КАНА́ТНАЯ ДАРО́ГА,

збудаванне для транспартавання грузаў і пасажыраў у падвесных ваганетках (цялежках, крэслах, кабінах), якія рухаюцца па стальных канатах, нацягнутых паміж апорамі. Бываюць грузавыя, пасажырскія і камбінаваныя, 2- і 1-канатныя, з кальцавым і маятнікавым рухам ваганетак. Будуюць у горных, перасечаных і інш. цяжкадаступных мясцовасцях, гарадах, перагружаных наземным транспартам.

Грузавыя К.д. звычайна 2-канатныя з кальцавым рухам ваганетак. Вугал пад’ёму да 30° і больш, скорасць да 3,3 м/с і больш. Выкарыстоўваюцца ў гарнаруднай, металургічнай, хім. і інш. галінах прам-сці. Пасажырскія К.д. бываюць 2-канатныя з маятнікавым і кальцавым рухам вагонаў (на 12—100 або 4 чал.) і 1-канатныя (звычайна кальцавыя) з жорстка замацаванымі 1- або 2-меснымі сядзеннямі. Вышыня пад’ёму да 3 км, скорасць руху 1,5—11 м/с. У горнай мясцовасці пашыраны 1-канатныя буксіровачныя К.д. для гарналыжнікаў. Бываюць і наземныя К.д. для перамяшчэння ваганетак і інш. трансп. сродкаў па вузкакалейных рэйкавых пуцях, пракладзеных па крутым пад’ёме. Выкарыстоўваюцца ў кар’ерах, на прамысл. прадпрыемствах і інш.

І.​І.​Леановіч.

Схема падвеснай канатнай дарогі: 1 — механізм нацяжэння канатаў; 2 — вагоны; 3 — накіравальная рэйка для зняцця вагонаў з канатаў; 4 — лябёдка; 5 — нерухомы канат, па якім коцяцца вагонныя колы; 6 — рухомы канат, які цягне вагоны паміж станцыямі.

т. 7, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бездапамо́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа сам, сваімі сіламі справіцца з чым‑н.; які мае патрэбу ў дапамозе; слабы. Маленькі чалавечак, загорнуты ў прасцірадла, захутаны ў кажух, ляжаў там, ляжаў нерухомы, бездапаможны. Лынькоў. Выгляд .. [Стэфы] быў такі бездапаможны і няшчасны, што адразу было відаць: яна страціла ў сваім жыцці самае дарагое і адзінае і не мае надзеі знайсці яго другі раз. Чарнышэвіч. // перан. Вельмі дрэнны, бяздарны, слабы. Назаўтра прыношу рукапіс і выбіраю лепш апрацаваныя раздзелы.. Усё, што выглядала прыстойна, нават здавалася добрым, перад .. [Коласам] ліняе, робіцца бездапаможным. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыўзня́ць, ‑німу, ‑німеш, ‑німе; зак., каго-што.

1. Не вельмі высока, трохі ўзняць, падняць. Васіль Васільевіч прыўзняў дошку ў падлозе, дастаў пакунак, абгорнуты паперай. П. Ткачоў. Жоўты, васковы твар Алёшы быў нерухомы. Анатоль Пятровіч адной рукой прыўзняў хлопца за плечы, а другой паднёс яму вады. Нядзведскі. Хлопцы прыўзнялі галовы з зямлі і пачалі пазіраць на танкі. Паслядовіч.

2. перан. Ажывіць, палепшыць. Выпітая, хоць і ў сціплай дозе, чарка прыўзняла настрой. Машара. Нялёгкая справа — прыўзняць жывую гутарку да высокага гучання паэмы. «Полымя».

•••

Прыўзняць заслону — зрабіць вядомым што‑н. тайнае, скрытае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fixed

[fɪkst]

adj.

1) нерухо́мы, неперасо́ўны, ста́лы, замацава́ны; цьвёрды (пра цэ́ны)

2) вы́значаны, акрэ́сьлены; усталява́ны, ста́лы (пла́та за таксі́)

3) пі́льны, ува́жлівы; утаро́плены

a fixed gaze — пі́льны, утаро́плены по́зірк

4) informal за́гадзя дамо́ўлены ы́нік ма́тчу); змахлява́ны

5) Chem. зьвя́заны, неляту́чы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

засты́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні. Застылы тлушч. □ Нажом з драўлянымі тронкамі цётка адрэзала танюсенькую скібачку хлеба, паклала на яе кавалачак застылага мёду. Нядзведскі.

