Пярсце́ц 1 (пярсьце́ц) ’безыменны палец’ (Ласт., Стан.). Памянш. да *pьrstъ > (гл. пярсты), параўн. ст.-польск. pierściec ’палец’ у складзе батанічных назваў piącipierściec, pięćpierściec (1437 г.) ’дуброўка, Potentilla L.’ (*pьrst‑ьcь, гл. Банькоўскі, 2, 559), балг. пръсте́ц ’від грыбоў; узор на кажуху’ (ад пръст ’палец’) і пад.

Пярсце́ц 2 (персце́ц) ’яма на тарфянішчы пасля пажару’ (ТС). Відаць, да прасл. *pьrstь ’попел, прах’, параўн. ст.-бел. персть ’зямля’, укр., рус. пе́рсть ’тс’, польск. pierść ’сухая сыпкая зямля, пыл’, чэш., славац. prsť ’зямля, верхні пласт глебы’, в.-луж. pjeršć ’тс’, славен. pȓst ’тс’, серб.-харв. пр̑ст ’тс’, балг. пръст ’выкапаная зямля; попел, пыл’, макед. прст ’зямля, пыл’, ст.-слав. прьсть, пръсть ’прах’, роднасныя літ. pir̃kšnys мн. л. ’жар, прысак’, лат. pìrkstis ’прысак’, ст.-інд. pŕ̥s̥an ’плямісты, стракаты’, ст.-ісл. fors ’вадапад’ (Фасмер, 3, 245; Шустар-Шэўц, 2, 1082; БЕР, 5, 829; Скок, 3, 57; Сной₂, 589; ЕСУМ, 4, 355). Да семантыкі параўн. балг. пръ́стник ’заглыбленне, яма’, пръстница ’месца, дзе капаюць гліну’ і пад.; тапонім польск. Pierściec (1550 г.) у Сілезіі (Банькоўскі, 2, 559). Матывацыйна звязана з порах, перхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЧЫ́СТКА АСЯРО́ДДЗЯ,

комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні наступстваў забруджвання навакольнага асяроддзя ад антрапагеннага ўздзеяння. Падзяляецца на ачыстку паветра, ачыстку паверхневых і падземных водаў, глебы, біясферы і мерапрыемствы па зніжэнні антрапагеннага, шумавога і тэмпературнага забруджвання. Ачыстка паверхневых водаў прадугледжвае стварэнне сістэмы фільтрацыі, аэрацыі, абясшкоджання вады ў паверхневых крыніцах, ачыстку сцёкавых водаў, стварэнне замкнёных сістэм водазабеспячэння прадпрыемстваў, укараненне сістэм біял. ачысткі, рэканструкцыю сетак і збудаванняў сістэм водазабеспячэння. Ачыстка падземных водаў неабходная ў выпадках забруджвання гэтых водаў нітратамі, радыенуклідамі і інш. шкоднымі для здароўя чалавека рэчывамі. Пры значным перавышэнні забруджвання падземных водаў прадугледжваецца забарона іх ужывання. Ачыстка глебы патрабуецца ў выпадках перанасычэння яе мінер. ўгнаеннямі і ядахімікатамі, назапашваннем адходаў прам-сці ці жыццядзейнасці чалавека (звалкі). Выкарыстоўваюць прыёмы агратэхнікі і севазвароту, утылізацыі адходаў і інш.; у выпадках катастрафічнага яе забруджвання (напр., радыенуклідамі) неабходна радыкальная ачыстка з выдаленнем і пахаваннем паверхневых пластоў глебы і забаронай іх выкарыстання. Ачыстка біясферы прадугледжвае паніжэнне ў ёй узроўню шкодных рэчываў: новых хім. злучэнняў (ксенабіётыкі, некаторыя пестыцыды, поліхлорбіфенілы і інш.), часцінак і чужародных прадметаў (попел, сажа, пыл і інш.), а таксама шуму, радыеактыўнасці (ад ядз. выпрабаванняў, назапашванне радыеактыўных адходаў ад АЭС, пры аварыях на атамных прадпрыемствах і інш.). У выпадках забруджвання біясферы радыенуклідамі неабходна спец. пахаванне заражаных жывёльных і раслінных аб’ектаў ці абмежаванае іх выкарыстанне.

Т.​А.​Філюкова.

т. 2, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

я́мка, ‑і, ДМ ямцы; Р мн. ямак; ж.

