Пры́міна ’жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе’ (ганц., Сл. ПЗБ), таксама пры́мі́ца, прамі́ца, прімні́ца ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (лун., Шатал.; ц.-палес., Нар. сл.; ТС; стол., ЛА, 4), мн. л. прі́мыцы ’пруты, якімі замацоўваецца салома на страсе’ (Шушк.), пры́мкі ’жэрдкі ў страсе’ (трак., Сл. ПЗБ); сюды ж больш далёкае ад словаўтваральнай асновы пры́йма ’тс’ (пін., Нар. сл.) з эпентэзай, якая, магчыма, з’явілася ў выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з пры́ймаць. Утворана ад прыміна́ць/прымя́ць, гл. мяць. Інакш Лаўчутэ (Балтизмы, 126), якая звязвае назвы на ‑іц‑ з літ. prìemietis, дыял. prýmietis, мн. л. prýmiečai ’калок, які ўваткнуты каля плотавага кала; падпорка, падбойка’, што фармальна цалкам верагодна, але семантычна няпэўна. Гл. прыні́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музда́ць1 ’кілзаць’, муздзечка, муздэчка ’аброць’ (Нас., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Ян., Растарг.; бабр., Воўк-Лев.; мін., Шн. 2). Да вузда́ (гл.). Пачатковае м‑ замест в‑ пад уплывам літ. mãzgas ’вузел’. Аналагічна муздзі́ла ’цуглі’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да вуздзіла (гл.).

Музда́ць2 ’моцна, балюча біць’ (Гарэц., Юрч.), муздану́ть ’ударыць, выцяць’ (Бяльк.), ’выцяць аброццю ці чым-небудзь іншым’ (Нас.) — тут можна назіраць уздзеянне народнай этымалогіі, параўн. музда́ць1; муздзануць ’зваліць, збіць’ (Сцяшк.). Рус. смал., бран., арл. музда́ть, муздану́ть ’біць, сцёбнуць’, маск., смал. мы́знуть ’ударыць, сцебануць’, смал., бран., кур. музда́ть ’жэрці, прагна глытаць’, каш. mužǯëcмяць, давіць, драбіць’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/mỷzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Магчыма, што некаторыя бел. формы на му‑ знаходзяцца пад уплывам літ. mùšti ’біць’, лат. mušīt ’выбіваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́рамяць ’нядубленая скура, сырыца’ (ТСБМ), сырамя́тны ’зроблены з сырыцы’ (ТСБМ, Бяльк.), сы́раметны ’скураны’ (Касп.), сы́рамяць, сы́рмець, сы́рміць ’сырыца’ (Сл. ПЗБ), су́рамяць ’тс’, сурамя́тны ’зроблены з сырыцы’ (карэліц., Нар. лекс.), сырымыць, сыръмяць ’гужык у цэпе’ (кругл., маг., ДАБМ, камент., 829), су́рамятка ’раменная ці вяровачная частка пугі’ (стаўб., З нар. сл.), сурамя́ць, сурамя́зь ’сырамяць’ (Сл. ПЗБ), су́рметка ’папруга, повад з сырамяці’ (Сл. ПЗБ), сыро́мец ’вузкая палоска з нявырабленай скуры’ (Сцяшк.), сюды ж, відаць, сы́рамаць ’сырыя дровы’ (Мат. Гом.), сыромі́ть ’амаль дарма’: сыроміть оддала півня (кобр., Сл. Брэс.). Рус. сы́ромять ’сырыца’, сыромя́тный ’выраблены з сырыцы’. Да сыры і мяць (гл.), параўн. кажамя́ка (гл.) і адзначанае ў Даля (IV, 376) “кожа… выделанная очисткой и сильным мятьем”. Да значэння ’сырыя дровы’ параўн. сыромля ’тс’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́рва1 ’твань, балота’ (ТС), мерва́ ’вязкае, зыбучае балота’ (лельч., Талст.), укр. жытом. ме́рва, мʼе́рва, марва́, нерва́, нʼерва́ ’разрэджаны вадой чорны ніжні грунт’, ме̑рвʼісті ’мулкі’ (ЛАПП). Балтызм. Параўн. літ. mer̃kti, sumarkýti, лат. mḗrkt, mḗrcêt ’мачыць’, mḗrks ’невялікая сажалка на лузе’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дрыгва́, ад асновы merk‑. Апошні зычны ‑k‑ мог выпадаць (як у мерва) або пераходзіць у ‑х‑ (гл. ме́рхалаць ’тс’).