2. Разм. Пакрыты лёдам, прымерзлы. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі ільдзінкамі. Шыцік.

3. Разм. Змёрзлы, закарчанелы ад холаду. Раечка адчула прыемную цеплыню, нават застылыя ногі ўгрэліся. Лобан. Папіскваюць застылыя на марозе канаплянкі. Лупсякоў.

4. Халодны, адубелы, спруцянелы (пра труп). Цень кратаў кладзецца, нібы пляцёнка з лучын, на застылы .. труп старога селяніна. Бядуля.

5. Нерухомы, анямелы. Застылая ўсмешка. Застылы твар. □ Саша заплюшчыла вочы, сядзела ціхая, застылая. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяртлю́г ’бугарок у верхняй частцы бядровай косці’; ’злучальнае звяно дзвюх частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі’ (БРС, КТС); ’мера пры куплі-продажу’ (Інстр. III); ’невялікае бярэмца сена’ (Бяльк.). Укр. вертлюгнерухомы вінт, на якім што-небудзь абарачаецца’; ’бугарок у верхняй частцы сцегнавай косці’, зах.-укр. верклю́г ’прыстасаванне ў выглядзе літары Г для падвешвання кацялка над агнём’, рус. вяц. вертлю́г ’прыстасаванне для ткання ў выглядзе дошчачкі з дзіркамі’; ’пятля і крук’; ’канец восі ў машыне, якая ўстаўлена ў гняздо’; ’непаседа’, ст.-рус. вертлюгъ, вертлугъ ’прыставанне, пры дапамозе якога абарачальны прадмет злучаецца з нерухомым’; ’прыстасаванне, якое забяспечвае рухомасць ствала гарматы’; ’тазасцегнавы сустаў’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад назоўніка вьртьлъ > ве́рцель (гл.) і суф. ‑уг (Слаўскі, SP, 1, 68), якое атрымала значэнне ’абарачальны шпень’ (Шанскі, 1, В, 66). Сюды ж дэмінутыў віртлюжок ’скрутачак у выглядзе перавясла’ (Юрч. Фраз. 2). Крукоўскі (Уплыў, 162) мяркуе, што вяртлюг запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фікса́цыя

(фр. fixation, ад лац. fixus = цвёрды, нерухомы, моцны)

1) замацаванне чаго-н. у пэўным становішчы;

2) замацаванне ў пісьмовым выглядзе звестак, думак;

3) засяроджанне на чым-н. увагі;

4) апрацоўка фіксатарам 2 клетак, тканак, органаў для кансервацыі іх структуры;

5) апрацоўка фіксажам праяўленых адбіткаў на негатыве або пазітыве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стацыяна́р, ‑а, м.

1. Установа пастаяннага тыпу. Бібліятэка-стацыянар. □ І ніхто не заўважыў, дзе частка [фільма] скончылася і пайшла ўжо другая. Стацыянар! А ў ім — свае, дыпламаваныя кінамеханікі. Ракітны. // Бальніца (у адрозненне ад паліклінікі). [Лукаш:] — Дайце вы яму [Юрасю] якія-небудзь таблеткі. Або ў стацыянар кладзіце... Савіцкі. На нямое запытанне Вішнёвай дакторка адказала: — Сур’ёзнага няма. Але трэба пакласці ў стацыянар... Грамовіч. // Разм. Дзённае аддзяленне ў ВНУ (у адрозненне ад вячэрняга і завочнага). Вучыцца і Вадзімка, але ён на стацыянары. Праз колькі год кончыць і будзе аграномам. Сабаленка. Увесь час вучобы паэтэсы [Цёткі] ў Львоўскім універсітэце — гэта гісторыя змагання за тое, каб быць паўнапраўнай студэнткай стацыянара. «Полымя».

2. Спец. Нерухомы фундамент якой‑н. машыны, збудавання. Дызель устаноўлен на стацыянары.

[Ад лац. stationarius — нерухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЛОК (англ. block) у тэхніцы, 1) асобны механізм або дэталь грузапад’ёмных машын у форме кола з жолабам па акружнасці для каната, ланцуга, троса, шнура. Выкарыстоўваецца для змены напрамку дзеяння сілы (нерухомы блок), выйгрышу ў сіле ці шляху (рухомы блок), часам для перадачы вярчальнага моманту. Для атрымання значнага выйгрышу ў сіле выкарыстоўваюць камбінацыю блокаў — паліспаст.

