2. (зараснікчароту) Ried n -(e)s, -e; Röhricht n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
◎ Пішчу́га ’гушчар маладога лесу’ (Касп.; Станк.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна^ суф. ‑уга ад ∼пішч (гл. піша?) < прасл.*рьх‑/*ріх‑ ’штурхаць, вытыркацца, вылазіць, праколваючы, напіхваць’ (Мяркулава, Этимология–1976, 99–100). Параўн. таксама рус.наўг.пища ’густы лес’, тшфра ’гушчар, зараснік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэбяза́ (трэбэза́) ‘густы зараснік на балоце ці рацэ’ (Бес.). Гл. таксама трабяза́, трапе́за1, трапяза́. Як магчымае запазычанне з польск.trzebież ‘зямля ці поле, ачышчанае ад зарасніку, выцерабленае, інакш — карчовішча’, адпаведнае лац.suppertum (Жлутка, 329), можа разглядацца ў межах зямельнага права ВКЛ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацяроз, мацеру͡оз ’гай (зараснік) каля хаты’ (Федар., 7). Няясна. Паводле тлумачэння аўтараў лінгвістычнага каментарыя (там жа, 582), выраз, у якім сустрэлася гэта слова, у густуом мацеруо̑зі з’яўляецца аналагічным да іншага: у густом ачаруо̑дзі, што азначае ’ў густым чароце’. У такім выпадку мацеруо̑з — скажонае чарот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́раснік, ‑у, м.
Маладыя парасткі дрэў або іншых раслін. А сёлета шчодрыя жнівеньскія ліўні дружна пагналі ў рост малады параснік.Беразняк.// Малады лес; зараснік. З маладога парасніку неўзаметку ўздымаецца добры лес.Лужанін.З празрыстай дымкі праступаў малады бярозавы параснік.Лынькоў.Валько .. сказаў, што мы ствараем, у адпаведнасці з Пастановаю ЦК, спецыяльную брыгаду, якая будзе вызваляць землі ад парасніку і паляпшаць сенажаці.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Крактаві́нне1 ’дрыгва’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракавіца. Магчыма, да ўкр.крап ’куст, зараснік’. Форма кратавінне пад уплывам крактавінне ’жабурынне’.
◎ Крактаві́нне2 ’жабурынне’ (Янк. III, Янук., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кракавіна, кракацінне ’тс’ (гл.). Відаць, кантамінаваныя формы ад крактавіннеі і кракавіца і квактанне ’жабурынне’ (гл.). Гл. таксама крактаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґа́шта ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.), ’садовая кветка, гашта’ (Сцяшк.). Гл. ґа́рштва.
Ґа́шта ’густа зарослая лесам даліна’ (Яшкін), таксама го́шча ’тс’ (там жа). Няяснае слова. Наўрад ці звязана з гу́шча ’густы лес, зараснік, дзе цяжка прайсці; нетры’ (гл. Яшкін), якое < gǫšča < *gǫstja (да *gǫstъ ’густы’). Цяжка вытлумачыць і варыянт го́шча. Здаецца, націск тут быў спачатку на канцы слова: зыходнае *гашча́ ўспрымалася як *гошча (г. зн. пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» «зыходнае» ‑о‑, якога тут ніколі не было). Што датычыць слова га́шча, то, магчыма, яно звязана з бел.хашч ’гушчар, зараснік, нетры’ (гл. у Яшкіна), укр.хащ, ха́ща (азванчэнне х > г?). Для варыянта гошча ўсё ж такі, здаецца, знаходзіцца паралель: укр.хо́щик ’куст’ (у Грынч. са знакам запытання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапяза́: ŭ łaziè na trapieziè siedzić kazá na adnoj naze. — Hryb (ваўк., Федар., 4, 470), што адпавядае зах.-палес.трипиза́ ‘непраходнае месца, бездарожжа’, сюды ж трэбеза́ ‘густы зараснік на балоце і рацэ’ (Бес.). Няясна (ЕСУМ 5, 640), параўн. трапеза1. Параўн. таксама укр.нетрипе́за ‘непраходны зараснік’, якое Ніканчук (Лесная лекс., 10) збліжае з нетра (гл. нетры), што сумніўна. Сюды ж, магчыма, польск.trepież, trepeza, trabeza, trepicha ‘балота, дрыгва’, якія Талстой (Геогр., 176) спрабуе звязаць з дзеясловам *trepetati, мяркуючы пра ўсходнеславянскае паходжанне, гл. трапятаць. Хутчэй за ўсё, звязана з трапаць1 (< *trepati: *trapiti: *trap‑, сюды ж чэш.střapiti ‘рваць на кавалкі, драць’, гл. Куркіна, Культура, 104–105), першаснае значэнне ‘неапрацаваная зямля’ ва ўкраінскай форме з адмоўем. Гл. і трупізнік.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бе́рка1 ’бярозавы лес, гай, зараснік’ (Яшкін). Няяснае слова. Магчыма, скарачэнне слоў тыпу беразня́к, беразу́га, беразу́ха, беразя́ка, беразня́. Ці ёсць сувязь з бе́рка2?
Бе́рка2 ’бярозавы сок’ (Касп.), берка, бірка ’бярозавы квас’ (Малчанава, Мат. культ.). Рус.дыял.бе́рька, бе́рика ’тс’. Цёмнае слова. Трубачоў (Эт. сл., 1, 201) думае пра сувязь з bьrati berǫ ’браць’.