Ме́рва2, івац. мэ́рва ’жамерыны, адходы пры тапленні воску’ (іўеў., Сл. ПЗБ), бяроз. мэ́рва ’тс’ (Шатал., Сл. Брэс.). Укр. ме́рва, ме́рвисько ’мятая, пацёртая салома, атава’, ’дрэнь, непатрэбнае’, ровенск. ме́рва ’недаедзеныя рэшткі грубага корму’, рус. пск. мерва́ ’дробныя адыходы пры трапанні льну’, мазав. mierzwa ’тс’, польск. ’мятая салома’, ’дробны гной’, луж. mjerwa, чэш. mrva ’тс’, славац. mrva ’труха’, славен. mŕva ’сена’, ’труха’, ’кавалак’, серб.-харв. мр̏ва ’кавалак’, макед. мрва, мрвка ’тс’, ’мякіш хлеба’, балг. мърва ’кавалачак мяса’, ст.-слав. мръвица ’кавалак’. Прасл. mьrva, якое, відаць, з’яўляецца роднасным да літ. marvà, mervà ’сумесь розных рэчаў, прадметаў’ і, магчыма, літ. marvà ’гурба, турма, натоўп, чарада’, ст.-в.-ням. mara ’рыхлы, далікатны’, ст.-ісл. merja ’раздрабіць, растаўчы’, ірл. meil ’мяккі, трухлявы’, уэльск. merv ’тс’, ст.-грэч. μαραίνω ’драблю’ (Фрэнкель, 413; Бязлай, 2, 204; Мацэнаўэр, LF, 10, 344). Брукнер (334) і Скок (2, 472) узводзяць лексему да і.-е. асновы *mer‑ ’расціраць’, пашыранай фармантам ‑u̯a. Махэк₂ (381), беручы пад увагу першаснае значэнне ’мятая (салома)’, прасл. mьrva, mьrviti збліжае з с.-в.-ням. werrenмяць, кудлаціць, замотваць’, якое кантамінавала з іншым чэш. mruiti se, в.-луж. mjerwić so ’кішэць’ (параўн. і славац. mruiťмяць, крышыць, перабіраць, варушыцца, шавяліцца’). Мартынаў (вусн. паведамл.) дапускае, што гэта кельтызм, параўн. кельц. merb‑ (< merv‑) у с.-ірл. ro‑merblig ’кішэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагро́мка (перэгро́мка) ’ручай, рэчышча, прамыіна, цяжкапраходны ўчастак на балоце, мелкае месца на рацэ’ (лельч., ЛА, 5), ’старое рэчышча’ (ЛА, 2). Магчыма, звязапа з hrýmki з песні, запісанай Федароўскім на Ваўкавышчыне: zaszumieli łuhi, zaszumieli hrymki, якое Турска тлумачыць як ’крыніцы, ручайкі’ або ’від травы, зараслі такой травы’, параўноўваючы з рус. гремяч (народная назва крыніцы, ручая) і гремячая трава, гремячка, польск. gromotrask (Турска ў Федар. 7), што дазваляе звязаць разглядаемую лексему з прасл. *grměti ’грымець, шумець’ або з *grъmъ ’куст; куча; дуб’, а таксама ’ўзгорак у лесе’: паводле Макоўскага (Удивит. мир, 84), значэнне ’дрэва, кусты, лес’ тыпалагічна звязана са значэннем ’утвараць гукі’, параўн. серб.-харв. шума ’лес’, ням. дыял. Geräusch ’тс’, а таксама літ. grimti ’біць; гнаць; мяць, таўчы’. Мартынаў (СіБФ–1989, 62) мяркуе пра змяшэнне прасл. *gromъ ’гром, лёскат’ з *grъmъ ’дуб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gnieść

gnie|ść

незак.