2) Сукупнасць вузлоў, збудаванняў, якіх-н. частак, аб’яднаных па прызначэнні, размяшчэнні і інш. (напр., турбінны блок, энергаблок кацёл-турбіна-генератар).

3) Частка механізма, прыстасавання, якая складаецца з функцыянальна аб’яднаных, часта аднатыпных элементаў (напр., блок цыліндраў, блок сілкавання).

4) У будаўніцтве — зборны (сценавы) ці мантажны (аб’ёмны) элемент, што выкарыстоўваецца пры ўзвядзенні будынкаў.

Блокі сценавыя бываюць суцэльныя і пустацелыя (у т. л. з цеплатэхн. эфектыўнымі пустотамі) Вырабляюцца з лёгкіх, ячэістых ці цяжкіх бетонаў, цэглы і прыроднага каменя; выпускаюцца таксама керамічныя пустацелыя (шчылінныя) і сілікатабетонныя. Адрозніваюць блокі дробныя (сценавыя камяні) стандартнага памеру (напр., 19 × 19 × 38 см), якія выкарыстоўваюцца пры буд-ве 2—3-павярховых будынкаў, і буйныя (напр., фундаментныя), што вырабляюцца па спец. нармалях і ідуць на буд-ва тыпавых шматпавярховых будынкаў. Блок аб’ёмны выкарыстоўваецца найчасцей у выглядзе сан.-тэхн. кабін, частак ліфтавых шахтаў, трансфарматарных падстанцый, часам — пакояў і кватэр. Бываюць: з жалезабетону (найб. пашыраны), азбестацэменту, металу, дрэва, пластмасы; маналітныя (суцэльнафармаваныя) і састаўныя (з асобных панэляў).

5) У суднабудаванні — частка аб’ёму судна, якое будуецца паточным спосабам. Блокі збіраюць і зварваюць з секцый у кандуктарах, а секцыі робяць на стэлажах і стэндах. Корпус судна і надбудовы падзяляецца на асобныя блокі па ўмовах эканамічнасці вытв-сці, трываласці і інш. 6) Блок кніжны — лісты кнігі, змацаваныя ніткамі, дротам ці клеем і падрыхтаваныя да ўстаўкі ў пераплётную накрыўку.

Схемы блокаў рознага прызначэння: а — накіравальны; б — ураўняльны; в — рухомы для выйгрышу ў сіле.

т. 3, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нямы́ і не́мы ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Нас., Яруш., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), часам нямы́ ’тс’, але не́мы ’страшны, замагільны’ (Некр.), параўн., аднак, раве́ нямы́м голасам (Багд. 63), не́мы, нему́ ’няздольны гаварыць; знямелы, нерухомы’, немы́м го́ласам (духом) ’страшна, дзіка’ (ТС), укр. німи́й ’нямы, безгалосы’, рус. немо́й, польск. niemy, чэш. němý, славац. nemý, в.- і н.-луж. němy, славен. nȇm, серб.-харв. не̑м, макед. нем, балг. ням. Выводзяць на аснове дысіміляцыі з першапачатковага *měmъ ’які заікаецца, невыразна гаворыць’, што суадносіцца з лат. mēms ’нямы’, męmulis ’заіка’, хец. memaƕƕi ’гавару’, параўн. таксама ням. mummeln ’заікацца’, швед. mimra ’варухаць губамі’ і пад. (Фасмер, 3, 63; Бязлай, 2, 219); у аснове — гукаперайманне, як і ў славац. nemtať, чэш. mumlali, польск. momotać ’невыразна гаварыць, бурчаць і пад.’ (Махэк₂, 395). Значэнне ’дзікі, замагільны (голас)’ выводзіцца з ’незразумелы, неартыкуляваны’. Малаверагодна вывядзенне рус. немой ад кораня *nem‑ ’гнуць’, што звязваецца з рэлігійнымі дзеяннямі, адкуль лац. nemuš ’святы гай’, грэч. νεμος ’гай, лес’ і пад. (Макоўскі, Мир сл. и знач., 134). Гл. таксама Улашын, ZfSlPh, 6, 368–372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)