tumble2 [ˈtʌmbl] v.

1. па́даць, валі́цца;

tumble off a bicycle звалі́цца з веласіпе́да

2. пераку́льваць; пераку́львацца

3. кі́дацца;

tumble into bed зава́львацца спаць

4. ствара́ць беспара́дак, балага́н

tumble to smb./smth. BrE, infml разга́дваць каго́-н./што-н.;

Do you tumble to it? Ты разумееш?

tumble down [ˌtʌmblˈdaʊn] phr. v.

1. зва́львацца, па́даць

2. разва́львацца, ператвара́цца ў руі́ны;

The walls came tumbling down. Сцены рассыпаліся ўшчэнт.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pitch2 [pɪtʃ] v.

1. устана́ўліваць;

pitch a tent ста́віць пала́тку;

pitch a camp разбіва́ць ла́гер

2. кі́даць, падава́ць (у розных знач.);

pitch hay кі́даць ві́ламі се́на

3. mus. задава́ць вышыню́ (тону)

4. па́даць, кі́дацца

5. зве́дваць гайда́нку (пра карабель)

pitch a story/yarn (to smb.) infml раска́зваць ба́йкі (каму́-н.), прыхлу́шваць

pitch in [ˌpɪtʃˈɪn] phr. v. infml (with) далучы́цца; уне́сці сваю́ ча́стку

pitch into [ˌpɪtʃˈɪntu] phr. v. infml энергі́чна бра́цца (за справу)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

uderzać

незак.

1. удараць, біць; стукаць;

uderzać pięścią w biurko — біць кулаком па стале;

2. удараць; пачынаць біць (у барабаны і да т.п.);

3. удараць; нападаць; атакаваць;

5. уражваць; кідацца ў вочы;

7. do kogoзаляцацца да каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Барса́ць ’працягваць аборы ў лапці’ (Гарэц., Касп.; барса́ць|варса́цьШат.), ’кідаць’ (Гарэц.). Сюды ж з іншым вакалізмам: бэ́рсаць ’блытаць (ніткі), блытаць, разматваць у беспарадку, рабіць неакуратна; пароць ежу і не есці; пісаць; нячыста жаць’ (Шат., БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Сцяц., Янк. Мат.). Укр. бо́рса́ти (часцей з прэфіксамі) ’працягваць вяроўку ў вушка лапця; кідаць’; бо́рсатисякідацца ў розныя бакі, вазіцца, валтузіцца’. Слова цёмнага паходжання. Януў (Зб. Развадоўскаму, 2, 277) выводзіў з ob‑vors‑ati (пры гэтым корань *vors‑ не тлумачыўся). Райхэнкрон, ZfslPh, 17, 148–149 (без бел. матэрыялу) выводзіў з рум. мовы (няпэўна). Параўн. яшчэ Рудніцкі, 178 (няма бел. слоў). Магчыма, ёсць сувязь з групай слоў тыпу рус. броса́ть (аб гэтых словах Фасмер, 1, 218; Шанскі, 1, Б, 201–202): параўн. значэнне ’кідаць’ у бел. і ўкр. слоў. Так Трубачоў, Этимология, 1965, 383. Гл. яшчэ барсні́. Львоў (Зб. Петравічу, 315–318) лічыць, што ўкр. бо́рсатися і рус. бара́хтаться неяк звязаны. Гл. бэ́рсаць, варса́ць, абарсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакіда́цца, скіда́цца ’ператварацца ў іншую істоту’ (Растарг.), перакі́нуцца ’пераўтварыцца’ (карм., Мат. Гом.), перакі́нуць ’часова пераапрануцца ў іншае (сухое) адзенне’ (Юрч.), мсцісл. пірікіда́ньня ’змена адзення’ (Юрч. СНЛ), перэкіда́цца ’перакульвацца, пераўвасабляцца’ (ТС), перэкі́нуцца ’перакуліцца, змяніцца’, найбліжэй да якіх стаяць польск. przekinąć się, przekidać się ’перакінуцца, перамяніцца; перакуліцца’, ст.-польск. przekinąć się ’перайсці на чый-небудзь бок’, параўн. “тэхналогію” пераўвасаблення ў ваўкалака: перэкінецца церэз ножа і робіцца наподобіе воўка (ТС). Да пера- і кідаць, кідацца < прасл. *kydati (), гл. кідаць, параўн. таксама ўкр. чарніг. перекида́тися ’пераапрануць, змяніць адзежыну’ і ’пераўтварацца, абярнуцца’. Іншую версію прапануе Санько (Kryuja, 1996, 1, 92): перакінуцца, скінуцца ’перавярнуцца на кагосьці, ператварыцца’ звязана не з слав. *kinǫti, *kidati, а з літ. kìsti (kiñta, kìto) ’мяняцца, змяняцца’, kėisti (‑čia, ‑tė) ’мяняць, змяняць, перамяняць, абменьваць’, keìtìklis ’ператваральнік, унформер’, keitìmas ’абмен, размен, змена, замена, ператварэнне’, што ў святле прыведзеных вышэй фактаў не пераконвае, аднак балтыйскі ўплыў на семантыку ’змена (адзення і пад.)’ адмаўляць няма падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

plump

I [plʌmp]

1.

adj.

таўсты́, сы́ты, гла́дкі, пухна́ты

2.

v.

таўсьце́ць, рабі́цца пухна́тым

II [plʌmp]

1.

v.

