1. Які знаходзіцца ў сярэдзіне, паміж якімі-н. крайнімі пунктамі, велічынямі і пад.; прамежкавы.
Сярэдняе цячэнне ракі.
С. ўзрост.
2. Які ўяўляе сабой велічыню, атрыманую дзяленнем сумы некалькіх велічынь на іх колькасць.
Сярэдняя зарплата за год.
Сярэдняя вага.
Сярэдняя хуткасць цягніка.
Сярэдняе (наз.) арыфметычнае.
3. Пасрэдны; ні добры, ні благі.
С. студэнт.
Сярэднія поспехі.
4. Не вышэй звычайнага ўзроўню, нормы.
Сярэднія патрабаванні.
Чалавек сярэдняга росту.
○
Сярэдняе вуха — поласць за барабаннай перапонкай, перад унутраным вухам.
◊
Вышэй (ніжэй) сярэдняга — вышэй (ніжэй) якой-н. нормы.
У сярэднім — зыходзячы з сярэдніх велічынь, паказчыкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
труба́, -ы́, мн. тру́бы і (з ліч. 2, 3, 4) трубы́, труб, ж.
1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.
Водаправодная т.
2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.
3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.
Матачная т.
4.узнач.вык., каму-чаму і без дап. Пра дрэннае становішча, гібель, пагібель (разм.).
Цяпер нам — т.
Справа — т.
◊
Вылецець у трубу (разм.) — разарыцца, застацца без грошай.
Хвост трубой (разм., жарт.) — не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.
|| памянш.тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.тру́бны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ХАРАСА́Н (сярэднеперс., літар. — усход сонца),
гістарычная вобласць у 3 — сярэдзіне 18 ст. на Сярэднім Усходзе, якая ўключала паўн.-ўсх.ч. сучаснага Ірана, Мервскі аазіс, аазісы на Пд сучаснага Туркменістана, паўн. і паўн.-зах. часткі сучаснага Афганістана. Назва Х. (Хварасан) вядома з часоў Сасанідаў. Усярэдзіне 7 ст. заваяваны арабамі. Пасля распаду Араб. халіфата ўваходзіў у 9 — пач. 16 ст. па чарзе ў склад дзяржаў Тахірыдаў, Сафарыдаў, Саманідаў (гл.Саманідаў дзяржава), Газневідаў, Сельджукідаў, Харэзмшахаў і інш. Да мангольскіх заваяванняўу 1220-я г. адна з найб. эканамічна развітых абласцей. Сярэдняга Усходу. У 1510—1736 у складзе Сефевідаў дзяржавы. Пасля яе падзення частка Х. (Герацкая вобл. і Балх) увайшла ў склад Афганістана, частка — у склад Ірана, а Мерв заваяваны ў пач. 19 ст. туркменамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РЫ (англ. tory),
палітычная партыя ў Вялікабрытаніі ў канцы 17 — сярэдзіне 19 ст. Узнікла ў 1670—80-я г. як групоўка прыхільнікаў абсалютызму, да сярэдзіны 18 ст. канчаткова склалася як партыя зямельнай арыстакратыі і вярхоў духавенства, разам з вігамі стала адной з 2 вядучых партый брыт.двухпартыйнай сістэмы. З 1780-х г. да 1830 прадстаўнікі Т. няспынна панавалі ў парламенце і ўзначальвалі ўрады краіны. Становішча Т. падарвалі хлебныя законы 1815 і праведзеная ў 1832 вігамі парламенцкая рэформа, якая дала доступ у парламент прамысл. буржуазіі. У выніку вострай унутрыпарт. барацьбы ў сярэдзіне 19 ст. старая партыя Т. фактычна распалася, на яе аснове сфарміравана Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, за членамі якой захавалася неафіц. назва «торы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
метатэ́за
(фр. metathese, ад гр. metathesis = перастаноўка)
перастаноўка суседніх гукаў усярэдзіне слова з мэтай змяніць яго агульнапрынятае гучанне; найбольш пашырана ў вусна-паэтычнай народнай творчасці, асабліва ў дзіцячых жанрах (напр. «талерка — тарэлка»).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БОБР,
рака ў Беларусі, у Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і ў Крупскім і Барысаўскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўж. 124 км. Пл. вадазбору 2190 км². Пачынаецца на Аршанскім узв., каля в. Рафалова Талачынскага р-на, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Асн. прытокі: Можа, Еленка, Пліса (злева), Нача (справа).
Даліна трапецападобная, шыр. 1—2 км. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шыр. 300—500 м. Рэчышча звілістае, утварае меандры, шыр. ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м³/с. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом усярэдзіне сакавіка. Па берагах паселішчы баброў, у пойме меліярац. каналы. На рацэ гар. пасёлкі Крупкі і Бобр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пры́талка1 ’перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі’ (Нас., Мат. Гродз.), ’бакавы стаяк асады ў вокнах, дзвярах’ (Бяльк.), пры́талака ’перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі’ (Сцяшк., Інстр. 1, Ян.). З рус.при́толка ’драўляная аправа праёма ў сцяне для дзвярэй, вокнаў; дзвярныя вушакі або аконная шуфляда’; ’слуп усярэдзіне хаты для падтрымання перагародкі’, ’паша, выган’. Звязана з паталок (гл.) (Фасмер, 3, 367; Праабражэнскі, 2, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасярэ́дзіне, прысл. і прыназ.
1.прысл.Усярэдзіне, у цэнтры, на аднолькавай адлегласці ад аднаго і другога краю. Школьная святліца здалася Міхасю такою веліччу, такім хараством, што ён стаў пасярэдзіне і не смеў ступіць далей.Колас.Па шырокім асфальце ішла прыгожая, хораша адзетая пара. Упоравень адно з адным, а пасярэдзіне сын.Кулакоўскі.У хаце пуста і няўтульна. Пасярэдзіне чорная печка.Асіпенка.З краёў балота зарасло альшэўнікам і лазой, а пасярэдзіне было амаль голым, толькі дзе-нідзе купкамі выбіваўся малады альхоўнік.Дуброўскі.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «пасярэдзіне» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры назве месца або прасторы, усярэдзіне ці ў цэнтры якіх што‑н. знаходзіцца, адбываецца. Пасярэдзіне мястэчка, збоку рыначнай плошчы, узвышаецца белы касцёл.Брыль.Пасярэдзіне школы стаяў стол для настаўніка.Колас.Вышэй маста берагі рэчкі крутыя і высокія. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, пасярэдзіне якой у жоўтым напоеным пяску і цячэ гэтая невялічкая рэчка.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДРО́КС,
спосаб бясполымнага ўзрывання. Заснаваны на імгненнай рэакцыі пры награванні электразапальнікам парашкападобнай сумесі хім. рэчываў усярэдзіне патрона (таксама наз. гідрокс) з адначасовым вылучэннем цеплыні і ўтварэннем вял. колькасці вадзяной пары, азоту і дыаксіду вугляроду.