ФАДЗЕ́ЕВА Кацярына Юр’еўна (н. 24.8.1968, г. Цюмень, Расія),
бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1999). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1986). З 1986 салістка Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Валодае неардынарнымі сцэн. данымі — выразная пластыка, шчырасць, лірычнасць, жаноцкасць. Сярод партый: Рагнеда («Страсці» А.Мдывані), лэдзі Макбет («Макбет» В.Кузняцова), Адэта—Адылія, Аўрора і фея Бэзу, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Нікія, Кітры і Мерседэс («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Мірта, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Дзяўчына («Балеро» на муз. М.Равеля), Блудніца («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа). Лаўрэат 1-га Міжнар. конкурсу артыстаў балета імя С.Дзягілева (Масква, 1992).
Літ.:
Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993. С. 86—88.
Л.І.Вішнеўская.
К.Ю.Фадзеева.
К.Фадзеева ў ролі феі Бэзу.
т. 16, с. 302
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)