Тату́ся ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), тату́сь, тату́ська ’пра святара’ (Нас.), тату́сь ’хросны бацька’ (Касп., ТС, Мат. Маг.), та́тусь ’зневажальна пра бацьку’ (Сцяц. Сл.). Да тата, гл. Форма з націскам на першым складзе запазычана з польск.tatuś ’тс’, дзе падобныя формы вельмі распаўсюджаныя, параўн. dziaduś, pradziaduś; да семантыкі параўн.: “Czechowicza tatusiem nowokrzczeńców nazywa” (Варш. сл., 7, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gracious
[ˈgreɪʃəs]1.
adj.
1) прые́мны, ве́тлы, ве́тлівы
2) мі́ласьцівы, ласка́вы; пабла́жлівы
3) міласэ́рны, спага́длівы
4) грацыёзны
2.
inter.
(во́кліч зьдзіўле́ньня)
Good gracious! — А Бо́жухна! А Бо́жачка!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ве́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Ласкавы, далікатны, прыветлівы. [Містэр Лаян] быў паважны, не маладога ўжо веку чалавек, заўсёды акуратна адзеты, ветлівы, з прыемнымі манерамі.Лынькоў.Гаспадыня аказалася простаю і ветліваю, і старая неўзабаве адчула сябе як дома.Мележ.// Поўны ласкі, прыязнасці, добразычлівасці. — Ну, як у вас справы, дзяўчаты? — запытаўся дырэктар у студэнтак маладжавым, ветлівым голасам.Карпюк.Пан Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ла́стачкі (мн.) ’ласкавыя, пяшчотныя словы’ (Нас.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем ластаўка ’ласкавая назва дзяўчыны, жанчыны’ і лёстачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні’, параўн. рус.ластуха ’ліслівец’. Не выключана, аднак, што гэта семантычны перанос лексемы ластачка (гл. ластаўка1). Параўн. рус.ласточкой ’ласкава, лісліва’, ласту́ха, ласту́шка ’чалавек, які любіць лашчыцца’, ластушка ’ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, асабліва да маладой (нявесты)’. Да ластаўка1 і ласка1 (гл.). Утварэнне гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каба́сь (кабась-кабась) ’падзыўныя словы для вепрука’ (З нар. сл., КСТ, Мат. Гом.), кабусь! кабусь! ’тс’ (Маш.). Укр.кабась ’тс’. Рус.зах.-бран.кабась‑кабась ’тс’, рус.кабась ’ласкавы зварот да кабана’. Усх.-слав. утварэнне ад назвы кабана з фанетычнымі зменамі або рэгулярнымі для такога тыпу слоў, або пад уплывам іншых падзыўных (напр., вась‑вось і пад.). Магчыма і ўтварэнне з кабаська‑кабаська (гл.), якое ад памянш. назвы кабана кабаська (Некр.), кабусік (Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сэ́рцайка, ‑а, м.
1.Памянш.-ласк.да сэрца 1 (у 1, 2 знач.). Выйду ў поле, выйду ў луг, Сяду пры дарозе. А ці прыйдзе любы друг? Сэрцайка ў трывозе.Дзеружынскі.//перан. Пра што‑н., што мае форму сэрца. Дае ж яшчэ жыць казкам, як не тут? Тут, дзе нават святло з-за аканіц прабіваецца ў пакой праз выразныя сэрцайкі.Караткевіч.
2.Ласкавы зварот да чалавека, які адпавядае слову «дарагі» (у 3 знач.). Маё сэрцайка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
benign
[bəˈnaɪn]
adj.
1) дабраду́шны; мі́ласьцівы; ласка́вы, лаго́дны
a benign disposition — лаго́дны настро́й
2) мяккі́; лаго́дны
a benign climate — лаго́дны клі́мат
3) Med. дабрая́касны, у лёгкай фо́рме
a benign swelling or tumor — дабрая́касная пухлі́на
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
netta мі́лы, сімпаты́чны, ласка́вы;
das ist éine ~e Geschíchte!іран. мі́ленькая гісто́рыя!;
das ist sehr ~ von Íhnen гэ́та ве́льмі прые́мна з Ва́шага бо́ку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)