Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАРАСТО́ЎСКІ Дзмітрый Аляксандравіч (н. 16.10.1962, г. Краснаярск, Расія),
расійскі спявак (барытон). Нар.арт. Расіі (1995). Скончыў Краснаярскі ін-т мастацтваў. З 1985 саліст Краснаярскага т-ра оперы і балета, з 1987 — Марыінскага т-ра. З 1989 спявае ў найбуйнейшых т-рах свету: «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш. Валодае прыгожым тэмбрам голасу, выдатнай тэхнікай бельканта. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Сільвіо («Паяцы» Р.Леанкавала), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон, Радрыга («Травіята», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Рычард («Пурытане» В.Беліні). У канцэртным рэпертуары рус.нар. песні, рамансы. Лаўрэат XII Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1987, 1-е месца), міжнар. конкурсаў (у Тулузе, Францыя, 1988, Гран-пры; «Залаты Арфей», Парыж, 1992, і інш.). Дзярж. прэмія Расіі 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫДЗЮ́ШКА Яўген Міхайлавіч (н. 6.8.1958, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл.),
бел. гітарыст, педагог, адзін з пачынальнікаў бел. гітарнай школы. Скончыў Бел. кансерваторыю (1984), з 1987 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У 1989—91 саліст Бел. філармоніі. У 1984—88 выкладаў у Маладзечанскім муз. вучылішчы. У рэпертуары арыгінальныя творы для гітары бел. кампазітараў (Г.Гарэлавай, В.Кузняцова, А.Літвіноўскага, Я.Паплаўскага, Дз.Яўтуховіча), класічнай і сучаснай замежнай музыкі (І.Альбеніс, Л.Браўэр, Х.Радрыга, Ф.Тарэга), пералажэнні муз. класікі (у т. л. твораў І.С.Баха). Аўтар шматлікіх апрацовак і пералажэнняў для гітары, у т. л.бел. старадаўняй музыкі 16—17 ст. (п’есы «Полацкага сшытка», «Віленскай табулатуры» і інш.). Лаўрэат 1-га Рэсп. конкурсу імя І.Жыновіча (1987). Сярод яго вучняў лаўрэаты міжнар. конкурсаў У.Захараў, Дз.Асімовіч, Э.Чэкан. Зрабіў шмат запісаў на радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛКО́ЎСКІ Міхаіл Фёдаравіч (н. 20.5.1942, в. Судзілы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спявак (драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). З 1966 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета (з 1996 Нац.акад.т-р оперы Беларусі). Сярод партый нац. рэпертуару: Сяргей («Алеся» Я.Цікоцкага), Нунцый («Джардана Бруна» С.Картэса), Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ціханаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера). У класічным рэпертуары вылучаюцца партыі драм. і лірыка-драм. плана: Пінкертон, Каварадосі («Чыо-чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Радамес, Дон Карлас («Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Герман, Вадэмон («Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Анатоль Курагін («Вайна і мір» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛЮ́К Міхаіл Аляксандравіч (н. 27.10.1948, с. Багданаўка Цярнопальскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірыка-драм. барытон). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1971 саліст Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Валодае прыгожым мяккім голасам вял. дыяпазону, высокай пеўчай культурай. Сярод партый: Рыка, Бургамістр («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С.Картэса), Леў Данілавіч («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Раберт, Ялецкі («Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Маралес («Кармэн» Ж.Бізэ), Шарплес («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні; прэмія на 1-м Міжнар. конкурсе оперных спевакоў імя С.Крушальніцкай, 1991, Львоў), Раеўскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), сола барытона ў вак.-харэагр. прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз.К.Орфа. Выступае як камерны спявак. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ Валерый Аляксандравіч (н. 23.2.1947, г. Мікалаеў, Украіна),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыў Бел. кансерваторыю (1970). З 1967 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1970—73 і 1976—79 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1973—76 у Бел. філармоніі, у 1979—82 у Ансамблі песні і танца Паўн. групы войск (Польшча), з 1983 саліст Белтэлерадыёкампаніі. Сярод оперных партый: Максім («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Ад аўтара («Джардана Бруна» С.Картэса), Анегін, Ялецкі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Малатэста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі). У канцэртным рэпертуары камерная лірыка, песні бел. кампазітараў. Лаўрэат IV Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1968), IV Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1970), Усесаюзнага конкурсу сав. песні (Мінск, 1972), IV Міжнар. конкурсу артыстаў эстрады (1974). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКІЯ ПРЭ́МІІ,
у 1925—91 у СССР вышэйшыя ўзнагароды за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі, літаратуры, публіцыстыкі, журналістыкі, мастацтва і архітэктуры. Засн. ў 1925 як прэміі імя У.І.Леніна (у 1935—57 не прысуджаліся). Прысуджаліся к-тамі па Ленінскіх і Дзярж. прэміях СССР пры Савеце Міністраў СССР 1 раз у 2 гады. Асобам, якія атрымлівалі Л.п., прысвойвалася званне «Лаўрэат Ленінскай прэміі», уручаліся дыплом, ганаровы знак і пасведчанне.
