down smb.’s throat не дава́ць каму́-н. і сло́ва сказа́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
здаро́ўе, ‑я, н.
Стан арганізма, пры якім нармальна дзейнічаюць усе яго органы. Берагчы здароўе. Адбіцца на здароўі. Па стану здароўя. Курыць — здароўю шкодзіць. □ Гарцаваць на кані не дазвалялі [дзеду Астапу] ўжо гады і здароўе.Лынькоў.// Пра самаадчуванне, стан каго‑н. Смалістыя бары, верасовыя паляны і лясныя кветкі папаўняць новы горад водарам жыцця і сілы, прынясуць здароўе і радасць жыхарам беларускага нафтагорада.Грахоўскі.
•••
Добрага здароўя — а) пажаданне пры развітанні; б) прывітанне пры сустрэчы. — Добрага здароўя, добрай раніцы, — першымі адказалі Ахрэму жанкі.Кавалёў.
За ваша здароўе — пажаданне таму, за каго паднімаюць тост.
На (добрае) здароўе — адказ-пажаданне гаспадара таму, хто дзякуе за частаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
blight
[blaɪt]1.
n.
1) по́шасьць, хваро́ба, шко́днік (расьлі́наў)
2) Figur. расчарава́ньне n., уда́р -у m.
3) занепада́ньне n., заняпа́д -у m.
urban blight — гарадзкі́ заняпа́д
2.
v.t.
1) выкліка́ць хваро́бу расьлі́наў; шко́дзіць
2) разьбіва́ць, руйнава́ць (надзе́ю, пля́ны)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Карна́ць ’укарочваць’ (Нас.). Укр.корнати, рус.корнать, чэш.krniti ’кастрыраваць’, серб.-харв.кр́њити ’абломліваць, рэзаць, шкодзіць’, славен.krniti ’абразаць, калечыць’; прасл.kъrniti/karnati. Магчыма, да прасл.*kъrpnǫti з наступным пераўтварэннем на дыялектнай глебе ў *kъrnǫti > *kъrniti, паколькі *kъrnǫti успрымалася як разавае дзеянне (для *kъrpnǫti > *kъrnǫti параўн. topnǫti > tonǫti ’тануць, тапіцца’). Калі дапусціць *kъrniti < *kъrnǫti < *kъrpnǫti, тады можна даць наступныя індаеўрапейскія паралелі да славянскіх слоў: літ.kir̃pti ’рэзаць’ (альтэрнацыя ir/ur у балтыйскіх мовах добра вядомая). Лат.cìrpt ’тс’, ст.-інд.kṛpāṇi ’нажніцы, кінжал’ ст.-грэч.κρώπιον ’серп’, ірл.corran ’тс’, cirrim ’рэжу’ (Фрэнкель, 257–258). Існуючыя этымалогіі (∼ літ.kur̃sti ’глухнуць’, лат.kurns ’глухі’ або ст.-інд.kírṇáḥ ’паранены’ і інш. гл. Фасмер, 2, 350) не задавальняюць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
га́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм.
1.што і без дап. Забруджваць спаражненнямі. Галубы гадзяць падаконнік.
2.што. Псаваць, брудзіць. Нельга гадзіць мэблю.
3.Шкодзіць, рабіць подласці.
4. Нудзіць, выклікаць пачуццё агіды. Усё нячыстае мяне гадзіць./убезас.ужыв.Яго гадзіла.
1. Старацца задаволіць каго‑н., робячы прыемнае, патрэбнае; дагаджаць. Госцю гадзі, ды і сябе глядзі.Прыказка.
2. Садзейнічаць, спрыяць каму‑, чаму‑н. Ішлі дажджы. І гэта вельмі гадзіла на поле.Чорны.
3.каго. Абл. Наймаць на працу на пэўны час. Стэпа засаб пяць год гадзіла яго пастухом у сваім мястэчку.Гартны.
•••
Гадзіць як благой (ліхой) скуле — вельмі дагаджаць каму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Clara pacta claros faciunt amicos
Ясныя ўмовы ствараюць добрых сяброў.
Ясные условия создают добрых друзей.
бел. Лік дружбе не шкодзіць. Дружба дружбай, а грашам рахунак.
рус. Честная плата, верная дружба. Дружба дружбой, а табачок врозь. Счёт чаще ‒ дружба слаще. Счёт дружбе не помеха. Чаще счёт ‒ дружба крепче. Счёт дружбы не портит.
фр. Les bons comptes font les bons amis (Хороший счёт делает/создаёт хороших друзей). Ami jusqu’à la bourse (Друг ‒ до кошелька).
англ. Short reckonings make long friends (Короткий счёт удлиняет дружбу).
нем. In Geschäftssachen hört die Freundschaft auf (В сделках дружба прекращается).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Cena comesa venire
Прыходзіць пасля абеду.
Приходить после обеда.
Хто позна ходзіць, сам сабе шкодзіць. Прыйсці ў свіныя галасы. Прыйсці на шапачны разбор.
Рус. Приходить к шапочному разбору. Едет Емеля ‒ ждать его неделю.
фр. Qui ne vient à l’heure dîne par coeur (Кто вовремя не приходит, остаётся без обеда).
англ. He who sleeps catches no fish (Кто спит, не поймает рыбы). Last come, last served (Последний пришёл, последним обслужили).
нем. Auf den letzten Drücker kommen (Прийти в последний момент). Kommen, wenn alle Messen gesungen sind (Прийти, когда спеты все мессы).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
prejudice
[ˈpredʒədəs]1.
n.
1) прадузя́тасьць f.
a prejudice against doctors — прадузя́тасьць супро́ць лекаро́ў
a prejudice in favor of — прадузя́тасьць на кары́сьць каго́-чаго́
2) шко́да, кры́ўда f.
to the prejudice of — на шко́ду каму́-чаму́
2.
v.
1) быць прадузя́тым
2) псава́ць; шко́дзіць; кры́ўдзіць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)