прасту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і без дап. Утварыць стук; паведаміць што‑н. умоўным стукам. // без дап. Прайсці, прабегчы са стукам. Па калідоры прастукаў абцасамі суседскі хлопчык. Корбан.

2. каго-што. Даследаваць стан унутраных органаў пры дапамозе лёгкага пастуквання (пальцамі ці малаточкам) па паверхні цела; выстукаць. Прастукаць хвораму грудзі.

3. што і без дап. Стукаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Злёгку стукаць сваёй чаркай (шклянкай) аб чарку (шклянку) каго‑н. другога ў знак прывітання, віншавання. Вера Іванаўна ў апошні час пабыла нават крышталёвыя кілішкі — калі імі поўнымі чокаліся, яны неяк адменна звінелі. Сабаленка. І раптам паверх занавескі на шкляных дзвярах дзяўчынка ўбачыла, што маці і бацька сядзяць за сталом і... чокаюцца бакаламі. Памірыліся! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забільдзець ’загусці’ (варонеж., Шатал.). З літ. bildė́tiстукаць, гучаць, грымець’, у якім адбылася змена значэння (адкуль *більдзець), да якога даданы прэфікс за‑. Лаўчутэ, Сл. балт., 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приударя́ть несов.

1. разг. (злёгку) сту́каць;

2. прост. прыўдара́ць, прыўда́рваць, прыналяга́ць;

3. (начинать ухаживать) прост. прыўдара́ць, прыўда́рваць (за кім), заляца́цца (да каго); см. приуда́рить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ударя́ть несов.

1. (бить) біць; (наносить удары) удара́ць; (стукать) сту́каць;

2. в др. знач. удара́ць; см. уда́рить 2;

3. прост. (ухаживать) прыўдара́ць, ганя́цца, бе́гаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пу́каць1стукаць, страляць, лопаць, падаць з глухім гукам’ (Нас., лельч., Нар. лекс.; Мат. Маг.; Сл. ПЗБ), пу́кацца ’лопацца; падаць’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц., Нас., ТС, паст., вільн., лаг., Сл. ПЗБ; Шат.), сюды ж пу́каўка іран. ’пра лёгкую зброю’ (ТСБМ); укр. пу́катистукаць, лопаць’, рус. пу́катьстукаць, страляць, лопаць, пухкаць’, польск. pukaćстукаць, страляць’, чэш. pukati ’лопаць, пухкаць’, славац. pukat ’тс’, в.-луж. pukać, н.-луж. pukaś ’тс’, славен. pókati ’лопаць’, púkati ’пухкаць, псаваць паветра’, серб.-харв. pući (puknuti); pucati ’лопаць; страляць’, балг. пу́кам ’тс’, макед. пука ’тс’. Прасл. *pukati ’выдаваць глухі гук’; назалізаваны варыянт *pǫkati ’лопаць, лопацца’, магчыма, у выніку другаснага збліжэння на базе “вобразнай” семантыкі. Этымалогію гукапераймальнага бел. пу́каць, пу́кнуць ’выдаваць глухі трэск падобна да гуку пу́’, аформленага тыповым для гукаперайманняў фармантам ‑к‑, прапанаваў яшчэ Шымкевіч (2, 32), тое ж у Насовіча: въ кишкахъ пу́каець (Нас.), параўн. в.-луж. wutroba pukoce ’тс’. Узводзяць да і.-е. кораня *peu̯‑: *pou̯‑: *pū̆‑, які, пашыраны фармантам ‑s‑, прадстаўлены і ў пухнуць, гл. Фасмер, 3, 403; Шустар-Шэўц, 2, 1189; Чарных, 2, 82; ЕСУМ, 4, 630. Параўн. пухкаць, по́каць (гл.).

Пу́каць2 ’абіваць збожжавыя; каласаваць ячмень’ (віц., ЛА, 2; шуміл., Сл. ПЗБ; Бяльк.). Верагодна, да ну́каць ’біць, стукаць’ пад уплывам літ. pūkuoti ’біць, малаціць’, аднак геаграфія слова, параўн. рус. ну́кать ’тс’, а таксама ’абіваць галоўкі ільну’, ’выбіваць бялізну прачом’ (калуж., цвяр., пск., смал.) і ’малаціць гарох, сачавіцу’ (паўд., Даль), дае падставы бачыць тут супольную арэальную семантычную інавацыю ’біць’ — ’малаціць’.

Пу́каць3 ’іграць на скрыпцы, пальцамі перабіраючы струны’ (Ян.). Відаць, да пу́каць1стукаць, выдаваць адрывістыя, рэзкія гукі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тох-тох-тох ’стук-стук-стук’ (кам., ЖНС). Гукапераймальнае. Ад тог‑ утвораны ‑ка‑дзеяслоў то́хкаць ’тахкаць, стукаць, торгаць’ (ТС), з частковай рэдуплікацыяй — то́хтаць ’пульсаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарада́хаць (тарада́хатэ) ’тарахцець, тарабаніць, стукаць’ (драг., Нар. лекс.), тарадэ́ніць ’гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.), тарадон ’пустабрэх, трапло’ (Барад.). Гукапераймальнае, параўн. тырайда, таранда, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

knuckle

[ˈnʌkəl]

1.

n.

1) суста́ў -ва m. (па́льца)

2) кале́на або́ лы́тка (жывёліны, ужыва́ныя, як мя́са)

2.

v.i.

сту́каць па́льцам, сту́кацца

to knuckle down (under), informal – падда́цца, саступі́ць каму́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

калаці́ць, калачу́, кало́ціш, кало́ціць; незак.

1. каго-што. Выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць, трэсці.

Выбухі гармат калацілі горад.

К. яблыкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго (што). Выклікаць дрыжыкі (пра страх, ліхаманку, холад і пад.).

Мяне калоціць (безас.).

3. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).

4. што. Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай (разм.).

К. зацірку.

5. перан., каго (што). Выклікаць непрыемнае пачуццё.

Гэта несправядлівасць калоціць мяне.

6. каго-што і без дап. Часта і моцна стукаць; наносіць удары, біць (разм.).

К. кулакамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)