Лаўрэаты Л.п. ў Беларусі. У галіне навукі і тэхнікі: 1957. А.К.Красін; 1962. М.Я.Мацапура; 1965. В.С.Нямчынаў, Р.І.Салаухін; 1966. М.А.Ельяшэвіч; 1978. У.П.Платонаў. У галіне літаратуры: 1962. П.У. Броўка; 1972. І.П.Мележ; 1978. М.Танк (Я.І.Скурко); 1986. В.У.Быкаў. У галіне мастацтва і архітэктуры: 1970. Ю.М.Градаў, В.П.Занковіч, Л.М.Левін, С.І.Селіханаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТА́РУ (Ратару-Еўдакіменка) Сафія Міхайлаўна
(н. 9.8.1947, с. Маршынцы Наваселіцкага р-на Чарнавіцкай вобл., Украіна),
эстрадная спявачка. Нар.арт. Украіны (1976), нар.арт. Малдовы (1985), нар.арт.СССР (1988).
Скончыла Чарнавіцкае муз. вучылішча (1967), ін-т мастацтваў у Кішынёве (1974). У 1971—75 салістка Чарнавіцкай абл., з 1977 — Крымскай дзярж. (г. Сімферопаль) філармоній. У рэпертуары ўкр. і малд.нар. песні ў сучасных апрацоўках, а таксама песні ўкр. (У.Івасюк, М.Мазгавой, І.Поклад), малд. (Р.Віеру, А.Кірыяк, П.Тэадаровіч) і рас. (А.Мажукоў, А.Марозаў, У.Мацецкі, Д.Тухманаў і інш.) кампазітараў. Знялася ў фільмах: тэлевізійных — «Чырвона рута», «Песня заўжды з намі», «Маналог пра каханне» і інш., мастацкіх — «Дзе ты, каханне?», «Душа». ЛаўрэатМіжнар. фестывалю эстр. песні «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1973) і конкурсу эстр. песні ў г. Сопат (Польшча, 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ГІНА Марыя Агасаўна (н. 9.8.1959, г. Адэса, Украіна),
спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1983). З 1983 салістка Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Валодае гнуткім прыгожым голасам шырокага дыяпазону, высокай каларатурнай тэхнікай. Ёй уласцівы яркая эмацыянальнасць, моцны тэмперамент. Сярод партый на бел. сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі), саліруючае сапрана ў вак.-харэаграфічным прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа. З 1990 працуе па кантрактах у буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Метраполітэн-опера», Гамбургская і Венская оперы). Партыі: Тоска, Манон («Тоска», «Манон Леско» Дж.Пучыні), Амелія («Баль-маскарад»), гал. партыі ў операх «Два Фаскары» і «Сімон Баканегра» Вердзі і інш.Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1984, Ерэван), Міжнар. конкурсу спевакоў (1985, Рыо-дэ-Жанейра), міжнар. конкурсу вакалістаў імя П.Чайкоўскага (1986, Масква).