1) бу́хацца, кі́дацца (у крэ́сла)

2) кі́даць

3) informal уско́кваць

to plump out of a room — вы́скачыць з пако́ю

to plump into the water — ско́чыць у ваду́

2.

n., informal

рапто́ўнае або́ цяжко́е падзе́ньне

3.

adv.

1) ра́птам

2) про́ста, адкры́та, бесцырымо́нна

- plump for

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ме́ціць 1, мечу, меціш, меціць; незак.

1. у каго-што і без дап. Старацца папасці ў каго‑, што‑н.; цэліць. Наспяваўшыся, хлопцы пачынаюць кідацца шышкамі. Мецяць у пабелены каменны слупок на насыпе, які служыць нейкім чыгуначным знакам. Навуменка.

2. з інф. Мець намер, намервацца ажыццявіць якое‑н. дзеянне. Тут закаваны ланцугом Фугасы рурскай маркі, Што мецілі мой мірны дом Разнесці на кавалкі. Калачынскі. Хвастом віляе, а ўкусіць меціць. Прыказка.

3. Разм. Імкнуцца стаць кім‑н., заняць якое‑н., часцей больш высокае становішча. Дзіка і сама меціла не абы-куды, а ніяк не ніжэй, як у кандыдат навук. Васілевіч. // каго. Намячаць каго‑н. на якую‑н. пасаду, становішча і пад. Не было сакрэтам, што мецілі на .. пасаду [сакратара парткома] галоўнага тэхнолага. Карпаў.

ме́ціць 2, мечу, меціш, меціць; незак., каго-што.

Ставіць на кім‑, чым‑н. адметны знак, метку. Увечары Ліда расказала брату, як яна меціла птушак. Пальчэўскі. [Ян Лайган і Нікіфаровіч] сыходзіліся разам, нешта прыкідвалі, мецілі дошкі алоўкам і зноў браліся за гэблі і долаты. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stürmen

1. vt атакава́ць, штурмава́ць, браць пры́ступам;

ein Haus ~ уварва́цца ў дом;

ine Tür ~ лама́цца ў дзве́ры

2. vi

1) (h) бушава́ць (пра вецер)

2) (s) спяша́цца, не́сціся, кі́дацца;

lle stürmten auf den Platz усе́ паспяша́ліся [пане́сліся, кі́нуліся] на пло́шчу;

den Hmmel ~ дамага́цца немагчы́мага

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wrfen*

1. vt

1) кі́даць;

den Brief in den Ksten ~ кі́нуць [апусці́ць] пі́сьмо ў скры́нку;

die Tür ins Schloss ~ зачыні́ць (з трэ́скам) дзве́ры;

Blcke ~ кі́даць по́зіркі

2) нараджа́ць (пра жывёлу)

3) накі́нуць;

den Mntel über die Schlter ~ накі́нуць паліто́ на пле́чы

4) выкі́дваць

5):

mit dem Geld um sich (A) ~ раскіда́цца граша́мі

2. ~, sich

1) кі́дацца (auf A) (на каго-н., што-н.);

sich zu Bden ~ кі́нуцца на зямлю́;

sich in die Klider ~ разм. ху́тка апрану́цца

2) (mit D) кі́дацца (чым-н.)

3) караба́ціцца, перако́швацца, дэфармава́цца;

sich in die Brust ~ выхваля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Марскану́ць ’рэзка адштурхнуць, піхнуць, шпурнуць, адкінуць’, ’ударыць, выцяць, хлыснуць, стукнуць нагою’, ’сцебануць’ (ТСБМ; карэліц., Нар. сл., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; клец., Жыв. сл.), ’кінуць, пабароць’ (Сцяц.), марска́ць ’хутка кідаць нешта дробнае’ (Шат.), марськану́ць ’уцячы наспадзявана для другога’, ’хутка з’ехаць’ (Бір. Дзярж.; бабр., КЭС); марсану́ць ’хутка ўцячы’ (Шат.), марскну́ць ’мільгануць’ (Яруш.), намарска́цца ’напрацавацца, затраціць многа сілы’ (Янк. 1), марса́ць ’часта махаць галавой (пра жывёлу)’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Укр. морсну́ти < морскати ’сцябаць, біць’, мо́рскатися ’бадзяцца’. Паўд.-рус. морсну́ть ’ударыць, сцебануць’, ст.-рус. мърсъкъ ’біч’, польск. merskać, myrsnąć ’сцябаць’, в.-луж. morskać, morsknyć ’сцебануць бічом’, чэш. mrskati ’сцябаць’, ’махаць, біць’, mrskati se ’біцца, кідацца (у трызненні)’, ’плюхацца’, mrsknouti ’сцебануць’, ’жбурнуць, рэзка адкінуць’, mrsknouti se ’расцягнуцца (рэзка ўпаўшы на зямлю)’, ’раптоўна паварочвацца’, славац. mrštiť ’кінуць, жбурнуць’, mrskať ’мільгаць, біць бічом’. Дакладным адпаведнікам іх Махэк₂ (380) лічыць літ. šmìrkšterė́ti ’сцябаць бічом’. Прасл. mъrskati ’хутка рухацца’, якое Махэк₂ (380) і Махэк (SR, 10, 74) выводзіць з mьrskati. Апошняе Меркулава (Этимология–74, 60–61) разглядае як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. merti ’біць’ (гл. Петлева, Этимология–72, 87, а таксама Куркіна, ОЛА–1972, 219–222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)