1. ціснуць, душыць;

2. перан. ціснуць, гнесці, прыгнятаць;

gniotła go samotność — яго прыгнятала адзінота;

3. мяць, камячыць;

~ść papier — камячыць паперу;

4. ціснуць;

but mnie ~cie — мне цісне чаравік;

~ść ciasto — мясіць цеста;

~ść kartofle — таўчы бульбу;

co ~cie serce — шчыміць сэрца ад чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пехцяро́к ’вяровачная сетка для сена ў дарозе’ (Нас.), ’кашэль, торба’ (Нар. Гом.), пехцёрь ’тс’ (Растарг.), пехцяром ’быць неахайна апранутым’ (Нас.), пяхцер ’гультай’ (мазыр., Мат. Гом.), (перан.) пехірірок ’таўстун (пра дзіця)’ (Нас.), рус. кур., калуж. пехтерь, пехтерь ’кошык, у які натоптваюць сена’, цвяр. ’тоўстае пражэрлівае дзіцё’, смал. пяхцерь ’пяхцер’, ярасл., цвяр., пск. пехтёршпь ’несці нешта цяжкае’, ’шмат набіраць, напіхваць’, ’шмат і прагна есці’. Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск. pehit ’мятая салома, сечка’, pekstaмяць, таптаць’, ’мясіць, збіваць, перамешваючы’, а таксама эрзя-мардоўск. pʼetkʼel ’таўкач’. Гл. таксама пяхцер. Куркіна (Этимология–1970, 96–97) рус. пехтерь, пестер(ь) і да т. п. адносіць да прасл. *pьxali, pixati, уключаючы сюды рус. пест ’таўкач, кій’, славен. peši ’салома ў кулях, прызначаная для пакрыцця будынку’ і інш., і вызначае магчымасць семантычнага пераходу: ’хуткі рух са штуршком’ > ’піхаць, таўчы’ > ’плесці, віць, ткаць’ > ’нешта сплеценае’, што не зусім адпавядае семантыцы бел. лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

душы́ць 1, душу, душыш, душыць; незак., каго-што.

1. Пазбаўляць каго‑н. жыцця, сціскаючы горла, насільна спыняючы дыханне. [Ваўкі] часта падкопваліся пад хлявы і душылі авечак. Бядуля. // Наваліўшыся на каго‑н., моцна прыціскаць, прычыняць боль. Паліцэйскія з дзікай лютасцю накінуліся на Петрычука і пачалі біць, душыць яго. Анісаў. // перан. Прыгнятаць, не даваць развівацца чаму‑н. Царызм жорстка душыў культуру прыгнечаных народаў, падаўляў іх імкненне да нацыянальна-культурнага развіцця. Казека.

2. Перашкаджаць дыханню. Душыў каўнер нявыбеленае сарочкі, адчуваліся лёгкія мурашкі ўздоўж потнай спіны. Нікановіч. // Падступаць пад горла, пазбаўляючы магчымасці свабодна дыхаць (пра смех, кашаль і пад.). Кашаль душыць. // перан. Моцна ўзбуджаць (пра пачуццё злосці, гневу і пад.). Нянавісць да Стафанковічаў душыла Любу. Чорны.

3. перан. Прыгнятаць, гнясці, мучыць (пра думкі, перажыванні і пад.). Міколу душыла трывога за брата. Якімовіч. — Нейкая туга на дзеўку навалілася. Нешта душыць яе. Памізарнела, аж страх бярэ, — скардзіцца маці суседкам. Бядуля.

4. Заглушаць, не даючы праявіцца. Нехта ўсхліпвае побач, нехта душыць прыглушаныя слёзы. Лынькоў.

5. перан. Разм. Карміць пастаянна адной і той жа стравай. А гаспадыня ўсё нас бульбай з кіслым малаком душыць. Крапіва.

