ХВАРАСТО́ЎСКІ Дзмітрый Аляксандравіч (н. 16.10.1962, г. Краснаярск, Расія),
расійскі спявак (барытон). Нар. арт. Расіі (1995). Скончыў Краснаярскі ін-т мастацтваў. З 1985 саліст Краснаярскага т-ра оперы і балета, з 1987 — Марыінскага т-ра. З 1989 спявае ў найбуйнейшых т-рах свету: «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш. Валодае прыгожым тэмбрам голасу, выдатнай тэхнікай бельканта. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Сільвіо («Паяцы» Р.Леанкавала), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон, Радрыга («Травіята», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Рычард («Пурытане» В.Беліні). У канцэртным рэпертуары рус. нар. песні, рамансы. Лаўрэат XII Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.Глінкі (1987, 1-е месца), міжнар. конкурсаў (у Тулузе, Францыя, 1988, Гран-пры; «Залаты Арфей», Парыж, 1992, і інш.). Дзярж. прэмія Расіі 1991.
т. 16, с. 571
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)