Памянш. да яма (у 1 знач.); невялікая яма. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік. Капыловіч. // Невялікае паглыбленне на чым‑н., у чым‑н. Вусны.. [Буракова] адразу пасмяглі, на шчоках большымі зрабіліся ямкі, і стала відаць многа маршчын каля вачэй. Ермаловіч. // Выемка, ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар, попел. У ямцы на прыпечку тлела некалькі вугалёў, прысыпаных попелам. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пыш ’прысак’: колькі пышу! (слонім., Нар. лекс.), рус. пыш ’тс’, сюды, відаць, і пыш, пышь ’мякіна ад грэчкі, канапель’; параўн. таксама славен. piš ’бура, навальніца, дождж з ветрам’. Прасл. *pyšъ утворана ад *pychati ’дуць, узлятаць ад подыху’, што пацвярджае і славен. piš ’подых, дыханне’, а таксама рус. пышать ’дыхаць, рабіць уздыхі і выдыхі’, гл. Фурлан–Вязла». З, 43; Фасмер, 3, 422; іншыя фанетычныя варыянты ў рус. арл. пыс ’прысак, попел’, ярасл. пыск ’лёгкі налёт на вуглях’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. парубіць ​2 (у 2 знач.). Ды і хіба ж звяно Гардзейчык не заслужыла гэтага? Папрацавалі яны. Попел на саначках з лесу вазілі — ля вогнішчаў пасля парубкі збіралі. Савіцкі.

2. Месца, дзе высечаны або дзе высякаецца лес; вырубка.

3. Незаконная, недазволеная высечка лесу. Увечары ў хаце ў Міроніхі акт аб парубцы падпісваў вартаўнік калгаснай лесапілкі Васіль, дэпутат сельскага Савета Папас і Клім з ляснічым. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Рабіцца сівым. «Ці то сівець пачаў [Глеб], ці то проста святло на валасах пераліваецца... Мы ж амаль равеснікі», — падумаў Макар. Дуброўскі. Дармо, што сівеюць мае аднагодкі — вучы нас, краіна, сягоння нанова! Вялюгін.

2. Віднецца, вылучацца здалёк (пра што‑н. шаравата-белае, сівое); шарэць. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні. Хадкевіч. Яшчэ не прыбіты дажджом попел сівеў на тым месцы, дзе стаялі хата і хлевушок. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спапялі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Спаліць датла, ператварыць у попел. Хадзіў агонь на двор з двара, Жалобна ветры вылі. Славуты домік песняра Фашысты спапялілі. А. Александровіч. Усё пярун тут спапяліў. Тут балявала смерць па-царску. Дайнека. / у перан. ужыв. Вочы .. [Сёмкі] гатовы, здаецца, спапяліць усё перад сабой. Лынькоў.

2. перан. Растраціць у барацьбе з чым‑н. (жыццё, сілы і пад.). А ці не надта замнога для лёсу аднаго пакалення каханняў, надзей, запаветных імкненняў спапяліў ваенны пажар? Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́рах 1 ’пыл’, ’парушынка’, ’прах’ (Нас., Нік., Уладз., Байк. і Некр.: круп., Сл. ПЗБ), укр. по́рох ’тс’, рус. дыял. по́рох ’тс’, польск. proch ’пыл’, prochy ’астанкі’, славац. prach ’пыл’, чэш. prach ’тс’, славен. prah ’пыл’, pȓh ’пыл; попел’; ’плесня’, серб.-харв. prȃh ’тс’, балг. прах ’пыл, парашок’, макед. прав ’тс’, ст.-слав. прахъ ’тс’. Прасл. *porxъ ’пыл’, вытворнае ад варыянтнай асновы *porx‑/*pъrx‑/*pьrx‑ < і.-е. *pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’, прадстаўленай таксама ў персць ’шчопаць’ (гл.), рус. дыял. персть ’пыл, прах, зямля’, укр. персть ’зямля’, балг. пръст ’зямля, попел, прах’. Гл. по́рскаць, парахня, парахно. На падставе славен. pȓh ’пыл’ Сной₂ (573) супрацьпастаўляе прасл. *pьrxъ, якое звязваецца з *pьrati ’ляцець’, што неабавязкова, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 199.

По́рах 2 ’выбуховае рэчыва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Бес., Нас., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), укр. по́рох, рус. по́рох, польск. proch (strzelniczy), запазычанае літ. pãrakas ’тс’. Тэрміналагізаванае ўтварэнне на базе порах 1 (гл.) з поўнагалоссем, што не уласціва паўднёваславянскім мовам; звязана з дамешкай у склад выбуховага рэчыва вугальнага пылу, парашку. У ст.-бел. з XVI ст., у рус. сустракаецца з канца XVI — пачатку XVII ст. (Чарных. 58; Цыганенка, 319–320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́та

1. Шклаварня, плавільны ці меднаробчы завод (БРС).

2. Месца, дзе здабывалі попел і паташ (Бых. пав. Рам. 1912, 3).

□ в. Гута Бых., в. Гута Паст., ур. Гута (поле) каля в. Віравая Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ashes

1) по́пел -у m.

hot ashes — пры́сак -у m.

2) це́ла нябо́жчыка, аста́нкі, парэ́шткі pl. only; тло n., прах -у m.; пыл -у m.

to turn to dust and ashes — рассы́пацца ў пыл, спарахне́ць

3) руі́ны pl.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)