6. Мяць, расплюшчваць. Душыць ягады. // Расплюшчваючы, знішчаць. Душыць вусеняў. // Збіваючы з ног і падбіраючы пад сябе, калечыць, нішчыць. Танк душыў ворагаў.

душы́ць 2, душу, душылі, душыць; незак., каго-што.

Апырскваць або націраць духамі, адэкалонам. Душыць валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыбло́, трэбло́ ‘жывот, страўнік (жывёлы)’ (Рэг. сл. Віц.), ‘пуза, трыбух’ (ТС), трэбло́ ‘тоўсты, няўклюдны і прагны да яды’ (Растарг.), тры́бло ‘пузаты’ (Зайка Кос.), ‘трыбух’ (пін., ЖНС), трабло́ ‘жывот, чэрава’ (Мат. Гом.), трубло́ ‘чэрава’ (рас., ЛА, 1), трыбла́ты, трэбла́ты ‘чэраваты’ (лун., стол., лельч., ЛА, 1; лельч., Нар. лекс.; шуміл., Сл. ПЗБ), ‘тоўсты’ (Сцяшк. Сл., ТС), ‘трыбухаты, з вялікім чэравам’ (кам., Сл. ПЗБ), трыбла́тый ‘тс’ (лун., Шатал.; кам., Жыв. НС), трібластый ‘тс’ (сен., ЛА, 1), трубла́ты ‘тс’ (ельск., там жа). Укр. три́бло ‘вялікі ненасытны жывот’, ‘чалавек, які шмат есць’, рус. пск., смал. требло́ ‘вялікі жывот; тоўсты чалавек, прагны да яды’. Няясна. На сувязь з требух (гл. трыбух) указвае ЕСУМ, 5, 626. Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 135), слова запазычана з літ. driblà ‘той, хто вялікі’, ‘тое, што вялікае’, параўн. і літ. tribuliúotiмяць’. Як праславянскі дыялектызм разглядае *treb(ъ)lo Трубачоў (Труды, 1, 284), роднасны лац. strebula ‘мяса на бёдрах ахвярнай жывёлы’. Гл. таксама трубло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мясі́ць, місі́ць, месі́ць, драг. мысэ́тэмяць, размінаць густую масу, перамешваючы яе з вадкасцю’, ’таўчы’, ’біць, дубасіць’, ’хадзіць, ездзіць па гразкім, топкім, сыпкім’ (ТСБМ, Грыг., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; гродз., драг., КЭС), мясі́лка ’машына для размешвання’ (ТСБМ). Укр. міси́ти, рус. меси́ть, польск. miesić, н.-луж. měsyś, в.-луж. měsyć, чэш. mísiti, славац. miesiť, славен. mesíti/mésiti, серб.-харв. мије̏сити, макед. меси, балг. ме́ся́, ст.-слав. мѣсити. Прасл. měsiti, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. maišýti ’мяшаць’, лат. màisît ’тс’, ст.-прус. maysotan ’перамешаны’, ст.-інд. mēkṣayati ’мяшае’. Першасны прасл. атэматычны дзеяслоў не захаваўся (у літ. мове ёсць група з аблаўтам: mìštimiẽštimaišýti). У іншых і.-е. мовах з суфіксам ‑sk‑: лац. misceō ’мяшаю’, ірл. mescaim ’тс’, ст.-в.-ням. miscan ’мяшаць’, нарв. meisk ’сумесь’, ст.-грэч. μίσγω (< *mig‑skō) ’мяшаю’ (Бернекер, 2, 52; Траўтман, 175; Мюленбах-Эндзелін, 2, 551, 636; Фрэнкель, 450; Фасмер, 606–607; Махэк₂, 365; Бязлай, 2, 180; Буга, Rinkt., 1, 478; 2, 166 і 487). Сюды ж ме́сіва ’густая, вадкаватая маса’, ’сумесь’, ’мешаніна’ (ТСБМ, Грыг.). Гл. таксама мяша́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)